Публікацыі 2023 г.

<< Вярнуцца у 2022 г.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / В. В. Яноўская [і інш.]; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.]; Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — 2-е выд. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 684 с.
У манаграфіі раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.: аграрная палітыка і эвалюцыйныя працэсы ў галіне сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці і гарадоў, сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства, фарміраванне камунікацыйнай і інфармацыйнай прасторы, фарміраванне і развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, гандаль, прадпрымальніцтва і ўдзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці і транспарту. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. (Спампаваць змест).
Белтаможсервис. Всегда вовремя! = Белмытсервіс. Заўсёды своечасовa! = Beltamozhservice! Always on time! = 白俄罗斯国家海关物流公司。总是准时! / авт. текста А. Б. Довнар, Е А. Федорова; авт. сост. Е. А. Федорова [и др.]; под общ. Ред. В. А. Бабарикина. — Минск: Звязда, 2023. — 308 с.
Издание освещает развитие логистики на белорусских землях с древних времен, через историю предприятия показывает основные этапы становления логистики страны на современном этапе, обобщает опыт РУП «Белтаможсервис» и представляет спектр основных услуг, оказываемых компанией. Книга будет полезна широкому кругу читателей, всем, кто интересуется развитием логистики.
Бараноўскі, А. В. Дзмітрый Прышчэпаў: старонкі жыцця / А. В. Бараноўскі. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 291 с.
У выданні адлюстраваны малавядомыя старонкі жыцця Дз. Ф. Прышчэпава, які ў 1920-я гады зрабіў важкі ўнёсак у дзяржаўнае будаўніцтва Савецкай Беларусі і яе сацыяльна-эканамічнае развіццё. Імя гэтага чалавека сёння амаль не вядома шырокаму колу чытачоў, хоць у свой час ён зрабіў бліскучую кар’еру: у 23 гады ўзначальваў партыйныя і савецкія органы Сенненскага павета, у 27 — стаў старшынёй Віцебскага губернскага выканкама, а ў 28 кіраваў Народным камісарыятам земляробства БССР. Выданне будзе карысным для навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, настаўнікаў, краязнаўцаў, студэнтаў і навучэнцаў — усіх, хто цікавіцца гісторыяй беларускай дзяржаўнасці (Спампаваць змест).
Стаўбцоўшчына на гісторыка-культурнай карце Беларусі: зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: А.Б. Доўнар, В.У. Міцкевіч; навук. рэд. В.У. Міцкевіч. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 293 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
У зборнік уключаны даклады ўдзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі “Стаўбцоўшчына — гісторыка-культурная спадчына Наднёманскага рэгіёна” (Стоўбцы, 27 кастрычніка 2016 г.) і рэспубліканскага навукова-практычнага семінара, прымеркаванага да Года малой радзімы, “Стаўбцоўшчыны на гісторыка-культурнай карце Беларусі” (Стоўбцы, 20 чэрвеня 2019 г.). У дакладах на рэгіянальным матэрыяле асвятляюцца актуальныя пытанні ў галіне гісторыі, літаратуры, культуры краю, разглядаюцца моўныя асаблівасці Стаўбцоўшчыны. Разлічаны на шырокае кола чытачоў (Спампаваць змест).
Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зб. навук. арт. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад. A. В. Бараноўскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 335 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Сенненшчыны, якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі «Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна», што адбылася ў ліпені 2022 г. у г. Сянно Віцебскай вобласці. Разлічаны на вучоных, студэнтаў, настаўнікаў, краязнаўцаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі.
Акцябрскі край: гісторыя і сучаснасць : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: В. Ф. Голубеў, А. Б. Доўнар; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 301 с. : іл. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік навуковых артыкулаў уключае матэрыялы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Акцябрскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі. Рэкамендуецца для даследчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Физическое развитие детей Беларуси в ХХ-ХХІ вв. / И. И. Саливон [и др.] ; науч, ред.: И. И. Саливон, О. В. Марфина; Ин-т истории НАН Беларуси. — Минск: Беларуская навука, 2023. — 465 с.
В монографии представлены результаты многолетних исследований физического развития белорусских детей и подростков XX–XXI вв., отражающие соматический статус подрастающего поколения страны, который во многом определяет состояние здоровья. Анализ обширного материала позволил авторам оценить половозрастную динамику показателей развития детского населения и изменчивость их во времени, выявить основные тенденции и закономерности процессов роста и развития подрастающего поколения. Фактические данные, представленные в монографии, в том числе в виде сводных таблиц, — коллективный труд сотрудников отдела антропологии с 1970-х по 2010-е гг. Книга предназначена для антропологов, педиатров, гигиенистов, школьных врачей, аспирантов, магистрантов, студентов, а также для всех интересующихся наукой о человеке и проблемами здоровья подрастающего поколения (Скачать содержание).
Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх! Кн. 3 / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; склад.: А. М. Літвін [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 367 с.
У выданні прадстаўлены ўспаміны і дакументальныя матэрыялы, сабраныя ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі ў межах ініцыяванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі Усебеларускай акцыі «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!». Дадзеная кніга з’яўляецца трэцяй з цыкла кніг. Разлічана на шырокае кола чытачоў: прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў навучальных устаноў, настаўнікаў сярэдніх школ, студэнцкую і вучнёўскую моладзь, рэкамендуецца для выкарыстання ў навукова-даследчай рабоце, навучальным і педагагічным працэсе (Спампаваць змест).
Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі : людзі, падзеі, час : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. А. А. Мяцельскі ; рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 377 с.
У зборніку змешчаны вынікі археалагічных даследаванняў, даследаванняў, прысвечаных палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі горада Мінска на працягу Х–ХХ стст. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі (Спампаваць змест).
Матэрыялы па археалогіі Беларусі / Уклад. В. I. Кошман. — Вып. 33. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 227 c.
У чарговым выданні Інстытута гісторыі НАН Беларусі прадстаўлены навуковыя артыкулы і матэрыя-лы, якія ўводзяць у навуковы ўжытак вынікі археалагічных даследаванняў помнікаў перыяду каменнага і бронзавага вякоў, жалезнага веку, Сярэдневякоўя, Новага і Навейшага часу. Зборнік навуковых прац разлічаны на археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных работнікаў, на-стаўнікаў і ўсіх тых, хто любіць старажытную гісторыю, цікавіцца матэрыяльнай і духоўнай культурай нашых далёкіх продкаў (Спампаваць змест).
1030-летие Православной Церкви в Беларуси: история и современность: сборник статей участников Международной научной конференции, Республика Беларусь, г. Минск, 9 июня 2022 г. / Белорусская Православная Церковь, Национальная академия наук Беларуси. — Минск : Издательство Минской духовной академии, 2023. — 446 с.
Сборник включает научные статьи участников Международной научной конференции «1030-летие Православной Церкви в Беларуси: история и современность», проходившей 9 июня 2022 года в Минске. Организаторами форума выступили Белорусская Православная Церковь и Национальная академия наук Беларуси. Издание адресовано преподавателям, аспирантам, студентам, а также всем, интересующимся вопросами белорусской конфессиональной и гражданской истории (Скачать содержание).
Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі: да 955-годдзя горада: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад. Р. А. Аляхновіч; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш]. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 545 с.
У зборнік уключаны артыкулы, якія прайшлі апрабацыю на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 955-годдзя горада)» 9-10 верасня 2022 г. Тэматыка навуковых артыкулаў ахоплівае самы шырокі спектр праблем гісторыі горада ад старажытнасці да сучаснасці. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі (Спампаваць змест).
Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыка-культурная і археалагічная спадчына: зб. навук. арт. / Нац. акад, навук Беларусі, ін-т гісторыі; рэдкал.: В. Л. Лакіза [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 267 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі).
Зборнік змяшчае вынікі навуковых даследаванняў сацыяльна-эканамічнай і духоўна-культурнай гісторыі горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У артыкулах распавядаецца пра археалагічную спадчыну Дзятлаўшчыны, гісторыю дадзенага рэгіёна Беларусі на працягу XV–XXI стст. Разгледжаны інвентары Дзятлаўскага маёнтка, планіроўка мястэчка Дзятлаў, падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне, вывучаны тапанімічная спадчына і турыстычны патэнцыял Дзятлаўшчыны і інш. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам, жыхарам Дзятлаўшчыны і ўсім тым, хто зацікаўлены ў глыбокім вывучэнні гісторыі Беларусі (Спампаваць змест).
Віцебскі край: матэрыялы VIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году гістарычнай памяці, 24 лістапада 2022 г., Віцебск / Дзяржаўная ўстанова «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Дзяржаўная навуковая установа «Інстытут гісторыі НАН Беларусі», Установа культуры «Віцебскі абласны края знаўчы музей»; уклад. Л. І. Рагачова; рэдкал.: Т. М. Адамян (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2023. Т. 8. — 527 с.
У т. 8 штогадовага выдання «Віцебскі край» увайшлі матэрыялы ѴІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край», прысвечанай Году гістарычнай памяці, якая адбылася 24 лістапада 2022 г. у ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна». Выданне адрасавана гісторыкам, музейным супрацоўнікам, архівістам, краязнаўцам, бібліятэкарам, педагогам, усім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю (Спампаваць кнігу).
Лакіза В.Л., Трубчык П.А., Перавалава Н.Ю. Важнейшыя дасягненні і распрацоўкі вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі // Акадэмічная гуманітарыстыка: важнейшыя вынікі 2022 года / Нац. акад, навук Беларусі, Аддз-не гуманітар. навук і мастацтваў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 240 с. — С. 11-65.
У выданні прадстаўлены вынікі навукова-даследчай працы і найбольш значныя дасягненні калектыву вучоных Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі па выкананні ў 2022 г. заданняў Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы» на 2021–2025 гг. Прадстаўленае выданне будзе карысным не толькі навукоўцам-даследчыкам, але і заканадаўцам, прадстаўнікам дзяржаўных органаў кіравання, а таксама шырокаму колу студэнцкай моладзі, магістрантам, аспірантам і ўсім, хто цікавіцца здабыткамі сучаснай нацыянальнай гуманітарыстыкі.
Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований: доклады II Международной научной конференции, приуроченной к 95-летию Национальной академии наук Беларуси, Минск, 29 сентября 2023 г. / Национальная академия наук Беларуси, Белорусская сельскохозяйственная библиотека им. И. С. Лупиновича, Институт истории, Научный совет по книжной культуре, книгоизданию и библиотекам Международной ассоциации академий наук; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]; рец.: Н. В. Смехович, Е. А. Гребень. — Минск : ИВЦ Минфина, 2023. — 339 с.
В сборник включены доклады участников II Международной научной конференции, приуроченной к 95-летию Национальной академии наук Беларуси, «Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований». Опубликованы доклады представителей различных отраслей науки — исторических, сельскохозяйственных, педагогических, архитектуры: ученых академических научных учреждений, аспирантов, докторантов, преподавателей учреждений образования, руководителей и специалистов библиотек и архивов Беларуси и России. Материалы сборника могут представлять интерес для историков, специалистов, работающих в сфере науки, образования, сельского хозяйства, информационной и библиотечной отрасли, ученых и исследователей, преподавателей, аспирантов, магистрантов и студентов, а также всех, кто интересуется вопросами истории. Авторы опубликованных статей несут персональную ответственность за точность и достоверность представленной информации (Скачать содержание).
Дубицкая, Н. Н. Древности Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. / Н. Н. Дубицкая. — Минск: Беларуская навука, 2023. — 449 с.
Монография посвящена историко-археологическому изучению Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. В научный оборот вводится полностью материал, дана историческая и хронологическая интерпретация таких эталонных памятников, как селища и могильники Абидня и Тайманово. На основе материалов этих памятников выделена новая археологическая культура — культура Абидня (II–V вв.). На их фоне продемонстрированы сложность и многогранность этнических процессов, происходящих на данной территории в первой половине I тыс. н. э. Рассчитана на ученых, преподавателей вузов и средней школы, студентов, а также всех, кто интересуется древней историей Беларуси (Скачать содержание).
Лепельскі край: гісторыя, культура, людзі: зб. навук. арт. па выніках IX навук.-практ. канф. «Лепельскія чытанні» (15–16 кастр. 2021 г.) / Нац. акад, навук Беларусі, Ін-т гісторыі ; уклад., навук. рэд. М. В. Клімаў. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 297 с. (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
Зборнік працягвае серию выданняў, такіх як зборнікі артыкулаў «Лепельскія чытанні», «Лепельшчына», прысвечаных археалогіі, гісторыі, этналогіі і культуры Лепельскага краю. Артыкулы, змеіпчаныя ў зборніку, адлюстроўваюць даследаванні ўдзельнікаў IX навукова-практычнай канферэнцыі «Лепельскія чытанні», што адбылася 15–16 кастрычніка 2021 г. Выданне будзе карысным навукоўцам, краязнаўцам, настаўнікам школ і ўсім, хто цікавіцца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі (Спампаваць змест).
Советский опыт: взгляд из XXI века (к 100-летию образования Союза Советских Социалистических Республик): сб. статей / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Москва: Фонд «Историческая память», 2023. — 452 стр.
В статьях сборника проанализированы различные аспекты социально-экономической, политической, социокультурной истории Союза Советских Социалистических Республик — великой державы, оказавшей огромное влияние на всемирную историю XX в. и процесс становления и развития национальной белорусской государственности. Большая часть материалов, составивших основу представленных в сборнике статей, вводится в научный оборот впервые. Издание рассчитано на историков-исследователей, преподавателей, студентов и всех, кто интересуется историей (Скачать содержание).
Оршанская земля. Великая история Малой Родины / Сост.: В. Ф. Голубев [и др.]; Ред. кол.: А. А. Коваленя [и др.]. — Минск: ОДО “Издательство “Форум”, 2023. — 471 с.
Книга «Оршанская земля. Великая история малой родины» знакомит читателя с одним из уникальных уголков белорусской земли, начиная с седой древности, от пути «из варяг в греки», от времен Полоцкого княжества до наших дней, ярко свидетельствует о едином цивилизационном истоке судеб народов Беларуси, России и Украины, связанных кровными узами, общей верой и водами Днепра. Книга откроет множество новых загадочных страниц истории Беларуси. Для широкого круга читателей (Скачать содержание).
Скарбаў падземных шчаслівы шукальнік: успаміны пра Пятра Фёдаравіча Лысенку / Нац. акад, навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад, і прадм. С. С. Лаўшука. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 226 с.
Кніга прысвечана лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктару гістарычных навук, прафесару Пятру Фёдаравічу Лысенку (1931–2020), які ўнёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай археалогіі. Адкрыццё, археалагічнае даследаванне і музеефікацыя старажытнага Бярэсця паставілі яго імя побач з імёнамі самых знакамітых гісторыкаў свету. Яго, глыбокага даследчыка мінулага Тураўскай зямлі, адзначылі званнем Ганаровага грамадзяніна гарадоў Пінска і Турава, а манаграфіі навукоўца, якія датычацца вывучэння гэтага мінулага, увайшлі ў залаты фонд айчыннай гістарыяграфіі. Разлічана на навуковую грамадскасць, гісторыкаў, археолагаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Религия и общество — 17 : сборник научных статей / под общ. ред.: В. В. Старостенко, О. В. Дьяченко, Э. В. Старостенко. — Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2023. — 284 с.
В сборник включены материалы научных трудов участников XVII Международной научно-практической конференции «Религия и общество» (г. Могилев, МГУ имени А. А. Кулешова, 21 апреля 2023 г.). Публикуемые материалы отражают многообразие точек зрения по актуальным проблемам религиоведения — истории, философии и социологии религии, свободы совести и государственно-конфессиональных отношений; религии и культуры, образования, языкознания. Ряд материалов публикуется в порядке дискуссии и в авторской редакции. Мнение авторов может не совпадать с позицией редакционного совета. Ответственность за содержание и стиль публикуемых материалов несут авторы (Скачать содержание).
Калечиц, Е. Г. Юровичская верхнепалеолитическая стоянка: реальность и мифы / Е. Г. Калечиц. — Минск : Беларуская навука, 2023. — 215 с.
Книга, которую вы держите в руках, — первое монографическое обобщение по палеолиту Беларуси, основанное на изучении новых архивных материалов и документов раскопок одного из опорных памятников верхнего палеолита Восточной Европы — Юровичской стоянки. Изложена принципиально новая концепция происхождения костища в районе д. Юровичи, хронология последующих событий и проблем интерпретации найденных на нем материальных остатков. Предназначена для археологов, историков и широкого круга читателей (Скачать содержание).
Хотеев А. Очерки из истории Брестской унии. — М.: Фонд «Историческая память», 2023. — 144 с.
Настоящие очерки представляют собой переработанное издание статей автора, опубликованных в газете «Воскресение» в 2018–2019 гг. Необходимость выпуска очерков отдельным изданием обусловлена тем, что в последние годы значительно возрос интерес к происхождению церковной унии, к внешним и внутренним обстоятельствам ее развития на белорусских землях. Многие вопросы истории Брестской унии остаются дискуссионными. По-разному, например, трактуются причины, приведшие кее заключению, место унии вбелорусской культуре, факторы, обусловившие воссоединение униатов с Русской Православной Церковью. Цель настоящих очерков — обратить внимание читателей на особенности заключения Брестской унии, обозначить определяющие тенденции ее развития и показать закономерность ее конца (Скачать содержание).
Верховный Совет БССР первого созыва (1938–1947) = Вярхоўны Савет БССР першага склікання (1938-1947) = Supreme Soviet of the BSSR of the first convocation (1938–1947) / авт. текста: В.Г. Мазец [и др.]. — Минск: Беларусь, 2023. — 391 с.: ил. — (Беларусь помнит: во имя жизни и мира).
Книга посвящена 85-летию со дня создания Верховного Совета БССР и подготовлена сотрудниками Института истории НАН Беларуси. В издании рассматривается история формирования конституционных основ белорусской государственности в рамках возникновения и деятельности Верховного Совета БССР первого созыва (1938–1947) в мирное довоенное время, в годы Великой Отечественной войны и тяжелые первые послевоенные годы. Книга знакомит читателей с жизнью и деятельностью выдающихся людей, ставших депутатами Верховного Совета. Издание включает многочисленные фотографии, фотокопии архивных документов, периодической печати. Погибшим или пропавшим без вести в годы войны депутатам посвящен отдельный раздел (Скачать содержание).
Дорога М-1: Прошлое, настоящее, будущее (к 85-летнему юбилею трассы М-1 «Беларусь») / Под общей ред.: А.В. Драбкина; Авт. кол.: О.В. Корнилова [и др.]. — Москва, 2023. — 302 с.
Книга написана коллективом профессиональных историков и рассказывает о дороге М-1 «Беларусь», о ее развитии на протяжении веков на территории России и Беларуси. Издание будет состоять из 2-х томов. Первый содержит разделы по истории дорог и торговых путей от эпохи Древнерусского государства до начала ХХ века. Второй том посвящен непосредственно строительству трассы М-1 «Беларусь» в XX–XXI вв. Издание включает многочисленные фотографии, фотокопии архивных документов, периодической печати. Отдельное внимание уделяется историческим достопримечательностям и памятным местам находящимся вдоль автомагистрали (Скачать содержание).
Актуальные вопросы антропологии: Сборник научных трудов. — Вып. 18. — Минск: Беларус. навука, 2023. — 382 с.
В сборнике представлены статьи, посвященные результатам исследований по важнейшим направлениям современной науки о человеке. Традиционные вопросы антропологии древних и современных людей касаются таких областей, как палеоантропология, морфология человека, ауксология. Наряду с классическими проблемами рассмотрены прикладные и междисциплинарные аспекты исследований в области антропологии: философия, психология, спортивная антропология. Предназначен для антропологов, историков, философов, психологов, педагогов, биологов, а также для широкого круга читателей (Скачать содержание).
Челядинский, А. А. Беларусь — Венесуэла: взаимный приоритет отношений (успехи и проблемы) (1997–2021 гг.) / А. А. Челядинский, Й. Э. Рута; Институт истории Национальной академии наук Беларуси. — Минск: Право и экономика, 2023. — 230 с. — (Серия «Гуманитарные науки»)
В книге раскрываются объективные и субъективные факторы генезиса и развития приоритетности отношений Республики Беларусь и Боливарианской Республики Венесуэла, отмечаются успехи и проблемы в разных областях сотрудничества. Предназначена для научных работников, специалистов министерств и ведомств, а также преподавателям, аспирантам и бакалаврам вузов республики (Скачать содержание).
Самович А. Л. Белорусская книга Памяти Первой мировой войны 1914–1918 гг. Незабытые герои. Судьбы и подвиги: биографический справочник / Авт.-сост. А. Л. Самович. — Т. 1. А-Д, Минск: Изд-во «Колорград», 2023. — 480 с.
Справочник содержит сведения о судьбах и подвигах свыше 17000 уроженцев белорусской земли, принимавших участие в Первой мировой войне 1914–1918 гг. и отмеченных за свой ратный труд высокими боевыми наградами — Георгиевскими крестами и медалями (более 350 из них — кавалеры Георгиевского креста 1-й ст.). В приложении приводятся выдержки из Статута ордена Св. Великомученика и Победоносца Георгия. Основу кратких биографических очерков составили данные российских и белорусских архивов (РГВИА, РГВА, РГАВМФ, РГИА, НИАБ в Минске и НИАБ в Гродно). Издание рассчитано на широкий круг читателей, интересующихся военной историей Беларуси, уважающих свои родные корни и славные дела предков.
История Союзного государства : учебное пособие для высших учебных заведений / С.Л. Кандыбович, О.В. Солопова, В.В. Данилович, И.В. Жилинская [и др.] ; отв. ред. С.Л. Кандыбович, О.В. Солопова, Д.А. Андреев, В.В. Данилович, В.Л. Лакиза, А.Г. Кохановский, И.В. Жилинская. — М. Студия «Этника» (ИП Трошков А.В.), 2023. — 284 с.
Учебное пособие по истории Союзного государства является результатом совместной работы и многолетнего сотрудничества ведущих вузов и академических центров России и Беларуси при непосредственном участии и поддержке Федеративной национально-культурной автономии Белорусов России.
Челядинский, А.А. Политическое страноведение: учебное пособие / А.А. Челядинский. — Минск: РИВШ, 2023. — 392 с.
Гістарычна-археалагічны зборнік / Гал. рэд.: А.А. Каваленя. Вып. 37. — Мінск: Беларус. навука, 2023. — 275 с.
Дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» працягвае выданне «Гістарычна-археалагічнага зборніка». У ім змешчаны артыкулы вядучых вучоных-гісторыкаў Беларусі, якія прааналізавалі найноўшыя дасягненні акадэмічнай гістарычнай навукі за апошнія гады, паказалі найбольш знакавыя адкрыцці гісторыкаў і археолагаў. У чарговым выпуску зборніка асобны раздзел прысвечаны культурнай сталіцы Беларусі 2022 года — гораду Оршы. У артыкулах навукоўцаў раскрываюцца сучасныя погляды на актуальныя праблемы айчыннай і замежнай гісторыі ад першабытнасці да сучаснасці. Выданне разлічана на прафесійных вучоных-гісторыкаў, археолагаў, антраполагаў, выкладчыкаў, студэнтаў і аспірантаў, шырокае кола чытачоў (Спампаваць змест).

<< Вярнуцца у 2022 г.

Уверх