Зваротная сувязь

Звароты грамадзян

Для таго каб адправіць электронны зварот, Вам неабходна азнаёміцца з наступнымі ўмовамі і пагадзіцца з імі:

Электронныя звароты грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), і юрыдычных асоб накіроўваюцца і разглядаюцца Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.

Электронны зварот у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты, якія паступілі ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, разглядаюцца не пазней за пятнаццаць дзён, а якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі — не пазней за адзін месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронным звароце. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты даюцца ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі яны:

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішчы, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адрасы яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адказ Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронны зварот накіроўваецца з дапамогай электроннай формы.

Я прымаю дадзеныя ўмовы і з’яўляюся фізічнай асобай Я прымаю дадзеныя ўмовы і з’яўляюся юрыдычнай асобай