Сакольчык Алена Эдвардаўна

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі
Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў
,
кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Тел.: (+375 17) 378-18-39
e-mail: edwardowna@mail.ru

Нарадзілася 27 красавіка 1985 г. у в. Дзеткі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2007 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Замежная мова (нямецкая)», у 2008 г. — магістратуру дадзенай установы. У 2008–2011 гг. вучылася ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У снежні 2011 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дакументальныя матэрыялы па гісторыі паўстання 1863–1864 гг. у архівасховішчах Беларусі» (07.00.09 — гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання). Навуковы кіраўнік — кандыдат гістарычных навук, дацэнт В.В. Яноўская. Пастановай Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусі ад 28.01.2015 г. прысвоена вучонае званне «дацэнта» па спецыяльнасці «гісторыя».

Працоўная дзейнасць:
З 16 лістапада 2011 года працавала на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, з 1 мая 2012 года — навуковы супрацоўнік, з 1 чэрвеня 2013 г. — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычных даследаванняў, з 2021 г. — аддзела гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў, з 1 кастрычніка 2024 г. – вядучы навуковы супрацоўнік.

Выкладчыцкая дзейнасць:
Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе старшага выкладчыка кафедры гісторыі Расіі. Чытала курсы «Феномен крыніцы ў вывучэнні грамадска-палітычных рухаў другой паловы XIX ст. у Расійскай імперыі (на прыкладзе паўстання 1863–1864 гг.)», «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», «Універсітэтазнаўства».

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • Сацыяльная гісторыя Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стст.
  • Крыніцазнаўства ХІХ — пачатку ХХ стст.
  • Гістарыяграфія ХІХ — пачатку ХХ стст.

Публікацыі:
Аўтар больш за 50 навуковых прац, з іх:
Манаграфіі:

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:

  • Навагрудак у складзе Расійскай імперыі // Гісторыя Навагрудка — з глыбінь вякоў да нашых дзён М.П. Касцюк [і інш.]. — Мінск: Белстан, 2014. — С. 280–363.
  • Гістарыяграфія і крыніцы. Пратэстная актыўнасць грамадства напярэдадні і падчас паўстання 1863–1864 гг. Палітычнае становішча ў сярэдзіне 1860-х гг. — 1904 г. Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. Адносіны грамадства да рэвалюцыі 1905–1907 гг. // Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772–1917 гг. / А.У. Унучак і [і інш.].; рэдкал.: В.В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — С. 7–60, 301–363.
  • Крыніцы // Канфесійны фактар у сацыяльным развіцці Беларусі (канец XVIII — пачатку ХХ ст.) / В.В. Яноўская [і інш.]; навук. рэд. В.В. Яноўская; Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут гісторыі . — Мінск: Беларуская навука, 2015. — С. 6–10.
  • Жизнь и деятельность академика Е.Ф. Карского: сб. док. и материалов. В 2 ч. Ч. 1. Проблемы истории культуры Беларуси в документальном наследии Е.Ф. Карского. Материалы семьи // Сост. части Сокольчик Е.Э., Унучек А.В. [и др.]; отв. ред. Л.Д. Бондарь [и др.]; Нац.акад. наук Беларуси, Ин-т истории, Санкт-Петерб. ф-л Арх. Рос. акад. наук. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 442 с.

Падручнікі і навучальныя дапаможнікі:

Найважнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Baltarusiškų ir lietuviškų gubernijų cyventojų antivyriasybinės kovos formos ir metodai 1863–1864 m. Sukilime // 1863–1864 m. Sukilimas: istorija ir atmintis/ sudarytojai Zita Medišauskienė, Darius Staliūnas. — Vilnius: Lietuvos istorijos innstitutas, 2016. — S. 43–56.
  • Акадэмік Я.Ф. Карскі — невядомыя дакументы і факты Сакольчык А., Унучаук А., Глеб М., Траццяк С. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2016. — Вып. 31. — С. 11–17.
  • У пошуку платформы грамадска-палітычнай актыўнасці беларуска-літоўскага рэгіёну (70-я — пач. 80-х гг. ХІХ ст.) // Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасці, міжнацыянальны і міждзяржаўныя адносіны. — 2014. — Вып. 3. — С. 32–37.
  • Гістарыяграфія рэвалюцыйных падзей 1905–1907 гг. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2015. — Вып. 30. — С. 250–255.
  • Мінскае вучнёўства у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907 гг. // Знакамітыя мінчане. Мінск і Міншчына ў падзеях рэвалюцыі 1905–1907 гг.: Матэрыялы ІХ беларуска-польскай навук.-тэарэтыч. канф., Мінск, 10 верасня 2–15 г. / Польскі Інстытут у Мінску, ПУА «БІП-Інстытут правазнаўства»; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]. — Мінск: Выд. В. Хурсік, 2016. — С. 59–66.
  • «Вербальныя практыкі» грамадска-палітычнай актыўнасці насельніцтва беларуска-літоўскіх губерняў у 1905–1907 гг. // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2018. — Вып. 33. — С. 20–35.
  • «Нядобранадзейная» Рэчыца і яе жыхары ў часы паўстання 1863–1864 гг. // Рэчыцкі край: да 150-годдзя з дня нараджэння Мітрафана Доўнар-Запольскага: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Гомел. дзярж. ун-т ім. Ф. Скарыны, Рэчыц. Райвыканкам ; уклад.: А.Б. Доўнар, В.М. Лебедзева; навук. рэд. В.Ф. Голубеў. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — С. 312–318.
  • Паўстанне 1863–1864 гг. у беларуска-літоўскіх губернях // Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т.3. Мінск: Белкартаграфія, 2016. — С. 48.
  • Паўстанне 1863–1864 гг. у беларуска-літоўскіх губернях // Гістарычны атлас Беларусі. — Мінск : Белкартаграфія, 2020. — С. 178.
  • Успаміны Эдварда Вайніловіча як крыніца па гісторыі дзяцінства і юнацтва ХІХ ст. на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў // Беларусь, Свіслацкі край і Эдвард Вайніловіч (да 765-годдзя г. Свіслач): матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, г. Свіслач, 13–14 жніўня 2021 г. / Ін-т гіст. НАН Беларусі; рэд. кал.: А.А. Каваленя (навук. рэд.) [і інш.]; У.С. Пуцік (адк. рэд.). — Мінск: ІВЦ «Мінфіна», 2021. — С. 32–47.
  • Сістэма аховы правапарадку беларуска-літоўскіх губерняў другой паловы ХІХ — пачатку ХХ ст.: гістарыяграфія праблемы // Пічэтаўскія чытанні — 2021: 100 гадоў БДУ — першаму ўніверсітэту Беларусі: матэрыялы міжнар. навук.-тэарэтыч. канф., Мінск, 27 — 28 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: А. Д. Кароль (гал. рэд.)[і інш.]; навук. рэд. М. Ф. Шумейка, А. А. Яноўскі. — С. 708–716.
  • Мясцовыя ініцыятывы ў спробах рэфармавання сельскай паліцыі беларуска-літоўскіх губерняў сярэдзіны 70-х гг. ХІХ ст. // «Долгий ХІХ век» в истории Беларуси и Восточной Европы: исследования по новой и новейшей истории: сб. науч. ст. — Вып. 6. — 2022. — С. 217–225.
  • Паліцэйская рэформа 1862 г. у беларуска-літоўскіх губернях: тэорыя і практыка // Научные труды РИВШ. Исторические и психолого-педагогические науки: сб. науч. статей. — Вып. 22, Ч. 2. — 2022. — С. 168–175.
  • «Воровки» в белорусском городском социуме второй половины ХІХ в.: взгляд на проблему сквозь призму отдельных судеб и историй // Прошлое, память, нарратив: гендерное измерение повседневности. Материалы XV Международной научной конференции РАИЖИ и ИЭА РАН, Пенза, 29 сент. — 2 окт. 2022 г. / отв. ред. Н. Л. Пушкарева, сост. А. И. Громова, А. В. Жидченко: в 2 ч. — М.: ИЭА РАН, 2022. — Ч. 1. — С. 184–188.

Навуковыя стыпендыі, гранты і прэміі:
Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для аспірантаў на 2011 г. Грант НАН Беларусі для маладых навукоўцаў на 2010–2011 гг. Прэмія НАН Беларусі для маладых навукоўцаў імя В.Ф. Купрэвіча на 2015 г.

Вверх