Аддзел захавання і выкарыстання археалагiчнай спадчыны
У складзе Цэнтра археалогіі Беларусі. Аддзел створаны ў 2005 г.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск,
вул. Акадэмічная, 1, пак. 501.
Тэл.: (+375 17) 378-90-93, 379-90-91
e-mail: kostukevith@yandex.ru
Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук
Касцюкевіч Анастасія Уладзіміраўна
У аддзеле працуюць: ст.н.с., к.г.н. Юрэцкі Станіслаў Сцяпанавіч (0,25 ст.); н.с. Беліцкая Ганна Мікалаеўна; н.с. Ляшкевіч Элона Аляксандраўна; |
мл.н.с. Мядзведзева Вераніка Мікалаеўна; мастак I-ай кв. кат. Зінчанка Таццяна Уладзіміраўна. |
Пры аддзеле праходзіць навучанне аспіранты:
Аўласовіч Аляксей Міхайлавіч, Коц Аляксей Леанідавіч.
![]() |
Супрацоўнікі аддзела забяспечваюць ўлік, сістэматызацыю, захаванне і навуковую апрацоўку археалагічнага спадчыны краіны. У структуру аддзела ўваходзяць «Навуковыя археалагічныя фонды», якія налічваюць звыш 500000 археалагічных артэфактаў ад эпохі палеаліту да Новага часу: | |
• «Каменнага і бронзавага вякоў»; • «Жалезнага веку»; • «Сярэднявечча і Новага часу»; |
• «Старажытнага і сярэднявечнага Мінска»; • «Курганных старажытнасцей»; • «Калекцый даваеннага часу». |
Акрамя гэтага пры фондах ствараецца рэстаўрацыйная майстэрня.
На аддзел ускладзена функцыя забеспячэння дзейнасці
«Археалагічнай навукова-музейнай экспазіцыі Інстытута гісторыі».
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:
- • археалагічныя даследаванні помнікаў каменнага веку, эпохі жалеза і сярэдневякоўя;
- • апрацоўка, улік і захаванне археа лагічных матэрыялаў розных часоў у навуковых фондах інстытута;
- • стварэнне і падрыхтоўка да выдання навуковых каталогаў, у тым ліку ўвядзенне ў навуковае абарачэнне матэрыялаў даследаванняў 20–30 гг. ХХ в.;
- • інфармацыйна-адукацыйная дзейнасць на базе археалагічнай навуковай музейнай экспазіцыі інстытута.
Агульныя тэмы даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
• «Беларускія землі ў Сярэднявеччы і ранні Новы час (XVI–XVIII стст.)»,
• «Навуковая сістэматызацыя і ўлік археалагічных калекцый, помнікаў, падрыхтоўка зводаў крыніц і даведачных выданняў, ілюстрацыйнага матэрыялу».
Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела
- • на археалагічным комплексе Бірулі выяўлены новыя матэрыялы, якія сведчаць аб генетычнай сувязі насельніцтва банцараўскай культуры з раннімі крывічамі, іх ролі ў сістэме міжеўрапейскага гандлю;
• побач з паселішчам на р. Менка (могільнік Азярцо) выяўлены пахавальны інвентар Х ст., звязаны з заходнімі славянамі (Вялікая Маравія);
- • упершыню праведзены археалагічныя раскопкі балцкіх грунтовых могільнікаў з крэмацыяй XIII–XV стст. у Ашмянскім (Маркіняты, Гальшаны) і Навагрудскім (Зарой) раёнах, што дазволіла атрымаць унікальную калекцыю пахавальнага інвентара сярэднявечных балтаў на захадзе Беларусі.
Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях:
- Археалогія Беларусі: каталог архіўных навуковых матэрыялаў. У 3 ч. Ч. 3 (1923—2015). Сярэднявечны перыяд і Новы час / склад. і аўт. анат. В.У. Мядзведзева, К.А. Мядзведзеў. – Мінск: Беларус. навука, 2018. – 491 с.
- Клімаў М.В. Археалагічны комплекс Лучна-1 у акрузе Полацка (ХІ–ХVІ стст.). – Мінск: Беларус. навука, 2019. – 567 с.