Канферэнцыі 2018 г.
- Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка.
- Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.
- Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку.
«Расонскі край: гісторыя, культура, людзі
(да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава)»
г.п. Расоны, 13-14 лютага 2018 г.
![]() |
![]() |
акадэміі навук Беларусі |
ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
Навукова-практычнай канферэнцыі
«Расонскі край: гісторыя, культура, людзі
(да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава)»
Праблемнае поле канферэнцыі:
— Славутыя асобы Расонскага краю.
— Пётр Міронавіч Машэраў у гісторыі краіны.
— Ваенныя падзеі на тэрыторыі Расоншчыны.
— Гісторыя і культура Расонскага краю.
— Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна.
— Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Расоншчыны.
— Пытанні мемарыялізацыі гістарычнай памяці. Турыстычны і краязнаўчы патэнцыял Расоншчыны.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г.п. Расоны.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 25 студзеня 2018 г.
па электроннай пошце: palatyda@tut.by
Кантакты: Марат Васільевіч Клімаў, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 29) 776-26-75, факс (017) 284-18-70.
Звяртаем Вашу ўвагу, што:
Патрабаванні да афармлення дакладаў:
Электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.
Заяўка на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе і
павінна змяшчаць наступныя пункты:
1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада.
5. Працоўны і хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.
Для азнакамлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)