Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч

Загадчык
аддзела навукова-інфармацыйнай работы,
кандыдат гістарычных навук

Е-mail: a.baranouski@history.by

Нарадзіўся 24 снежня 1992 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. У 2016 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Падчас вучобы ва ўніверсітэце прайшоў перападрыхтоўку па спецыяльнасці «правазнаўства» ў ІПКіПК ВДУ імя П.М. Машэрава. У 2017 г. скончыў магістратуру ВДУ імя П.М. Машэрава. З 2017 па 2020 г. навучаўся ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2021 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Працоўная дзейнасць:

  • з лістапада 2020 г. па май 2022 г. — навуковы супрацоўнік аддзела навейшай гісторыі Беларусі:
  • з чэрвеня 2022 г. — загадчык аддзела навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Узнагароды:

  • Лаўрэат другой прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2018)
  • Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2019 г.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Гісторыя беларускай дзяржаўнасці
  • Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі Беларусі
  • Краязнаўства Сенненшчыны

Публікацыі:
Аўтар звыш 80 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
У тым ліку:

Навукова-папулярнае выданне:

  • Бараноўскі, А. В. Полымя (Беліца): гісторыя маёнтка і вёскі / А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. – 40 с.

Біяграфічныя даведнікі:

  • Яны нарадзіліся на Сенненшчыне : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2016. – 135 с.
  • Звязаны лёсам з Сенненшчынай : біяграфічны даведнік / склад. А. В. Бараноўскі. – Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2017. – 67 с.

Выданні ВАК:

1. Барановский, А. В. К вопросу о передаче Велижского, Невельского и Себежского уездов Витебской губернии в состав Псковской в 1920-х годах / А. В. Барановский // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2017. — Т. 23. — С. 47–53.
2. Бараноўскі, А. В. Адносіны мясцовага насельніцтва і павятовых улад да змены адміністрацыйнай прыналежнасці тэрыторыі Віцебскай губерні ў 1923–1924 гг. / А. В. Бараноўскі // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов. — Витебск : ВГУ им. П. М. Машерова, 2018. — Т. 26. — С. 7–11.
3. Бараноўскі, А. Тэрытарыяльнае ўладкаванне Віцебскай губерні ў студзені 1919 г. — сакавіку 1924 г. / А. Бараноўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 1. — С. 19–26.
4. Бараноўскі, А. В. Уз’яднанне ўсходнебеларускіх тэрыторый і рэформа адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў БССР у 1924 г. (на прыкладзе Віцебскай губерні) / А. В. Бараноўскі // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия A, Гуманитарные науки. — 2019. — № 1 — C. 91–94.
5. Бараноўскі, А. Пазіцыі кіраўніцтва БССР, РСФСР і СССР адносна адміністрацыйнай прыналежнасці тэрыторыі Віцебскай губерні / А. Бараноўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2019. — № 6. — С. 25–32.
6. Бараноўскі, А. Пазіцыя губернскіх улад адносна змянення адміністрацыйна-тэрытарыяльнай прыналежнасці Віцебскай губерні ў 1919–1924 гадах / А. Бараноўскі // Беларуская думка. — 2019. — № 7. — С. 57–63.
7. Бараноўскі, А. Фарміраванне паўночна-ўсходняй адміністрацыйнай мяжы БССР у 1924 г. / А. Бараноўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2019 — С. 134–140.
8. Бараноўскі, А. В. Айчынная гістарыяграфія пытання фарміравання паўночна-ўсходняй адміністрацыйнай мяжы БССР у 1919–1924 гг. / А. В. Бараноўскі // Ученые записки ВГУ им. П. М. Машерова : сб. науч. трудов. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2019. — Т. 30. — С. 13–18.
9. Бараноўскі, А. Ліквідацыя Сенненскага павета Віцебскай губерні / А. Бараноўскі, У. Каханка // Беларускі гістарычны часопіс. — 2020. — № 4. — С. 28–32.
10. Бараноўскі, А. Дзмітрый Прышчэпаў: невядомыя старонкі біяграфіі / А. Бараноўскі // Беларуская думка. — 2020. — № 6. — С. 48–56.
11. Бараноўскі, А. В. Ігнат Масальскі: невядомыя старонкі біяграфіі аднаго з наркамаў БССР / А. В. Бараноўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2021. — № 12. — С. 25–30.
12. Бараноўскі А. Жыццёвы лёс Дзмітрыя Прышчэпава (1924–1940) / А. Бараноўскі // Беларуская думка. — 2022. — № 2. — С 79–86.