Савет маладых вучоных Інстытута гісторыі
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Палажэнне аб Савеце маладых вучоных НАН Беларусі
Электронная пошта Савета маладых навукоўцаў ІГ НАНБ:

Дзмітрый Уладзіміравіч Лішай |
Вадзім Ігаравіч Граф |
Яна Вадзімаўна Юрэцкая |
1. Колькасць маладых навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі (па стане на 06.11.2026) — 48.
2. Колькасць маладых навукоўцаў са ступенню — 5.
3. Колькасць абароненых маладымі навукоўцамі дысертацый у 2026 годзе — 1.
Фота. 1. Калектыў аўтараў у складзе в. н. с. Бараноўскага А. В., н. с. Лішая Д. У., н. с. Крумплеўскай А. А. на ўрачыстым уручэнні дыплома ІІІ-й ступені Рэспубліканскай выставы-конкурсу «100 інавацый маладых навукоўцаў» у рамках «Фестывалю навукі — 2025».
Фота. 2. Памятнае фота ўдзельнікаў VIII-й міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі «Ars longa: навуковыя дасягненні і перспектывы».

Фота. 3. Узнагароджанне памятнымі дыпломамі ўдзельнікаў праекта «Акадэмія маладых гісторыкаў — 2026».

Фота. 4. Зборнік навуковых артыкулаў «Ars longa: навуковыя дасягненні і перспектывы. Вып. 3».

Фота. 5. Узнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку» 2026 года ў секцыі «Гісторыя» (падсекцыя 2).

Фота. 6. Пляцоўка Інстытута гісторыі НАН Беларусі на Фестывалі навукі — 2025.
Зборнікі навуковых артыкулаў:
1. Ars longa: навуковыя дасягненні і перспектывы: зб. навук. арт. Вып. 3 / Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут гісторыі; гал. рэд. В. Л. Лакіза; уклад. Д. У. Лішай, Д. С. Пыж. — Мінск: Беларус. навука, 2026. — 272 с.
2. Ars longa: навуковыя дасягненні і перспектывы: зб. навук. арт. Вып. 2 / Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут гісторыі; гал. рэд. В. Л. Лакіза; уклад. Т. В. Даўгач, Д. У. Лішай, Д. С. Пыж. — Мінск: Беларус. навука, 2025. — 272 с.
3. Ars longa: навуковыя дасягненні і перспектывы: зб. навук. арт. Вып. 1 / Нац. акад. навук Беларусі, Інстытут гісторыі; гал. рэд. В. Л. Лакіза; уклад. Т. В. Даўгач. — Мінск: Беларус. навука, 2024. — 411 с.

Дзмітрый Уладзіміравіч Лішай |
Дар’я Сяргееўна Пыж |
Вадзім Ігаравіч Граф |

Таццяна Валянцінаўна Долгач |
Ганна Сяргееўна Ясковіч |
Дар’я Сяргееўна Пыж |

Таццяна Валянцінаўна Долгач |
Ганна Сяргееўна Ясковіч |
Дар’я Сяргееўна Пыж |
Сяргей Барысавіч Ліневіч |
Уладзіслаў Станіслававіч Крумплеўскі |
Таццяна Валянцінаўна Долгач |
Алена Генадзеўна Трубчык |
Святлана Сяргееўна Велент-Шчарбач |
Уладзіслаў Станіслававіч Крумплеўскі |

У Савеце маладых навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі налічваецца 41 чалавек, з іх 8 кандыдатаў навук, 11 аспірантаў, 3 абаранілі дысертацыі ў 2018 г. (П. Курловіч, С. Юрэцкі, А. Капліеў). З пачатку года прынялі ўдзел, выступілі ініцыятарамі і арганізатарамі наступных мерапрыемстваў:
- I-я канферэнцыя маладых даследчыкаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі «ARS LONGA: дасягненні, праекты, перспектывы» (1–2 сакавіка 2018 г.);
- II-я школа маладога навукоўца «Пад ключ» – 2018 (29 мая–1 чэрвеня 2018 года (арганізатар – сакратар Савета маладых навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук А.П. Грос);
- Навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы» (17 кастрычніка 2018 г.), у рамках якой арганізаваны круглы стол, прысвечаны гісторыі НАН Беларусі (малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі К.В. Сыцько);
- Круглы стол па пытаннях беларускай дзяржаўнасці (супрацоўнікі цэнтра гісторыі геапалітыкі Д.А. Буконкін, К.М. Лайкоў);
- Культурна-адукацыйнае мерапрыемства для маладых навукоўцаў НАН Беларусі «Сцежкамі продкаў» у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (12 мая 2018 г.);
- Міжнародная канферэнцыя «Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах» сумесна з Прадстаўніцтвам па Беларусі Фонда імя Конрада Адэнаўэра (28–29 сакавіка 2018 г.);
- Сход, прысвечаны Дню аховы працы «Моладзь асабліва ўразлівая» (21 мая 2018 г.) (арганізатар – навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства М.І. Ткачова);
- Бібліяноч-2018 на базе ЦНБ НАН Беларусі (20 красавіка 2018 г.);
- «Зона археалогіі» для «Фестывалю навукі» (8 верасня 2018 г.). С.Б. Ліневіч.
- Зімовая спартакіяда-2018 на базе ДП «Санаторый «Іслач»» (24–25 лютага 2018 г.);
- Летняя спартакіяда на базе летняга лагера «Фатон»;
- Уборка манумента «Смуткуючай маці» сумесна з прафсаюзамі (21 красавіка 2018 г.);
- Уборка магіл В.М. Ігнатоўскага, Якуба Коласа і Янкі Купалы (13 красавіка 2018 г.);


Алена Генадзьеўна Трубчык |
Святлана Сяргееўна Велент-Шчэрбач |
Алена Пятроўна Грос |
У мэтах павышэння ролі маладых вучоных у фарміраванні навуковай палітыкі, пасля аднаўлення дзейнасці Савет маладых вучоных НАН Беларусі ў 2003 г., у Інстытуце гісторыі таксама быў створаны Савет маладых вучоных. З 2007 па 2011 гг. яго ўзначальвала Марына Уладзіміраўна Глеб. З 2011-2015 гг. старшынёй Савета з’яўляецца Андрэй Пятровіч Салаўянаў. У 2015-2017 гг. – Яраслаў Пятровіч Бязлепкін. У верасні 2017 г. старшынёй Савета маладых навукоўцаў Інстытута гісторыі НАН Беларусі выбрана Алена Генадзьеўна Трубчык, намеснікам старшыні – Святлана Сяргееўна Велент-Шчэрбач, вучоным сакратаром – Алена Пятроўна Грос. У 2017 г. Савет налічваў 37 маладых навукоўцаў, у тым ліку 6 кандыдатаў навук. Маладыя навукоўцы ўдзельнічаюць практычна ва ўсіх даследаваннях Інстытута гісторыі, арганізацыі канферэнцый, круглых сталоў, летніх школ і іншых мерапрыемстваў, у тым ліку і моладзевых. Сярод найлепшых трэба адзначыць V-ю Міжнародную летнюю школу маладых навукоўцаў-гісторыкаў краін СНД (14–23 чэрвеня 2010 г.). Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прынялі: М.Г.Жылінскі, А.П.Салаўянаў, К.А.Крывічаніна, Я.П.Бязлепкін, А.А.Хрысценка, К.Дз.Ганчарэнка, А.Э.Сакольчык, У.А.Юргенсон, Т.С.Будзянкова, Р.А.Аляхновіч, М.І.Ткачова, З.А.Харытановіч і інш.






