Аддзел археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу

У складзе Цэнтра археалогіі Беларусі.
Аддзел створаны ў 2013 г. на базе аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
E-mail: andvoitehovich72@gmail.com

Загадчык аддзела: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вайцяховіч Андрэй Вячаслававіч.

Тэлефон Каб. Супрацоўнікі
(+375 17) 378-90-93 501 заг. аддзелом, к.г.н. Вайцяховіч А.В., н.с. Ляшкевіч Э.А.
(+375 17) 378-90-93 504 н.с. Федарук Д.А.
(+375 17) 379-08-22 402 н.с. Дрэвіла В.А.
(+375 17) 379-90-91 401 вяд.н.с., к.г.н. Кошман В.I., н.с.: Кунаш А.А., Крумплеўскі У.С.
225 м.н.с. Данцова Софія Аляксандраўна
(+375 17) 379-05-13 209 н.с. Кухарава К.А.
(+375 17) 378-18-93 208 н.с. Дзярновіч С.Д., Няклюдава Т.А., Ясковіч Г.С.
(+375 17) 378-28-54 204 м.н.с. Логвінава Дар’я Сяргееўна
202 ст.н.с., к.г.н. Спірын І.І., Клімаў М.В., н.с. Кенька П.М.

У аддзеле працуюць:
вяд.н.с., к.г.н., дацэнт Кошман Вадзiм Iванaвiч;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Клімаў Марат Васільевіч;
ст.н.с., к.г.н. Спірын Іван Іванавіч;
н.с. Ляшкевіч Элона Аляксандраўна;
н.с. Дзярновіч Сяргей Дзмітрыевіч;
н.с. Кенька Павел Міхайлавіч;
н.с. Няклюдава Таццяна Анатольеўна;
н.с. Крумплеўскі Уладзіслаў Станіслававіч;
н.с. Ясковіч Ганна Сяргееўна;
н.с. Кунаш Аляксандр Алегавіч;
н.с. Дрэвіла Вольга Алегаўна;
н.с. Кухарава Кацярына Аляксандраўна;
н.с. Федарук Дар’я Аляксандраўна;
м.н.с. Логвінава Дар’я Сяргееўна;
м.н.с. Данцова Сафія Аляксандраўна.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • археалагічныя разведкі і раскопкі помнікаў археалогіі эпохі сярэднявечча і Новага часу;
  • • культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя археалагічных старажытнасцей эпохі сярэднявечча і Новага часу;
  • • этнічная гісторыя беларускіх зямель на аснове археалагічных крыніц;
  • • сацыяльна-эканамічнае развіццё старажытнарускіх княстваў на беларускіх землях у эпоху сярэднявечча і Новага часу на падставе археалагічных дадзеных;
  • • асаблівасці сістэм рассялення, матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва беларускіх земляў у эпоху сярэднявечча і Новага часу на падставе археалагічных дадзеных;
  • • правядзенне ахоўных археалагічных даследаванняў у зонах земляных і будаўнічых работ;
  • • інвентарызацыя і распрацоўка зон аховы археалагічных помнікаў, уключаных у Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэс публікі Беларусь.

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • на аснове аналіза археалагічных і пісьмовых крыніц выкладзена гісторыя старажытных беларускіх гарадоў (Полацк, Лукомль, археалагічны комплекс на р. Менка, Тураў, Пінск, Брэст і інш.) і замкаў (Глуск, Свіслач), вывучаны тапаграфія, планіроўка, масавая забудова, адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры;
  • • распрацавана этнічная гісторыя Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Беларусі, абгрунтаваны тэзіс аб сінхронным фарміраванні крывіцкага і дрыгавіцкага племянных княжэнняў;
  • • у вывучэнні сістэм рассялення вылучаны найбольш уплывовыя фактары эпохі сярэднявечча і Новага часу, вызначана стадыяльнасць узнікнення сістемы рассялення, адзначана непасрэдная сувязь лакальных груп рассялення (агламерацый) з валасцямі эпохі ВКЛ;
  • • уведзены ў навуковае абарачэнне археалагічныя матэрыялы, якія адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё сярэдневяковага насельніцтва на беларускіх землях.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях:

Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі: зб. навук. арт. па выніках IX навук.-практ. канф. «Лепельскія чытанні» (15–16 кастр. 2021 г.) / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад., навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 297 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
Зборнік працягвае серию выданняў, такіх як зборнікі артыкулаў «Лепельскія чытанні», «Лепельшчына», прысвечаных археалогіі, гісторыі, этналогіі і культуры Лепельскага краю. Артыкулы, змеіпчаныя ў зборніку, адлюстроўваюць даследаванні ўдзельнікаў IX навукова-практычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні», што адбылася 15–16 кастрычніка 2021 г. Выданне будзе карысным навукоўцам, краязнаўцам, настаўнікам школ і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі (Спампаваць змест).
Матэрыялы па археалогіі Беларусі / Гал. рэд.: В.М. Ляўко. — Вып. 32. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 253 c.
У чарговым выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі прадстаўлены навуковыя артыкулы і матэрыялы, прысвечаныя палявым палявым дасдедаванням археалагічных помнікаў перыяду каменнага і бронзавага вякоў, жалезнага веку, Сярэдневякоўя, Новага і Навейшага часу. Зборнік навуковых прац разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай нашых далёкіх продкаў.
Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 227 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборніку разгледжаны пытанні, звязаныя з археалогіяй і гісторыяй г.п. Расоны і Расонскага краю ад старажытнасці да нашых дзён. Змешчаны апошнія вынікі археалагічных і этналагічных даследаванняў на тэрыторыі Расоншчыны. Асобна ў зборніку прадстаўлены тэма жыцця і дзейнасці П. М. Машэрава, а таксама падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Разлічана на навукоўцаў, краязнаўцаў, настаўнікаў школ і працаўнікоў культуры. Выданне карысна ўсім тым, хто цікавіцца культурна-гістарычнай спадчынай нашай краіны і вывучае рэгіянальную гісторыю.
Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Даследаванне беларускіх старажытнасцей (да 80-годдзя з дня нараджээння) / Гал. рэд.: В.М. Ляўко. — Вып. 31. — Мінск: Беларуская навука, 2020. — 219 c.
У чарговым выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі прадстаўлены навуковыя артыкулы па праблемах методыкі даследаванняў, вывучэння асобных помнікаў розных эпох, а таксама матэрыялы і звесткі аб палявых працах на археалагічных аб’ектах Беларусі. Зборнік навуковых прац разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, настаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай нашых далёкіх продкаў.
Лысенко, П.Ф. Материальная культура городов Туровской земли (Х–ХIII вв.) / П. Ф. Лысенко ; Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 179 с.
Монография обобщает материалы по экономическому развитию древнейших городов Туровской земли в Х–ХIII вв., выявленные археологическими исследованиями центральной и южной Беларуси (Туров, Пинск, Берестье, Давыд-Городок, Клецк, Слуцк, Рогачёв, Мозырь). Многолетние исследования широкой площадью создали новую убедительную базу для высокой оценки уровня экономического развития южных и центральных районов современной Беларуси, ставшей основой политического, социального и культурного развития Туровской земли. Предназначена научным сотрудникам, преподавателям и студентам учреждений высшего образования, всем интересующимся историей Беларуси.
Войтехович, А.В. Погребальный обряд населения Полоцкой земли в Х-ХII вв. / А. В. Войтехович; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Беларуская навука, 2019. — 269 с.
В монографии рассматриваются погребальные традиции населения Полоцкой земли в раннем средневековье. Основным источником исследования являются материалы археологических раскопок курганных могильников и первых храмов. Показаны различные аспекты обряда кремации и ингумации, затрагиваются вопросы соотношения языческого и христианского мировоззрения, классифицируется погребальный инвентарь. Особое внимание уделяется взаимосвязи форм погребального обряда с социально-политическими и идеологическими сдвигами, которые происходили на территории Полоцкой земли в Х–ХII вв. Рассчитана на археологов, историков, краеведов, музейных работников, учителей и всех тех, кто любит древнюю историю и интересуется материальной и духовной культурой наших предков.
Клімаў, М. В. Археалагічны комплекс Лучна-1 у акрузе Полацка (ХІ–ХVІ стст.) / М. В. Клімаў. — Мінск: Беларуская навука, 2019. — 567 с.
Манаграфія прысвечана вынікам даследаванняў помніка Лучна-1 у акрузе Полацка, які з XI па XVI ст. уключаў комплексы феадальных сядзіб (I, II, III) і грунтавых могільнікаў (I, II). Асобна адлюстраваны пытанні развіцця матэрыяльнай культуры, сацыяльных адносін феадальнага грамадства ХІ-ХVІ стст. Даследаванне дазваляе дапоўніць уяўленне аб гісторыі Полацка і яго акругі. Разлічана на прафесійных археолагаў, этнолагаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ.
Ганецкая, I.У. Глускі замак у святле археалагічных даследаванняў і пісьмовых крыніц / I. У. Ганецкая. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — 415 с.
У кнізе асвятляюцца розныя аспекты гісторыі Глускага замка. На аснове аналізу археалагічных матэрыялаў і сведчанняў пісьмовых крыніц замак паказаны як складаная шматфункцыянальная сістэма. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, выкладчыкаў, а таксама краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Лысенко, П.Ф. Древний Пинск: XI–XIII вв. – Пинск: Пинская региональная типография, 2017. – 174 с.: ил. – (3-е издание доп.).
В книге рассматриваются происхождение названия города Пинска, время его первого летописного упоминания. По летописным сообщениям излагается его политическая история. По материалам археологических исследований определяется его историческая топография, планировка, застройка, реконструируется внешний вид города и занятия населения. Написана в популярной форме, хорошо иллюстрирована. Рассчитана на широкого читателя.
05032014-1 Штыхаў, Г.В. Узнікненне Лагойска : гісторыка-археалагічны нарыс / Г.В.Штыхаў. – Мінск : Беларуская навука, 2015. – 106 с.
У кнізе на падставе пісьмовых і археалагічных крыніц прадстаўляецца гісторыя Лагойска, які ўпершыню ўзгаданы ў 1078 г., аднаго з старажытнейшых усходнеславянскіх гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Аўтарам падрабязна ахарактарызавана гісторыя вывучэння помніка, яго знешнеэканамічныя сувязі, пададзены разгляд матэрыяльнай і духоўнай культуры яго жыхароў. У рабоце прадстаўлены аналіз матэрыялаў з раскопак курганных могільнікаў Лагойшчыны, якія ажыццяўляліся ў ХІХ ст. братамі Тышкевічамі, а таксама матэрыялы вывучэння археалагічнага комплексу на р. Лагазінка.
Адрасавана археолагам, гісторыкам-медыявістам, аматарам гісторыі.
Штыхов Г.В. Лукомль: археологический комплекс железного века и средневековья. — Минск: Беларус. навука, 2014 . — 167 с.
Вверх