Голубеў Валянцін Фёдаравіч

загадчык цэнтра гісторыі Беларусі IX–XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук, доктар гістарычных навук, прафесар

Тэл.: (+375 17) 284-18-74;
E-mail: v_goloubeu@mail.ru

Нарадзіўся 21 чэрвеня 1955 г. у г. Крывы Рог, Украіна. У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1982–1985 гг. — аспірант Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 1987 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Землеўладанне і землекарыстанне сялян Беларусі ў XVI–XVIII стст.» (навуковы кіраўнік д.г.н. У.І. Мялешка), у 1999 г. — прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2007–2010 гг. — дактарант Інстытута гісторыі НАН Беларусі, у 2011 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Сельская абшчына ў дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных уладаннях Беларусі ў XVI–XVIII стст.» (навуковы кансультант д.г.н. Г.Я. Галенчанка ).

У 2014 г. — прысвоена вучонае званне прафесара.

Навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Вроцлаўскім, Ягелонскім, Познаньскім, Вільнюскім педагагічным універсітэтах. Першы лаўрэат Прэміі імя Льва Сапегі (Польшча, 2006 г.)

Працоўная дзейнасць:
З 1981 г. працуе ў Інстытуце гісторыі: 1981–1982 гг. — старшы лабарант, 1982–1985 гг. — аспірант, 1985–1989 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік, 1989–1990 гг. — навуковы супрацоўнік, 1990–1992 гг., 1996–2011 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, 2011–2013 гг. — вядучы навуковы супрацоўнік, у 2013 — галоўны навуковы супрацоўнік, з 2014 — загадчык аддзела.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. У 1992–1996 гг. — сакратар Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і знешнеэканамічных сувязя. Член Канстытуцыйнай Камісіі, адзін з аўтараў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь».

Выкладчыцкая дзейнасць:
Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Жэнеўскі універсітэт, Беластоцкі універсітэт, Варшаўскі універсітэт, Познаньскі універсітэт, Вроцлаўскі універсітэт, Беларускі гуманітарны ліцэй.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага, канфесійная гісторыя, гісторыя сям’і, абшчына, беларускі горад і замак у XIV–XVIII стст., гістарыяграфія і крыніцазнаўства гісторыі Беларусі, гісторыя беларускай дзяржаўнасці.

Публікацыі
Аўтар больш за 250 навуковых прац, сярод іх:

Манаграфіі:

  • Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі: ХVІ–ХVІІІ стст. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — 176 с.
  • Сельская абшчына ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 407 с.

Калектыўныя манаграфіі:

  • Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. / рэдкал.: В.І. Мялешка (гал. рэд.) [і інш.]. — Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. — Мінск, 1997.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Т 3. Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (ХVІІ–ХVІІІ стст.) / Ю. Бохан [і інш.]. — Мінск, 2004.
  • Белавежская пушча. Вытокі запаведнасці. Гісторыя і сучаснасць / В.Ф. Голубеў, В.Г. Белявец і інш. // А.А. Каваленя (кір.) [і інш.]; рэд. А.А. Каваленя. — Мінск, 2009.
  • Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці. / В.Ф. Голубеў, А.Б. Доўнар і інш. — Мінск, 2012.
  • Речица 800 лет истории / В.Ф Голубев, О.А. Макушников и др. — Речица, 2013.

Сумесныя работы:

  • Ці ведаеце Вы гісторыю сваёй краіны? / В.Ф. Голубеў, У.П. Крук, П.А. Лойка. — Мінск, 1994. — 135 с.
  • Belarus in the context of times and politics // V. Golubev, A. Sannikov. — Stockholm: The Olof Palme International Center, 1997. — 71 s.
  • Аграрная рэформа Антонія Тызенгаўза на Беларусі ў другой палове ХVІІІ ст. / В.Ф. Голубеў, І.Ф. Кітурка // З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі. Вучэбна-метадычны зборнік. — Выпуск 3. — Мінск, 2003. — С. 32–48.
  • Гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да пачатку ХХІ ст. У пытаннях і адказах. / В.Ф. Голубеў, В.І. Ермаловіч, Г.А. Грыгор’еў [і інш.]. — Мінск, 2003. — 296 с.
  • Антоній Тызенгаўз — стваральнік мануфактур, асветнік і меценат / В.Ф. Голубеў, І.Ф. Кітурка // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)” № 2 (5). — Мінск, 2003. — С. 74–95.
  • Belarusian Trade Unions: Transformation and Prospects / V. Holubew, A. Khadyka. — Minsk: Fridrich Ebert Foundation, 2003. — 96 p.
  • Нарысы гісторыі беларускай дзяржаўнасці / В.Ф. Голубеў, І.Ф. Кітурка. — Мінск, 2004. — 140 c.
  • Формы рэнты і сельская абшчына ў другой палове XVI — XVII ст. Карта / В.Ф. Голубеў, В.М. Цемушаў; Формы рэнты і сельская абшчына ў другой палове XVIІ — першай палове XVIIІ ст. Карта / В.Ф. Голубеў, В.М. Цемушаў; Формы рэнты і сельская абшчына ў другой палове XVIIІ ст. Карта / В.Ф. Голубеў, В.М. Цемушаў // Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах. — Т.2. — Мінск: Белкартаграфія, 2013.

Важнейшыя навуковыя артыкулы:

  • Вялікая аграрная рэформа ХVІ ст. // Спадчына. — 1993. — № 4. — С. 63–78.
  • Сялянская абшчына ў заходнебеларускай вёсцы // Этнасацыяльныя і культурныя працэсы ў заходнім рэгіёне Беларусі: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы рэсп. навук. канф., Гродна, 5–6 снежня 1997 г. — Гродна, 1998. — С. 292–294.
  • Беларуска-расійскія дачыненні: гісторыя, сучаснасць, перспектывы // Ад “тутэйшасці” да нацыянальнай дзяржаўнасці. — Мінск, 1999. — С. 234–243.
  • Архивное наследие Великого княжества Литовского в государственных архивах Беларуси, Литвы, Польши и России: к проблеме выявления, изучения и введения в научное обращение // The Sciences Archives in the European Integration: materials of the International Conference. Warsaw, Poland, 2–3 XII 1999. — Warszawa, 2000. — S. 175–179.
  • Праблемы тэрміналогіі сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі 13-18 ст. // Гістарычны альманах. — Т. 9. — Гародня, 2003. — С. 6–12.
  • Канфесійная палітыка ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)”. — № 1 (4).– Мінск, 2003. — С. 85–95.
  • Беларуска-расійскія адносіны: гістарычны вопыт і новыя падыходы // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)”. — № 3 (6). — Мінск, 2003. — С. 5–23
  • Культура Беларуси в годы советской власти. // Філаматы. Бюлетэнь Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)” № 4 (7). Мінск, 2003. — С. 69–86.
  • Методыка напісання навуковай працы // Вялікае княства Літоўскае. Метадалогія і метады даследавання. Санкт-Пецярбург, 2003. — С. 28–43.
  • Грамадска-тэрытарыяльныя супольнасці ў Беларусі: ад родавай абшчыны да суседскай грамады // Гіст.-археал. зб. — 2005. — № 20. — C. 206–211.
  • Гістарыяграфія сацыяльна-эканамічнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага ХІІІ–ХVІ стст. // Вялікае княства Літоўскае: гісторыя вывучэння ў 1991–2003 гг.: матэр. міжнар. круглага стала, Гродна, 16–18 мая 2003 г. — Мінск, 2006. — С. 124–138.
  • Гарадскія збудаванні і ўмацаванні горада Шклова і абшчына ў Шклоўскай воласці паводле інвентарных апісанняў другой паловы ХVІІ — першай паловы ХVІІІ ст. // Материалы по археол. Беларуси. Памятники эпохи железа и средневековья Беларуси. К 60-летию О.Н. Левко. — 2007. — № 14. — С. 201–214.
  • Бона Сфорца і Жыгімонт Аўгуст — ініцыятары і арганізатары Вялікай аграрнай рэформы ў ВКЛ // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына. Матэр. міжнар. навук.-практ. канф. Гальшаны–Навагрудак. 8–10 верасня 2006 г. — Мінск, 2007. — С. 216–231.
  • Сельская грамада ў Беларусі ХVІ–ХVІІІ стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — № 10 — C. 8–20.
  • “Сельская грамада ў польскай гістарыяграфіі” // Białoruskie Zeszyty Historyczne. — Беласток, 2008. — № 30. — С. 26–40.
  • Абшчына ў расійскай гістарыяграфіі ХІХ–ХХ стст. // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуман. навук. — 2009. — № 4. — С. 72–80.
  • Крыніцы па гісторыі сялянскай абшчыны ў Беларусі ў ХVІ–ХVІІІ стст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2009. — № 10. — C. 24–30.
  • Паганскія і хрысціянскія традыцыі ў паўсядзённым (сямейным) жыцці сялян Беларусі ў XVI–XVIII стст. // Вялікае княства Літоўскае ў гісторыі і культуры Беларусі: зб. навук. арт. — Мінск. — 2009. — С. 49–56.
  • Сільська община (громада) XVI–XVIII стст. в українській історіографії // Український історичний журнал. — Київ, 2009. — № 5. — С. 186–200.
  • “Старина” в жизни населения белорусских земель Великого Княжества Литовского как отражение исторической памяти (конца ХV — середины ХVІ вв.) // Kulturines atminties kaita ir lokaline istorija. Alternation of Cultural Memory and Local History: sudare R.R. Trimoniene. Acta Humanitarica Universitatis Saulensis. — 2009. — №9. — P. 266–273.
  • Валочная памера на беларускіх землях // Вялікі гістарычны атлас Беларусі ў 4-х тамах. — Т. 1. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — С. 77.
  • Ульскі замак паводле інвентара 1581 г. // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў. Зб. навук. прац міжнар. навук. канфер., прысвечанай 160-годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова (Полацк, 21–23 красавіка 2011 г.). — Наваполацк, 2011. — С. 43–45.
  • Ліст Льва Сапегі, канцлера Вялікага княства Літоўскага магілёўскага старосты, жыхарам горада Слоніма на самакіраванне, 1 студзеня 1615 г. // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база. Зборнік навуковых артыкулаў. — Гродна, 2011. — Ч. І. — C. 150–154.
  • Горад Мазыр паводле інвентара 1789 г. // Музей і традыцыйная культура Беларусі. Матэрыялы ІІ навукова-практ. канферэнцыі. Мазыр, 30–31 мая 2012 г. — С. 46–49.
  • Панскі маёнтак ў Беларусі XVІ–XVIІ стст. у айчыннай гістарыяграфіі // Крізь століття. Студії на пошану Миколи Крикуна з нагоди 80-річчя. — Львів, 2012. — С. 631–639.
  • Грамада ў сельскім судаводстве ў Беларусі XVI–XVIII стст. // Вялікае княства Літоўскае: Права. Вайна. Дыпламатыя. / Пад рэд. С.Ф. Сокала, А.М. Янушкевіча. — Мінск, 2012. — С. 151–165.
  • “З гісторыі паўсядзённага жыцця насельніцтва г. Дзісна ў пачатку XVII ст. (паводле скаргі ксяндза Дзісненскага касцёла на праваслаўных жыхароў за пераслед католікаў)” // Полацк у гісторыі і культуры Еўропы. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Полацк, 22–23 мая 2012 г.). — Мінск, 2012. — С. 181–191.
  • Новыя дакументы па гісторыі Лепеля // Беларускі гістарычны часопіс. — 2013. — № 12. — С. 5– 20.
  • Люблю Беларусь! Пароль паўстанцаў 1863–1864 гг. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2013. — № 12. — С. 11–15.
  • Столік аднаногі з круглаю шашачнаю дошкаю… (аб рэчах, што засталіся пасля смерці К. Каліноўскага) // Беларускі гістарычны часопіс. — 2013. — № 12. — С. 16–24.
  • Інфармацыйна-метадычны дапаможнік
  • Гісторыя Беларусі — даты, падзеі, асобы: інфармацыйна-метадычны дапаможнік. — Мінск: Лімарыус, 2013. — 178 с.