Isakau Siarhiej

Researcher
Center for Military History of Belarus until October 2, 2023.

Нарадзіўся 1 ліпеня 1992 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці. У 2010 г. скончыў Стытычаўскую сярэдняю школу Пінскага р-н. У 2010–2015 гг. навучаўся на гістарычным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С. Пушкіна па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна–палітычныя дысцыпліны». 2015–2017 гг. навучаўся ў магістратуры таго ж універсітэта. У 2021 г. скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Працоўная дзейнасць:
2015–2017 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Жыдчанскай сярэдняй школе Пінскага р-н. У 2018 г. навуковым супрацоўнікам бібліятэкі-музея А.А. Блока Лапаціна Пінскага р-н. З 1 лістапада 2021 г. па 2 кастрычніка 2023 г. навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Польска-савецкая вайна;
  • Грамадска-палітычнае жыццё падчас польска-савецкай вайны;
  • Палескае ваяводства ў 1921–1939 гг.

Публікацыі:
Найбольш важныя

  • Ісакаў, С. Адлюстраванне грамадска-палітычнага жыцця на акупаванай частцы Беларусі падчас Польска-савецкай вайны ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі (1991–2019 гг.) / С. Ісакаў // Веснік Полацкага Дзяржаўнага Універсітэта. Серыя А. Гуманітарныя навукі. — 2020. — №1. — С. 68–73.
  • Ісакаў, С. Беларускія землі ў планах палітычных канцэпцый Ю. Пілсудскага і Р. Дмоўскага падчас польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.) / С. Ісакаў // Весці Беларускага Дзяржаўнага Педагагічнага Універсітэта. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. — 2020. –№2. — С. 99–102.
  • Ісакаў, С. Газета «Беларусь» і яе роля ў беларускім нацыянальным руху падчас польска-савецкай вайны (1919–1921 гг.) / С. Ісакаў // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. — 2021. — №1. — С. 23–31.