Канферэнцыі 2024 г.

<< Вярнуцца у 2023 г.
    +Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
    «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў
    2023 годзе». Да 100-годдзя з дня нараджэння Л.Д. Побаля і
    140-годдзя С.А. Дубінскага

    г. Мінск, в. Азярцо, в. Гарадзішча, Мінская вобласць, 22-24 мая 2024 г.
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
    Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
    Інстытут гісторыі

    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У

    Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

    «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў
    2023 годзе». Да 100-годдзя з дня нараджэння Л.Д. Побаля і
    140-годдзя С.А. Дубінскага


    Тэрміны правядзення канферэнцыі: 22–24 мая 2024 г.
    Месца правядзення канферэнцыі:

  • 22 мая 2024 г., г. Мінск, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, в. Гарадзішча, в. Азярцо Мінскага раёна (археалагічны комплекс на р. Менка, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту). Пасяджэнні (пленарнае і секцыйныя).
  • 23–24 мая 2023 г. (секцыйныя і пасяджэнні падвядзення вынікаў) — г. Мінск, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
  • Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

    • 1) археалагічныя даследаванні помнікаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў;
    • 2) археалагічныя даследаванні помнікаў Сярэднявечча і Новага часу;
    • 3) выратавальныя (ахоўныя) археалагічныя даследаванні ў зонах земляных і будаўнічых работ;
    • 4) інвентарызацыя помнікаў археалогіі і распрацоўка праектаў зон аховы;
    • 5) методыка правядзення палявых і камеральных археалагічных даследаванняў.


    Рэгламент: выступленні на пленарным паседжанні — да 20 хвілін, на секцыйных паседжаннях — да 15 хвілін.
    Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская.
    Тэрмін падачы заявак у аргкамітэт: да 1 мая 2024 г.
    Электронная рэгістрацыя для ўдзелу ў канферэнцыі ажыццяўляецца па спасылцы.
    Даклады на канферэнцыі ў выглядзе навуковых артыкулаў будуць апублікаваны ў зборніку «Матэрыялы па археалогіі Беларусі» (МАБ).
    Утрымальнікам дазволаў на права правядзення археалагічных даследаванняў прадстаўленне дакладаў на канферэнцыю і матэрыялаў у рэдкалегію МАБ абавязкова!

    Афармленне артыкулаў у адпаведнасці з правіламі.
    Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання.
    Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

    Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр археалогіі Беларусі.
    Аўласовіч Аляксей Міхайлавіч +375(17)378-28-54 (avlasovichalexei@gmail.com), Вайцяховіч Андрэй Вячаслававіч +375(17)378-90-93 (andvoitehovich72@gmail.com), Чарняўскі Максім Міхайлавіч +375(17)378-28-89 (maxchar@gmail.com)

    Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +Круглы стол
    «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі канца XVIII -- пачатку XX ст.», прысвечаным 75-годдзю Валянціны Васільеўны Яноўскай
    г. Мінск, 30 мая 2024 г.
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
    Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
    Інстытут гісторыі

    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У

    Круглым стале

    «Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.», прысвечаным 75-годдзю Валянціны Васільеўны Яноўскай


    Круглы стол ладзіцца з нагоды юбілею выбітнага беларускага гісторыка, былога кіраўніка розных структурных падраздзяленняў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Валянціны Васільеўны Яноўскай. Тэматыка круглага стала акцэнтуе ўвагу на пытаннях гіторыі Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст., перыяду, вывучэнню якога Валянціна Васільеўна прысвяціла большую частку свайго прафесійнага шляху.

    Праблемнае поле круглага стала:

  • 1. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.: праблемы, здабыткі, перспектывы.
  • 2. Крыніцы па гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.: відавае багацце і інфармацыйныя магчымасці.
  • 3. Сацыяльна-эканамічныя трансфармацыі канца XVIII — пачатку XX ст.
  • 4. Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.).
  • 5. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях у канцы XVIII — пачатку XX ст.
  • 6. Матэрыяльная і духоўная культура перыяду.
  • Час правядзення круглага стала: 30 мая 2024 г.
    Месца правядзення: г. Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
    Рабочыя мовы: беларуская, руская.
    Заяўкі на ўдзел у круглым стале прымаюцца па электроннай пошце histbel1820@gmail.com да 30 красавіка 2024 г. У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго вучоная ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасада, кантактны тэлефон, е-mail.

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі.
  • Пацвярджэнне аб удзеле ў круглым стале будзе даслана да 20 мая 2024 г.
  • Форма ўдзелу ў круглым стале: вочная.
  • Матэрыялы выступленняў будуць апублікаваны.

  • Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: да 1 верасня 2024 г. у аргкамітэт дасылаецца электронны варыянт. Матэрыялы круглага стала плануецца выдаць асобным блокам у «Гістарычна-археалагічным зборніку» (навуковае выданне Інстытута гісторыі). З афармленнем і патрабаваннямі можна пазнаёміцца па спасылцы Правілы для аўтараў.
    Кантакты: Сакольчык Алена Эдвардаўна, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 378-18-39, факс (+375 17) 379-18-34, е-mail: histbel1820@gmail.com.

    Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.
    Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст круглага стала (pdf)

    +Навукова-практычная канферэнцыя
    «Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына
    рэгіѐна (да 100-годдзя Бешанковіцкага раѐна)»

    г.п. Бешанковічы, Віцебская вобласць, 20–21 чэрвеня 2024 г.
    Бешанковіцкі
    раёны выканаўчы
    камітэт
    Інстытут гісторыі
    НАН Беларусі
    Цэнтр даследаванняў беларускай
    культуры, мовы і літаратуры
    НАН Беларусі
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    Навукова-практычная канферэнцыя
    «БЕШАНКОВІЦКІ КРАЙ: ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА РЭГІЁНА
    (да 100-годдзя Бешанковіцкага раёна)»


    Месца правядзення: г.п. Бешанковічы, 20–21 чэрвеня 2024 г.

    Праблемнае поле канферэнцыі:

  • Гісторыя і культура Бешанковіцкага краю.
  • Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Бешанковіччыны.
  • Ваенныя падзеі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.
  • Турыстычны і краязнаўчы патэнцыял Бешанковіцкага краю.
  • Звязаны лёсам з Бешанковіччынай: Ц. С. Гарбуноў, Л. М. Даватар, А. Ц. Караткевіч, Леў Сапега, Іахім Храптовіч, І. Ф. Хруцкі, С. Б. Юдовін і інш.

  • Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
    Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней за 20 мая 2024 г. накіраваць на электронны адрас аргкамітэта vitebshchina@mail.ru заяўку з указаннем наступных звестак: прозвішча, імя, імя па бацьку; вучоная ступень, званне (пры наяўнасці); месца работы; тэлефон; e-mail; тэма даклада; форма ўдзелу (вочная ці завочная). Удзельнік канферэнцыі, які дае гэтыя звесткі, тым самым пагаджаецца на апрацоўку персанальных даных.

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя;
  • тэрмін прадстаўлення артыкулаў для публікацыі ў зборніку — да 1 жніўня 2024 г.;
  • аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі. Аргкамітэт не тлумачыць прычыны магчымага адхілення заявак і тэкстаў дакладаў.

  • Патрабаванні да афармлення дакладаў:
    Электронны варыянт не больш за 30 000 знакаў. Першы радок — імя і прозвішча, горад. Другі радок — назва даклада. Асноўны тэкст Times New Roman, 14 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал. Абзацны водступ — 1,25 см. Спасылкі на кожнай старонцы, нумарацыя спасылак скразная. Спасылкі афармляюцца па СТБ 7.208-2008. Тып файла — doc ці rtf (Microsoft Word). Ілюстрацыі дасылаюцца асобнымі файламі.

    Каардынатары:

  • Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Тэл. (+375 17) 270-04-22. Е-mail: a.baranouski@belcentre.by
  • Перавалава Наталля Юр’еўна, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Е-mail: n.peravalava@gmail.com
  • Правілава Дар’я Дзмітрыеўна, малодшы навуковы супрацоўнік сектара навукова-інфармацыйнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, магістр мастацтвазнаўства. Е-mail: dariya.pravilova@mail.ru
  • Трансфер па маршруце Мінск — Бешанковічы — Мінск будзе ажыццяўляцца арганізатарамі канферэнцыі. Пражыванне і харчаванне за кошт прымаючага боку.

    Да азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +Мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя
    «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: гісторыя і
    сучаснасць (да 80-годдзя вызвалення Беларусі)»

    г. Мiнск, 25–26 чэрвеня 2024 г.
    Национальная академия наук Беларуси
    Институт истории НАН Беларуси

    Приглашают принять участие в международной
    научно-практической конференции
    «Беларусь в годы Великой Отечественной войны:
    история и современность (к 80-летию освобождения Беларуси)», посвященной годовщине освобождения Беларуси от нацистской оккупации.

    Время проведения: 25–26 июня 2024 г.
    Место проведения: Минск, Институт истории НАН Беларуси.

    Проблемное поле конференции:
    • Современные подходы к освещению событий Второй мировой и Великой Отечественной войн: вопросы историографии и источниковедения.
    • Международные отношения накануне и в годы Второй мировой войны. Военные конфликты т.н. межвоенного периода (1921–1939 гг.).
    • Боевые действия на территории Беларуси летом 1941 г.
    • Нацистский оккупационный режим на территории Беларуси (1941–1944 г.). Геноцид белорусского населения.
    • Советское партизанское движение и деятельность подпольных организаций на территории Беларуси (1941–1944 гг.).
    • Советский тыл в годы Великой Отечественной войны.
    • Наступательные операции Красной Армии осенью 1943 – весной 1944 гг. и первый этап освобождения Беларуси: Гомельской, Полесской, Могилевской и Витебской областей.
    • Белорусская стратегическая наступательная операция «Багратион» и полное освобождение территории Беларуси 23 июня – 28 июля 1944 г.
    • Заключительные сражения Второй мировой войны в Европе и на Дальнем Востоке.
    • Советское военное искусство в период Великой Отечественной войны.
    • Деятельность антисоветских вооружённых формирований на территории Беларуси в период Великой Отечественной войны и в первые послевоенные годы (1943–1950-е гг.).
    • Беларусь в послеоккупационный военный период (осень 1943 г. – весна 1945 г.).
    • Отражение истории Великой Отечественной войны в учебно-воспитательном процессе в школах, средних специальных учебных заведениях, ВУЗах.
    • Историческая память о событиях Великой Отечественной войны.
    • СССР и мир после Второй мировой войны.

    Регламент: выступления на пленарном заседании до 20 минут, на секциях – до 15 минут.
    Рабочие языки конференции: белорусский, русский, английский.
    По материалам конференции запланировано издание сборника.

    Срок подачи заявки и электронного варианта текста доклада: до 15 мая 2024 г. В заявке указать: фамилию, имя, отчество, научную степень, учёное звание, название доклада, место работы, рабочий адрес, рабочий и мобильный телефоны, e-mail, необходимость бронирования гостиницы и мультимедийной техники.
    Требования к текстам докладов: УДК, объём до 0,5 п.л. (не более 20 тыс. знаков), оформление сносок согласно требованиям ВАК Республики Беларусь. Параметры форматирования: поля – 20 мм; без нумерации страниц. Параметры текста: формат файла – doc, docх, rtf, шрифт – Times New Roman, кегль – 14, абзац – 1,25, интервал – полуторный (1,5).

    Заявка и электронный вариант текста высылается на электронную почту: voenhistbel@mail.ru
    Распечатанный вариант текста подаётся в оргкомитет 25 июня 2024 г.

    Оргкомитет оставляет за собой право отбора докладов для выступления и публикации.
    Приглашения для участников конференции будут высланы после рассмотрения заявок до 25 мая 2024 г.
    Оплата проезда, питания и проживания – за счёт командирующей организации.

    Контакты: 220072 г. Минск, ул. Академическая, 1, Институт истории НАН Беларуси, к. 203: центр военной истории Беларуси:
    Литвин Алексей Михайлович
    Кузнецова-Тимонова Александра Владимировна
    Тел.: (017) 378 24 21; (017) 378 07 70, факс: (017) 378 18 34.
    Е-mail: voenhistbel@mail.ru

    +Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
    «Асноўныя тэндэнцыі развіцця антрапалогіі ў XXI стагоддзі»
    г. Мінск, 26–28 чэрвеня 2024 г.
    Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
    Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
    Інстытут гісторыі

    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У

    Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
    «Асноўныя тэндэнцыі развіцця антрапалогіі ў XXI стагоддзі»


    Тэрміны правядзення канферэнцыі: 26–28 чэрвеня 2024 г.
    Месца правядзення канферэнцыі: Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

    Асноўныя накірункі работы канферэнцыі:

    • 1. Сучасная палеаантрапалогія: новыя падыходы і метады даследаванняў;
    • 2. Сацыякультурныя аспекты антрапалогіі;
    • 3. Напрамкі і тэндэнцыі ў вывучэнні морфафункцыянальнага статусу чалавека;
    • 4. Уклад антрапалагічнай навукі ў вырашэнне тэарэтычных і прыкладных праблем спорту.


    У рамках канферэнцыі будзе праведзены круглы стол для маладых навукоўцаў “Сучасная антрапалогія”. Жадаючыя прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве просім пазначыць гэта ў заяўцы.

    Рэгламент: выступленні на пленарным паседжанні — да 20 хвілін, на секцыйных паседжаннях — да 10 хвілін.
    Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, беларуская, англійская.
    Тэрмін падачы заявак у аргкамітэт: да 20 мая 2024 г. У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца назва даклада і звесткі пра аўтараў — імя, прозвішча, імя па-бацьку, навуковая ступень, званне, месца працы, пасада, кантактныя адрасы, тэлефоны, e-mail, інфармацыя пра неабходнасць забеспячэння мультымедыйнай тэхнікай.
    Матэрыялы канферэнцыі пасля праходжання рецэнзавання могуць быць апублікаваны ў штогадовым зборніку навуковых артыкулаў «Актуальные вопросы антропологии».
    Артыкул прадстаўляецца на рускай, беларускай, англійскай мовах у электронным варыянце (*.doc ці *.rtf) і ў двух экзэмплярах на паперы. Артыкул афармляць паводле наступных правілаў: аб’ём — не менш 14 тыс. друк. знакаў і не перавышаць 10 стар., шрыфт — Times New Roman, памер шрыфта — 14 (для рускага, беларускага ці англійскага рэзюмэ, ключавых слоў, назваў малюнкаў, табліц і саміх табліц — памер шрыфта — 12), інтэрвал — адзінарны. Водступ абзаца — 1 см. Полі: верхняе — 2, ніжняе — 2, левае — 2, правае — 2. Рэзюмэ аб’ёмам 250–300 слоў з падраздзеламі (Уводзіны з указаннем мэты даследавання, Матэрыялы і метады, Вынікі, Заключэнне) у пачатку тэкста — на рускай, (беларускай) мовах, у канцы тэкста — на англійскай. Ключавыя словы — пасля рэзюмэ. Структура тэкста ўключае наступныя падраздзелы: Уводзіны, Матэрыялы і метады, Вынікі і іх абмеркаванне, Заключэнне, Літаратура. Спіс літаратурных крыніц фарміруецца па алфавіце і нумаруецца, спасылкі па тэксце даюцца ў выглядзе нумароў у квадратных дужках. Малюнкі і інш. графічныя аб’екты — толькі чорна-белыя (с градацыяй шэрага) — абавязкова павінны быць уключаны ў файл артыкула (фармат *.tif, 600 dpi). У артыкуле трэба ўказаць УДК.
    Аргкамітэт пакідае за сабой права адбора дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікацыі. Артыкулы ў папяровым і электронным выглядзе прадстаўляюцца аўтарамі падчас працы канферэнцыі ці дасылаюцца пазней (тэрмін падачы — да 1 кастрычніка 2024 г.).
    Аплата праезда, харчавання і пражывання за кошт камандзіруючых арганізацый.

    Адрас аргкамітэта: 220072 Беларусь, Мінск, вул. Акадэмічная 1
    Інстытут гісторыі НАН Беларусі, аддзел антрапалогіі, каб. 213
    Тэл.: +375-17-379-27-96, факс: +375-17-379-18-34. E-mail: belantrop@history.by

    Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +Міжнародная навуковая канферэнцыя
    «Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 525-годдзя
    атрымання горадам магдэбургскага права)»

    г. Мінск, 6 верасня 2024 г.
    Нацыянальная акадэмія
    навук Беларусі
    Інстытут гісторыі
    НАН Беларусі
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    Міжнароднай навуковай канферэнцыі
    «МІНСК І МІНЧАНЕ: ДЗЕСЯЦЬ СТАГОДДЗЯЎ ГІСТОРЫІ
    (да 525-годдзя атрымання горадам магдэбургскага права)»


    Плануемае поле канферэнцыі:

    • Менск старажытны (XI–XIII стст.);
    • у складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
    • цэнтр губерні Расійскай імперыі;
    • горад у віхурах войн і рэвалюцый;
    • Мінск — сталіца Савецкай Беларусі і Рэспублікі Беларусь;
    • знакамітыя мінчане;
    • турыстычны патэнцыял сталіцы Беларусі.


    Час правядзення канферэнцыі: 6 верасня 2024 г.
    Плануемае месца правядзення канферэнцыі: Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.
    Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
    Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 5 жніўня 2024 г. па электроннай пошце rogneda_o@mail.ru
    У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка; яго вучоная ступень і званне; пасада і назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык; назва даклада; кантактны тэлефон і e-mail. Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка.

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі.
  • Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 19 жніўня 2024 г.
  • Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная.
  • Для замежных удзельнікаў прадугледжана магчымасць выступлення online.
  • Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.

  • Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: да 1 лістапада 2024 г. у аргкамітэт дасылаецца электронны варыянт не болей за 30 000 знакаў. Спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання апускаюцца.

    Кантакты: Рагнеда Анатольеўна Аляхновіч, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 378-18-95, факс (+375 17) 379-18-34, е-mail: rogneda_o@mail.ru

    Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.

    Да азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
    «Трэція Крэўскія чытанні: гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва»
    аг. Крэва, Гродзенская вобласць, 27 верасня 2024 г.
    Інстытут гісторыі
    НАН Беларусі
    Смаргонскі раённы
    выканаўчы камітэт
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
    «Трэція Крэўскія чытанні:
    гісторыя, археалогія, культурная спадчына Крэва»


    Канферэнцыя ставіць на мэце асэнсаванне вынікаў даследаванняў гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і архітэктуры Крэва і Смаргоншчыны за апошняе пяцігоддзе.

    Плануемае поле канферэнцыі:

  • 1. Праблема балта-славянскіх кантактаў у канцы І — пачатку ІІ тыс. н.э.
  • 2. Крэўскі замак: праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі.
  • 3. Мястэчка позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу (XV–XVIII стст.).
  • 4. Беларускае мястэчка ў часы Расійскай імперыі.
  • 5. На лініі фронту (Першая сусветная вайна і Крэва).
  • 6. Крэва ў міжваенны час (беларускае мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы).
  • 7. Падзеі Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Крэва і ваколіц (тэрор і штодзённасць).
  • 8. Крэва ў другой палове ХХ ст. (досвед савецкай мадэрнізацыі).
  • 9. Архітэктурная спадчына Крэва ХІХ–ХХ стст.
  • 10. Этнаграфічная і моўная спадчына шматэтнічнага Крэва (Крэва беларускае, польскае, татарскае, яўрэйскае).
  • 11. Фунеральная спадчына Крэва як месца памяці і прадмет даследаванняў.
  • 12. Гісторыка-культурная спадчына і перспектывы ўстойлівага развіцця Крэва.

  • Час правядзення канферэнцыі: 27 верасня 2024 г.
    Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г.Крэва, Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці.
    Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская.
    Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце Kreva.kanferenc@gmail.com да 22 ліпеня 2024 г..

    Альбо на паштовы адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная 1, Мінск 220072, Беларусь. На імя: А.І. Дзярновіч
    Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 22 ліпеня 2024 г. накіраваць заяўку. У заяўцы ўказваюцца імя (імя, імя па-бацьку, прозвішча) дакладчыка, яго вучоная ступень і званне, пасада і месца працы, падаецца назва даклада, а таксама ўказваюцца кантакты (тэлефон і е-mail).

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • Аргкамітэт пакідае за сабой права фармаваць праграму канферэнцыі і праводзіць адбор матэрыялаў для публікацыі. Правілы афармлення тэкста для публікацыі будуць паведамлены пазней.
  • Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 15 жніўня 2024 г.
  • Студэнтам і магістрантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў).
  • Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць візавай падтрымкі.
  • Трансфер па маршруце Мінск — Крэва — Мінск ажыцяўляецца арганізатарамі канферэнцыі, даезд з іншых населеных пунктаў за кошт камандзіруючага боку.

  • Адказны сакратар аргкамітэта — Алег Дзярновіч
    Кантактныя тэлефоны: пр. (+375 17) 284-08-22, маб. (+375 29) 331-66-06, факс (+375 17) 284-18-70.

    Да азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +V Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі
    «Гістарычная навука Беларусі: дасягненні, праблемы,
    перспектывы (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)»

    г. Мінск, 15–16 кастрычнiка 2024 г.
    Нацыянальная акадэмія
    навук Беларусі
    Інстытут гісторыі
    НАН Беларусі
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    V Міжнародным кангрэсе гісторыкаў Беларусі
    «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)»


    Праблемнае поле кангрэса:

  • 1. Метадалогія, гістарыяграфія, крыніцазнаўства і археаграфія: тэорыя, канцэпцыі, дасягненні.
  • 2. Даследаванні ў галіне беларускай археалогіі.
  • 3. Спецыяльныя гістарычныя навукі Беларусі: стан і перспектывы даследаванняў.
  • 4. Гісторыя навукі: актуальныя напрамкі даследаванняў.
  • 5. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці — аснова дзяржаўнай ідэалогіі Рэспублікі Беларусь.
  • 6. Этнагенез на беларускіх землях — перадумова ўзнікнення першых дзяржаўных утварэнняў.
  • 7. Гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці.
  • 8. Беларускія землі ў эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу.
  • 9. Сацыяльна-эканамічныя трансфармацыі і грамадска-культурныя змены ў Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.).
  • 10. Генезіс беларускай нацыі і нацыянальнай ідэі.
  • 11. Беларуская нацыянальная дзяржаўнасць у ХХ ст.
  • 12. Суверэнная Рэспубліка Беларусь — вышэйшая ступень рэалізацыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
  • 13. Беларусь у войнах і ваенных канфліктах XIX–XX ст.
  • 14. Беларусь у сістэме міжнародных адносін.
  • 15. Даследаванні ў галіне сусветнай гісторыі.
  • 16. Укараненне канцэпцыі гісторыі беларускай дзяржаўнасці ў навучальна-выхаваўчы працэс школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.
  • 17. Методыка выкладання гісторыі ў навучальных установах.
  • 18. Фарміраванне гістарычнага светапогляду маладога пакалення.

  • Час правядзення: 15–16 кастрычніка 2024 г.
    Месца правядзення: Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
    Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.
    Па матэрыялах кангрэса запланавана выданне зборніка.

    Заяўкі для ўдзелу ў кангрэсе і тэзісы дакладаў прымаюцца да 15 верасня 2024 г. на адрас аргкамітэта: 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1; кантактны тэл. +375 (17) 379-16-10, факс +375 (17) 379-18-34; e-mail: modernhistbel@mail.ru
    У заяўцы неабходна ўказаць імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго вучоную ступень і званне, назву даклада, назву ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail, форму ўдзелу, а таксама патрэбнасць у тэхнічных сродках суправаджэння. Поўная форма заяўкі змяшчаецца ў дадатку 1.

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка.
  • Замежных удзельнікаў просім паведаміць аб неабходнасці атрымання візавай падтрымкі.
  • Запрашэнні для ўдзельнікаў кангрэса будуць разасланыя пасля разгляду заявак да 7 кастрычніка 2024 г.
  • Выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на кангрэсе, бярэ на сябе камандзіруючы бок.
  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

  • Даклад аб’ёмам да 6 (шасці) старонак адзінарным інтэрвалам фармату А4 (210х297 мм) павінен быць набраны ў рэдактары Times New Roman памерам 14 без пераносаў. Палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. На першым радку ўказваецца індэкс УДК (выраўноўванне па левым краі). Другі радок — назва матэрыялу малымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Трэці радок — справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана); з новага радка пры неабходнасці адзначаецца навуковы кіраўнік — яго вучоная ступень, вучонае званне, прозвішча і ініцыялы. Праз радок друкуецца тэкст даклада (абзацны водступ 1,25 см). Спасылкі на літаратуру даюцца ў квадратных дужках. Табліцы ўстаўляюцца ў тэкст. Пасля асноўнага тэксту прыводзіцца спіс літаратуры ў алфавітным парадку. Літаратура афармляецца згодна з загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2014 № 159 (у рэдакцыі загаду Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 08.09.2016 № 206). Узор афармлення даклада змешчаны ў дадатку 2.

    Да азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +XI Навукова-практычная канферэнцыя
    «Гальшанскія чытанні. Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны»
    г. Ашмяны, Гродзенская вобласць, 18 кастрычнiка 2024 г.
    Інстытут гісторыі
    НАН Беларусі
    Нацыянальная акадэмія
    навук Беларусі
    Ашмянскі
    раённы выканаўчы
    камітэт
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    XІ навукова-практычнай канферэнцыі «Гальшанскія чытанні»
    Гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны»


    Плануемае поле канферэнцыі:

  • Ашмяны, Гальшаны і ваколіца паводле археалагічных даследаванняў;
  • Ашмяншчына ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
  • гісторыка-культурная спадчына Ашмяншчыны ў XIX–XX стагоддзях;
  • Ашмяншчына ў віхуры войн і рэвалюцый;
  • шляхецкія сядзібы і маёнткі Ашмяншчыны;
  • сацыяльная прастора мястэчак і вёсак Ашмяншчыны;
  • матэрыяльная і духоўная культура Ашмянскага краю;
  • славутыя імёны Ашмяншчыны.

  • Час правядзення канферэнцыі: 18 кастрычніка 2024 г.
    Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г. Ашмяны, Гродзенская вобласць.
    Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
    Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце dounar_zagor@mail.ru да 6 верасня 2024 г..
    У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго вучоная ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, яго пасада, кантактны тэлефон, е-mail.

    Звяртаем Вашу ўвагу:

  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі.
  • Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 18 верасня 2024 г.
  • Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.

  • Патрабаванні да тэкстаў: да 29 лістапада 2024 г. у аргкамітэт дасылаецца электронны варыянт не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

    Кантакты: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 378-18-74, факс (+375 17) 379-18-34. Довнар Александр Борисович, е-mail: dounar_zagor@mail.ru

    Харчаванне і праезд по маршруце Мінск-Ашмяны-Мінск аплочваецца арганізатарамі канферэнцыі.

    Да азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

    +Х Навукова-практычная канферэнцыя
    «Віцебскі край» (да 1050-годдзя г. Віцебска і 80-годдзя
    вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)»

    г. Віцебск, 21–22 лістапада 2024 г.
    Віцебская абласная бібліятэка
    імя У. І. Леніна
    Інстытут гісторыі Нацыянальнай
    акадэміі навук Беларусі
    Цэнтр даследаванняў беларускай
    культуры, мовы і літаратуры
    НАН Беларусі
    Віцебскі абласны
    краязнаўчы музей
    ———————————————————————————————————————————————————
    ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
    Х Навукова-практычнай канферэнцыі
    «Віцебскі край» (да 1050-годдзя г. Віцебска і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)»


    Праблемнае поле канферэнцыі:
    — Віцебская вобласць у кантэксце гісторыі краіны;
    — Гісторыя Аршанскага і Віцебскага акруговых таварыстваў краязнаўства (да 100-годдзя ўтварэння);
    — Уз’яднанне Віцебшчыны з Беларуссю (да 100-годдзя ўз’яднання);
    — Гісторыя і культура Падзвіння (ад старажытнасці да сучаснасці). Крыніцы па гісторыі Падзвіння;
    — Малая радзіма: гісторыя родных мясцін;
    — Гістарычнае краязнаўства;
    — Этнаграфія і фальклор;
    — Літаратуразнаўства і мовазнаўства;
    — Праблемы архівазнаўства і археаграфіі;
    — Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства;
    — Музейнае краязнаўства;
    — Экскурсійная справа і краязнаўства;
    — Царкоўнае краязнаўства;
    — Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.

    Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
    Час правядзення: 21–22 лістапада 2024 г.
    Месца правядзення: ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна» (Рэспубліка Беларусь, г. Віцебск, вул. Леніна, д. 8а).

    Умовы ўдзелу:
    Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней за 22 кастрычніка 2024 года накіраваць на электронны адрас аргкамітэта kray@mail.vlib.by тэкст даклада, а таксама заяўку з указаннем наступных звестак: • прозвішча, імя, імя па бацьку; • вучоная ступень, званне; • месца работы, пасада; • тэлефон з указаннем кода горада; • e-mail; • тэма даклада; • форма ўдзелу (вочная ці завочная); • патрэба ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі (колькасць экзэмпляраў для набыцця).

    Даючы гэтыя звесткі, удзельнік канферэнцыі тым самым пагаджаецца на апрацоўку персанальных даных.

    Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для апублікавання. Аргкамітэт не тлумачыць прычыны магчымага адхілення заявак і тэкстаў дакладаў.
    Плануецца выданне зборніка. Друкаваны варыянт зборніка будзе распаўсюджвацца па сабекошце па папярэдняй замове, пададзенай пры рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Электронны варыянт будзе размешчаны на афіцыйным сайце Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна ў фармаце, даступным для спампоўвання.

    Патрабаванні да афармлення дакладаў:
    1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (поўнасцю) аўтара /суаўтара, горад, краіна, назва даклада.
    2. Аб’ём даклада з ілюстрацыямі і дадаткамі — не больш за 7 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла — doc ці rtf (Microsoft Word). Палі — 25 мм з усіх бакоў. Абзацны водступ — 1,25 см.
    3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку.
    4. Тэксты дакладаў неабходна даслаць у электронным варыянце ў рэдактары MS Word.
    Патрабаванні да электронных прэзентацый: • Тып файла — ppt Microsoft Power Point.
    Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне — за кошт камандзіруючых арганізацый.

    Каардынатары:

  • Рагачова Ларыса Іванаўна — загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. Тэлефон: +375 (212) 67 49 11; Е-mail: kray@vlib.by
  • Бараноўскі Аляксандр Віктаравіч — намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Е-mail: a.baranouski@belcentre.by
  • Перавалава Наталля Юр’еўна — вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук. Е-mail: n.peravalava@gmail.com

  • Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)

  • Навукова-практычная канферэнцыя
    «Гістарычнае краязнаўства Беларусі: вопыт, праблемы і перспектывы
    развіцця» (да 100-годдзя Цэнтральнага бюро краязнаўства)

    г. Мiнск, 5–6 снежня 2024 г.

______________________________________________________________________________________________________________________________________

<< Вярнуцца у 2023 г.