Вадзім Леанідавіч Лакіза

Намеснік дырэктара на навуковай працы,

кандыдат гістарычных навук, дацэнт,
Тэл.: (+375 17) 284-18-69;

e-mail:lakvadim@yandex.ru

Нарадзіўся 28 ліпеня 1970 г. у в. Явар Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.

У 1987 г. скончыў СШ в. Хвінявічы Дзятлаўскага р-на, у 1992 г. – гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я. Купалы. У 1994 – 1997 гг. вучыўся ў вочнай аспірантуры Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці «археалогія». У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга і сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння» па спецыяльнасці 07.00.06 – «археалогія» (навук. кір. – канд.гіст. навук М.М. Чарняўскі). У 2012 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «археалогія».
Дэлегат 1 З’езда вучоных Рэспублікі Беларусь (2007). Лаўрэат персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў навуцы за 2008 год.
Член Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь
Працоўная дзейнасць:
У 1992–1994 гг. працаваў настаўнікам гісторыі ў Наваельнянскай СШ і СШ № 1 г. Дзятлава. З 1998 г. працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі – малодшым (1998–2001 гг.), навуковым (2001–2006 гг.), старшым навуковым супрацоўнікам (2006–2007), загадчыкам аддзела археалогіі першабытнага грамадства (красавік 2007 – красавік 2013 гг.). З 2012 г. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2009), Дыпломам НАН Беларусі як пераможца конкурсу ў намінацыі лепшы інавацыйны праект (2010), Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011), Граматай Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (2013), Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Навукова-педагагічная дзейнасць:

У 1996 г. працаваў асістэнтам, а ў 1997 г. – выкладчыкам кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я. Купалы. У 2011/2012 навучальным годзе працаваў у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце на пасадзе дацэнта кафедры паліталогіі і права. У 2012/2013 навучальным годзе працаваў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на пасадзе дацэнта кафедры паліталогіі і міжнародных адносін.
Супрацоўнічае з гістарычнымі факультэтамі Брэсцкага, Гродзенскага і Беларускага дзяржаўных універсітэтаў, арганізоўваў і кіраваў археалагічнымі практыкамі студэнтаў: ГрДУ ім. Я. Купалы (1995–1997, 1998–2002, 2008, 2009 гг.), БДУ (2004, 2005, 2008, 2009 гг.), БрДУ ім. А. Пушкіна (2007–2012 гг.).
Навуковы кіраўнік аспірантаў вочнай формы навучання А.І. Ткачова, С.Б. Ліневіч, С.С. Юрецкого (па спецыяльнасці 07.00.06 – археалогія).
У 2013 і 2014 старшыня Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі на гістарычным факультэце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А. Куляшова.

Сфера навуковых інтарэсаў:

Навуковая дзейнасць звязана з вывучэннем старажытнасцяў каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Беларусі, распрацоўкамі пытанняў храналогіі і перыядызацыі старажытнай гісторыі Беларусі, правядзеннем палявых даследаванняў і выратавальных раскопак, практычным выкарыстаннем гісторыка-культурнай спадчыны.
Праводзіць палявыя даследаванні на тэрыторыі Паўночна-Заходняй Беларусі. Выявіў і абследаваў звыш 200 помнікаў. Ажыццявіў раскопкі больш чым 50 помнікаў археалогіі ў басейнах рэк Нёман, Котра, Шчара, Чорная Ганьча, Лясная Правая і інш, арганізаваў і правёў работы па захаванні археалагічнай спадчыны ў зонах будаўніцтва Аўгустоўскага і Агінскага каналаў, Гродзенскай ГЭС, Беларускай АЭС і іншых зонах новабудоўляў.
Упершыню для позняга неаліту і бронзавага веку Беларускага Панямоння вылучыў новыя культурныя ўтварэнні: групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культуры шнуравой керамікі, нёманскую і Верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола.

Публікацыі:

Aўтар звыш за 200 публікацый. Вынікі даследаванняў апрабаваны ў манаграфіі, 5 манаграфіях ў суаўтарстве, навукова-папулярным, даведачна-інфармацыйным выданні і фотаальбоме ў суаўтарстве, звыш 100 навуковых артыкулах і матэрыялах канферэнцый, якія надрукаваныя ў Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, 58 артыкулах спецыялізаванага выдання «Археалогія Беларусі: энцыклапедыя», 6 раздзелах у кнігах «Памяць», больш за 20 навукова-папулярных публікацый, у тым ліку:

Манаграфіі:

  • Старажытнасці позняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння. – Мн., 2008. – 343 с.

Калектыўныя манаграфіі:

  • Августовский Канал и современый экотуризм. – Пултуск – Минск – Гродно, 2008.
  • Беларусь: Народ. Государство. Время / Нац. Акад. Наук Беларуси, Ин-т истории; редкол.: А.А. Коваленя [и др.]. – Минск: Беларус. Навука, 2009. – 879 с.: ил.
  • Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929–2009 гг.) / А.А. Коваленя (рук.) [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск: Беларус. Навука, 2009. – 628 с.
  • Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; В.Г. Белявец [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя (старш.) [і інш.]. – Мінск: Беларус. Навука, 2009. – 455 с.
  • Зямля сілы. Белавежская пушча. Фотаальбом. – Мінск: “Бел.Энцыкл. ім. П.Броўкі”, 2009. .
  • Вялікі гістарычны атлас Беларусі. Т. 1. Мінск: Белкартаграфія, 2009.
  • Беларусь: страницы истории / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; редсовет А.А. Коваленя [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2011. – 408 с.
  • Беловежская пуща: историко-культурное наследие (по материалам инновационного проекта). Путеводитель. – Брест: Альтернатива, 2011.

Важнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Металічная сякера бронзавага веку з Дзятлаўшчыны // Гістарычна-археалагічны зборнік. – 1994. – № 5. – С. 131–132.
  • Чарняўскі М.М., Лакіза В.Л. Знаходкі каменных свідраваных сякер на Панямонні // Гістарычна-археалагічны зборнік. – 1995. – № 7. – С. 46–59.
  • Матэрыялы тшцінецкага часу на Панямонні // Гістарычна-археалагічны зборнік / Ін-т гісторыі Акад. навук Беларусі; Уклад. М.І. Лашанкоў. – Мінск, 1996. – № 9. – С. 77–93.
  • Новыя знаходкі старажытных чаўноў на Панямонні // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – №  1. – С. 106–112.
  • Пархуты 1 – новы помнік неаліту і бронзавага веку на Шчары // Гістарычна-археалагічны зборнік / Ін-т гісторыі Акад. навук Беларусі; Уклад. М.М. Чарняўскі, А.М. Мядзведзеў. – Мінск, 1999. – № 14. – С. 104–124.
  • Radiokarbon dating of the Corded Ware Culture from the Nieman river basin. A grave from Parkhuty, site 1, the Grodna region // Baltic-Pontic-Studies. – 1999. – Vol. 7. – P. 251–263.
  •  Культурна-храналагічная класіфікацыя старажытнасцяў бронзавага веку Беларускага Панямоння // Od neolityzacji do poczatkow epoki brazy. Przemiany kulturowe w Miedzyrzeczu Odry i Dniepru miedzy YI i II tys. przed Chr. – Poznan, 2001. – S. 291–314.
  • Падгорная 4 – новы шматкультурны помнік неаліту і бронзавага веку на р. Шчары // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Мінск, 2003. – № 18. – С. 52–68.
  • Topografia i stratygrafia stanowisk z epoki brązu w Północno-Zachodniej Białorusi // Pruthenia Antiqua. Studia do pradzieów i wczesniej historii ziem Pruskich. – Olsztyn, 2004. – Vol. 1. – S. 109–120.
  • Позні неаліт, ранні і сярэдні перыяды бронзавага веку Паўночна-Заходняй Беларусі. Стан і перспектывы даследаванняў // Wspólnota dziedzictwa kulturowego ziem Białorusi i Polski. – Warszawa, 2004. – S. 163 – 196.
  • Typologia ceramiki sznurowej Bialoruskogo Poniemnia // Pruthenia Antiqua. Studia do pradzieów i wczesniej historii ziem Pruskich. –Olsztyn, 2005. – Vol. 2. – S. 113–136.
  • Крывальцэвіч М., Лакіза В., Макаровіч П. Элементы культуры звонападобных кубкаў і “заходняга Тшцінца” у структурах тшцінецкага культурнага кола тэрыторыі Беларусі // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Мінск, 2005. – № 20. – С. 27–39.
  • Кераміка позняга неаліту і бронзавага веку з паселішча Добры Бор 1 у зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі // Археалагічны зборнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. – Мн., 2006. Вып. 1. – С. 35–51.
  • Cultural identification of the “corded materials” from Belorussian Neman river basin // Lietuvos archeologija. – Т. 31. – Vilnius, 2007. P. 23–38.
  • К проблеме позднего неолита и начала бронзового века Северо-Западной Беларуси // Человек, адаптация, культура. К юбилею С.В. Ошибкиной – Москва: РАН, 2008. – С. 388–400.
  • Итоги новейших археологических исследований первобытных памятников в зонах новостроек и проблема охраны археологического наследия Беларуси // Труды II (XVIII) Всероссийского археологического съезда в Суздале. – Т. III. – М.: ИИ РАН, 2008. – С. 132–134.
  • Да праблемы ідэнтыфікацыі матэрыялаў тшцінецкага культурнага кола Беларускага Панямоння // Opera ex aere. Studia z epoki brązu i wczesnej epoki żelaza. – Warszawa, 2008. – S. 55–63.
  • Вывучэнне помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Белавежскай пушчы ў 2007 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2007 годзе. – Мінск: ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі”, 2009. – Вып. 17. – С. 143–150.
  • Как увлечь историей // Наука и инновации. – № 6. – 2009. –С. 20–22.
  • Археалагічная спадчына Белавежскай пушчы і магчымасці яе практычнага выкарыстання // Беловежская пуща: история, природа, туризм: материалы междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 600-летию заповедности Беловежской пущи “Беловежская пуща: от лесничества до Национального парка” (Каменюки, 14 нояб. 2008 г.), “Беловежская пуща: история, природа, туризм” (Каменюки, 18–19 сентября 2009 г.) / Упр.делами Президента Респ.Беларусь [и др.]; науч.ред. А.А. Коваленя, М.Е. Никифоров. – Брест: Альтернатива, 2010. – 504 с., [6] л. цв. фот. – С. 35–45 [3 цв.илюст.].
  • Археалагічныя даследаванні 2008 г. у зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 20. Археалагічныя даследаванні на Беларусі ў 2008 г. – Мінск: Беларуская навука, 2011. – С. 267–273.
  • Лакіза В.Л., Харытановіч З.А., Чарняўскі Макс.М. Вынікі археалагічных даследаванняў у зонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / рэдкал.: А. А. Каваленя [і інш.] – Мінск: Беларус. Навука, 2011. – С. 11–22.
  • Новыя помнікі неаліту і бронзавага веку Беларускага Панямоння ў зонах новабудоўляў. Папярэднія вынікі даследаванняў // Na rubieżu kultur. Badania nad okresem neolitu i wczesą epoką brązu / pod red. U. Stankiewicz i A. Wawrusiewicza. – Białystok: Instytucja Kultury Wojewodztwa Podlaskiego, 2011. – C. 195–205.
  • Чижик С.А., Кузнецова Т.А., Худолей А.Л., Лакиза В.Л. Атомно-силовая микроскопия кремневых орудий труда позднего неолита–раннего периода бронзового века с территории Беларуси / // Гістарычна-археалагічны зборнік. – Вып. 27. – Мінск, 2012. – С. 325–343.
  • Археалагічныя даследаванні ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС у 2009–2010 гадах // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 23. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі ў 2009–2010 гадах. – Мінск: “Беларуская навука”, 2012. – С. 230–241.
  • Археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 2009–2010 гг. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 23. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі ў 2009–2010 гадах. – Мінск: “Беларуская навука”, 2012. – С. 242–248.
  • Лакіза В.Л., Зайкоўскі Э.М., Харытановіч З.А., Чарняўскі Макс.М. Археалагічныя даследаванні ў зоне будаўніцтва Беларускай АЭС і аб’ектаў яе інфраструктуры ў 2009–2010 гг. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 23. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі ў 2009–2010 гадах. – Мінск: “Беларуская навука”, 2012. – С. 337–341.
  • Аб магчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам // Археологія і давня історія Украïни. Випуск 1 (10). Експериментальна археологія: досвід моделювання об’ектів та виробництв. – Киïв, 2013. – С. 106–111.
  • Археалагічныя даследаванні ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на р. Нёман у 2010–2011 гг. // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 24 Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). – Мінск: “Беларуская навука”, 2013. – С. 283–292.
  • Папярэднія вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 2011 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 24 Даследаванне сярэдневяковых старажытнасцей Цэнтральнай Беларусі (памяці Ю.А. Заяца). – Мінск: “Беларуская навука”, 2013. – С. 293–302.
  • Археалагічны турызм: падарожжа ў мінулае // Наука и инновации. Научно-практический журнал. – № 7 (125)_2013. – С. 7–12.
  •  Вынікі археалагічных даследаванняў першабытных помнікаў Беларускага Панямоння ў 2012 годзе // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Вып. 25. Вынікі даследавання першабытных і сярэдневяковых старажытнасцей Беларусі ў 2011–2012 гадах. – Мінск: “Беларуская навука”, 2014. – С. 230–242.
  • V. Danilovich, V. Lakiza, V. Koshman. Main discoveries of Belorussian Archaeology in 2012 // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2014. – № 2. – С. 30–35.

Навуковыя археалагічныя справаздачы:
Па выніках палявых археалагічных даследаванняў падрыхтавана больш за 40 навуковых археалагічных справаздач, якія захоўваюцца ў Архіве археалагічнай навуковай дакументацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.