Аддзел ваеннай гісторыі Беларусі

ГІСТОРЫЯ АДДЗЕЛА (ПА ГАДАМ):

•1957 — сектар гісторыі партызанскага руху;
•1965 — сектар Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху;
•1991 — аддзел ваеннай гісторыі Беларусі савецкага перыяду;
•2005 — аддзел ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін;


з 1 студзеня 2016 г. — аддзел ваеннай гісторыі Беларусі ў складзе
ЦЭНТРА НОВАЙ І НАВЕЙШАЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Адрас:Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 203.
Тэл.: (017) 284-24-21 e-mail: voenhistbel@mail.ru

Загадчык аддзела:
доктар гістарычных навук, прафесар Літвін Аляксей Міхайлавіч

У аддзеле працуюць:
в.н.с., д.г.н., дацэнт Самовіч Аляксандр Леанідавіч;
в.н.с., к.г.н., дацэнт Смальянінаў Міхаіл Мітрафанавіч;
ст.н.с., к.г.н., дацэнт Крыварот Анатолій Аляксеевіч;
ст.н.с., к.и.н. Кузняцова-Ціманава Аляксандра Ўладзіміраўна;
ст.н.с., к.г.н. Бязлепкін Яраслаў Пятровіч;
ст.н.с. Варанкова Ірына Юр’еўна;
н.с., к.г.н. Трубчык Алена Генадзьеўна.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • палітычныя і сацыяльна-эканамічныя аспекты войн канца ХVIII — XX ст.;
  • • даследаванне ўдзелу беларусаў у войнах і лакальных ваенных канфліктах канца ХVIII — XX ст.;
  • • вайсковая справа і вайсковае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі канца ХVIII — пачатку ХХI ст.;
  • • Беларусь у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;
  • • айчынная і замежная гістарыяграфіі ваеннай гісторыі Беларусі.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016 — 2020 гг.:
«Беларусь у гістарычным працэсе канца ХVIII — пачатку ХХI ст.: вайсковае будаўніцтва, удзел у войнах і ваенных канфліктах»

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • выяўлены і ахарактарызаваны комплекс айчынных і замежных дакументальных і гістарыяграфічных крыніц, у якім адлюстраваны маштаб і ступень удзелу беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў войнах і ваенных канфліктах XX ст.;
  • • даследаваны франтавыя баявыя дзеянні перыяду Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі;
  • • паказана ўзаемадзеянне беларускіх партызан і войск Чырвонай Арміі, іх уплыў на ход баявых дзеянняў падчас Сталінградскай і Курскай бітваў, а таксама напярэдадні і падчас Беларускай стратэгічнай аступальнай аперацыі «Баграціён»;
  • • вызначаны ступень уздзеяння ваенных катаклізмаў на развіццё беларускай дзяржаўнасці месца і роля Беларусі ў міждзяржаўных адносінах XX ст.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела прадстаўлены манаграфіямі:

  • Освобождение Беларуси. 1943—1944 / редкол. И.И. Басик, А.А. Каваленя [и др.]. — Минск: Беларус. навука, 2014. — 944 с.
  • Смольянинов М. М. Беларусь в Первой мировой войне 1914–1918 гг. — Минск: Беларус. навука, 2014. – 317 с.
  • Воронкова И.Ю. Военные конфликты на Дальнем Востоке и Беларусь: 1921–1941 гг. — Минск, 2015. – 300 с.
  • Крыварот А.А. Узаемадзеянне партызанскіх фарміраванняў Беларусі і Расіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. — Минск: Беларус. навука, 2015. — 239 с.
  • Этот день мы приближали, как могли…: материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 70-летию Победы в Великой Отечественной войне и окончания Второй мировой войны (Минск, 7–8 мая 2015 г.). В 2 ч. / редкол.: В.Г. Гусаков (гл. ред.) и др. — Минск: Беларус. навука, 2016. – 517 с.