Канферэнцыі 2026 г.
| << Вярнуцца у 2025 г. |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() ![]() ![]() |
______________________________________________________________________________________________________________________________________
«Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка»
Мiр, Гродзенская вобласць, Мiнск, 10–11 верасня 2026 г.
![]() |
![]() |
НАН Беларусі |
комплекс «Мір» |
ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
І Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«Абарончае дойлідства Беларусі: да 500-годдзя Мірскага замка»
• Гісторыя Мірскага замка і рэгіёна;
• Гарадзішча, замак, фартэцыя, крэпасць: інжынерная навука і мастацтва ў розныя гістарычныя перыяды;
• Горад у віхурах войн і рэвалюцый;
• Храмавае абарончае дойлідства;
• Эвалюцыя тэхнічных ідэй будаўніцтва і абароны ў святле археалагічных, пісьмовых і выяўленчых крыніц;
• Людзі, зброя, умацаванні;
• Рэстаўрацыя і музеефікацыя гістарычных комплексаў, помнікаў і прадметаў.
Час правядзення канферэнцыі: 10–11 верасня 2026 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г.п. Мір, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл., Музей “Замкавы комплекс “Мір”; г. Мінск, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная, прадугледжана магчымасць выступлення online.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 10 жніўня 2026 г. на электронную пошту rogneda_o@mail.ru. У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка; яго вучоная ступень і званне; пасада і назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык; назва даклада; кантактны тэлефон і e-mail. Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка.
Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: да 15 снежня 2026 г. у аргкамітэт дасылаецца электронны варыянт не болей за 30 000 знакаў. Спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання апускаюцца.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.
Звяртаем Вашу ўвагу, што:
- Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 1 верасня 2026 г.
- Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі.
- Трансфер па маршруце Мінск — Мір — Мінск ажыццяўляецца арганізатарамі канферэнцыі, даезд з іншых населеных пунктаў за кошт камандзіруючага боку.
Кантакты:
тэл. (+375 17) 378-18-95, е-mail: rogneda_o@mail.ru;
тэл. (+3751596) 36-2-91, е-mail: lin@mirzamak.by.
Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)
«Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна
(да 890-годдзя згадвання ў пісьмовых крыніцах Крычава)»
Крычаў, Магілёўская вобласць, 24-25 верасня 2026 г.
![]() |
![]() |
![]() |
НАН Беларусі |
выканаўчы камітэт |
г. Крычава |
ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
Міжнароднай навукова-практычную канферэнцыі
«Крычаў і яго акруга: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна
(да 890-годдзя згадвання ў пісьмовых крыніцах Крычава)»
❖ Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні акругі Крычава.
❖ Археалогія і гісторыя Крычава.
❖ Гісторыя і культура Крычаўскай акругі (ад старажытнасці да сучаснасці). Крыніцы па гісторыі Крычаўшчыны.
❖ Канфесійная гісторыя Крычаўскага рэгіёна.
❖ Ваенныя падзеі на тэрыторыі Крычаўскага раёна. Пытанні мемарыялізацыі гістарычнай памяці ў Вялікай Айчыннай вайне.
❖ Славутыя імёны Крычаўшчыны.
❖ Турыстычны і краязнаўчы патэнцыял акругі Крычава.
Час правядзення канферэнцыі: 25–26 верасня 2026 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г. Крычаў, Магілёўская вобласть.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.
Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна не пазней да 15 жніўня 2026 г. на электронную пошту andreika.miacelski60@gmail.com альбо andreika.miacelski60@mail.ru заяўку з указаннем наступных звестак: прозвішча, імя, імя па бацьку; вучоная ступень, званне (пры наяўнасці); месца работы, пасада; тэлефон; e-mail; тэма даклада; форма ўдзелу (вочная ці анлайн) [1].
Звяртаем Вашу ўвагу, што:
- матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя;
- тэрміны прадстаўлення артыкулаў для публікацыі ў зборніку — да 1 лістапада 2026 г.
- аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак для ўдзелу ў канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.
- Трансфер па маршруце Мінск — Крычаў — Мінск ажыцяўляецца арганізатарамі канферэнцыі, даезд з іншых населеных пунктаў за кошт камандзіруючага боку.
Патрабаванні да афармлення дакладаў: Электронны варыянт да 40 000 знакаў. Першы радок — імя і прозвішча, горад. Другі радок — назва даклада. Асноўны тэкст Times New Roman, 14 кегль, палутарны міжрадковы інтэрвал. Абзацны водступ — 1,25 см. Спасылкі на кожнай старонцы, нумарацыя спасылак скразная. Тып файла — doc ці rtf (Microsoft Word).
Кантакты: Мяцельскі Андрэй Анатольевіч, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 378-16-31, факс (+375 17) 379-18-34, (+375-29) 332-99-52, е-mail: andreika.miacelski60@gmail.com альбо
andreika.miacelski60@mail.ru.
Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)
«Нараўлянскія чытанні: гісторыя і культурная спадчына Нараўлянскага краю»
Нароўля, Гомельская вобласць, 8-9 кастрычніка 2026 г.
![]() |
![]() |
НАН Беларусі |
выканаўчы камітэт |
ЗАПРАШАЮЦЬ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Нараўлянскія чытанні:
Гісторыя і культурная спадчына Нараўлянскага краю»
1. Археалагічная спадчына Нараўлянскага краю;
2. Нараўлянскі край у эпоху Сярэднявечча і ранняга Новага часу (IX-XVIII стст.);
3. Нараўлянскі край у ХIХ — першай палове ХХ стст.;
4. Нараўлянскі край у перыяд Вялікай Айчыннай вайны;
5. Нараўлянскі раён у другой палове ХХ ст.;
6. Нараўлянскі раён і аварыя на Чарнобыльскай АЭС;
7. Этнаграфічная і моўная спадчына Нараўлянскага краю;
8. Гісторыка-культурная спадчына і перспектывы ўстойлівага развіцця Нараўлянскага краю.
Час правядзення канферэнцыі: 8–9 кастрычніка 2026 г.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Нароўля Гомельскай вобл.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 1 ліпеня 2026 г. накіраваць заяўку. У заяўцы ўказваюцца імя (імя, імя па-бацьку, прозвішча) дакладчыка, яго навуковыя ступень і званне, пасада і месца працы, падаецца назва даклада, а таксама ўказваюцца кантакты (тэлефон і е-mail).
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 ліпеня 2026 г. па электроннай пошце: Naroulia.kanferenc@gmail.com, aleh.dziarnovich@gmail.com альбо на паштовы адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, вул. Акадэмічная, д. 1, Мінск 220072, Беларусь. На імя: А. І. Дзярновіч.
Обращаем Ваше внимание, что:
- Аргкамітэт пакідае за сабой права фармаваць праграму канферэнцыі і праводзіць адбор матэрыялаў для публікацыі. Правілы афармлення тэкста для публікацыі будуць паведамлены пазней.
- Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 15 жніўня 2026 г.
- Студэнтам і магістрантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў).
- Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць візавай падтрымкі.
- Трансфер па маршруце Мінск — Нароўля — Мінск ажыцяўляецца арганізатарамі канферэнцыі, даезд з іншых населеных пунктаў за кошт камандзіруючага боку.
Адказны сакратар аргкамітэта — Алег Дзярновіч.
Кантактныя тэлефоны: пр. (+375 17) 284-08-22, факс (+375 17) 284-18-70, маб. (+375 29) 331-66-06.
Для азнаямлення: Поўны інфармацыйны ліст канферэнцыі (pdf)
«Віцебскі край» (да 175-годдзя з дня нараджэння А.П. Сапунова)
Віцебск, 19-20 лістапада 2026 г.
![]() |
![]() |
![]() |
имени В.И. Ленина |
ПРИГЛАШАЮТ ПРИНЯТЬ УЧАСТИЕ В
XIІ научно-практической конференции
«Витебский край» (к 175-летию со дня рождения А.П. Сапунова)
Проблемное поле конференции:
| • Алексей Парфенович Сапунов. Личность, судьба, наследие • Витебская область в контексте истории страны • События Великой Отечественной войны на Витебщине • История и культура Витебщины (от древности до современности) • Малая родина: история родных мест • Историческое краеведение • Этнография и фольклор |
• Литературоведение и языкознание • Искусствоведение • Проблемы архивоведения и археографии • Библиотечно-библиографическое краеведение • Музейное краеведение • Экскурсионное дело и краеведение • Церковное краеведение • Краеведение в учебно- воспитательном процессе |
Дата проведения: 19–20 ноября 2026 года
Место проведения: ГУ «Витебская областная библиотека имени В.И. Ленина» (Республика Беларусь, г. Витебск, ул. Ленина, д. 8а).
Языки конференции: белорусский, русский.
Условия участия: Для участия в конференции необходимо не позднее 19 октября 2026 года направить на электронный адрес оргкомитета kray@mail.vlib.by текст доклада, а также заявку с указанием следующих сведений[1]: фамилия, имя, отчество; ученая степень, звание; место работы, должность; телефон с указанием кода города; e-mail; тема доклада; форма участия (очная или заочная); потребность в сборнике материалов конференции (количество экземпляров для приобретения).
Обращаем Ваше внимание, что:
Требования к оформлению докладов:
Требования к электронным презентациям:
Координаторы:
Для ознакомления: Полный информационный лист конференции (pdf)
- «ARS LONGA: навуковыя дасягненні і перспектывы» (г. Мінск, 16-17 красавіка 2026 г.)
- «Любанскі край: людзі, падзеі, час (да 460-годдзя згадвання Любані ў пісьмовых крыніцах)» (г. Любань, Мінская вобласць, 24 красавіка 2026 г.)
- «Вынікі археалагічных даследаванняу на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе» (г. Нясвіж, Мінская вобласць, Мінск, 28-30 красавіка 2026 г.)
- «1941 год в истории Беларуси: трагедия, героизм, память» (к 85-летию начала Великой Отечественной войны) (г. Брест, 4-5 июня 2026 г.)
- «Докшыцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» (г. Докшыцы, Віцебская вобласць, 11-12 чэрвеня 2026 г.)
- «Проблемы и задачи антропологической науки в XXI веке» (г. Минск, 24-26 июня 2026 г.)
| << Вярнуцца у 2025 г. |






















