Памазанаў Мікалай Мікалаевіч

навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогii

Тэл.: +375 17 379-27-96.
Эл. пошта: pamazanau@gmail.com.

Сябра прафсаюзнага камітэта
Інстытута гісторыі НАН Беларусі

Нарадзіўся 28 ліпеня 1975 года на Гомельшчыне ў горадзе Рагачове ў сям’і служачых. У 1997 годзе скончыў факультэт прыродазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта iмя М. Танка па спецыяльнасці біялогія і хімія. У 2003–2007 гадах навучаўся ў аспірантуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці “антрапалогія”.

Працоўная дзейнасць
З 2008 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: 2008–2013 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі і экалогіі, з 2013 года — навуковы супрацоўнік аддзела антрапалогіі.
У 2014–2016 гг. выкладаў спецыяльны курс «Асновы антрапалогіі» на кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.


Сфера навуковых інтарэсаў:

  • гістарычныя аспекты фізічнай антрапалогіі (антрапалагічныя дадзеныя як гістарычная крыніца);
  • краніялагічная зменлівасць чалавека;
  • кампутарная картаграфія антрапалагічных прыкмет;
  • антрапалогія старажытнага і сучаснага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі;
  • методыка выкладання фізічнай антрапалогіі і яе папулярызацыя.

Публікацыі
Аўтар больш за 50 навуковых прац па розным напрамкам фізічнай антрапалогіі:

  • Морфотипологические особенности дебрахикефализации населения центральной Беларуси в начале XXI века // Вестник Московского университета. Серия XXIII Антропология. — 2010. — №1. — С. 66–75; в соавт.
  • Морфотипологические особенности мозгового отдела черепов из краниологических серий XI–XIII веков с территории Беларуси // Вестник антропологии. Научный альманах. Вып. 19. — М.: Институт этнологии и антропологии РАН, 2011. — С. 217–220.
  • Morphotypological cranium variability in population of Central Belarus in 2nd — early 3rd millennium A.D. // Papers on Anthropology / University of Tartu; Centre for Physical Anthropology; Editor: Helje Kaarma MD. — XXI. — 2012. — P.221–231.
  • Исторический аспект исследования размерных особенностей мозгового отдела головы у современного коренного населения Беларуси с помощью компьютерной картографии // Актуальные вопросы антропологии: сб. науч. тр. / Институт истории НАН Беларуси; сост. Т.Л. Гурбо, редкол.: И.И. Саливон (гл. ред.) [и др.]. Вып. 10. — Минск: «Беларуская навука», 2015. — С.378–395.
  • Peculiarities in the Variability of Head Shape in Consecutive Generations of the Modern Belarusian Population // International Journal of Anthropology / International Institute For Humankind Studies; Edited by A.B. Chiarelli. — 2015. — Vol. 30, n. 3–4. — P. 225–234.
  • Вековые особенности кефалометрического разнообразия у мужчин южного региона Беларуси в связи с проблемой эпохальной изменчивости морфологии черепа // Вестник антропологии / Институт этнологии и антропологии РАН; редкол.: С.В. Васильев (гл. ред.) [и др.]. — 2017, №3 (39). — С. 138–152.
  • Курган каля вёскі Ілава Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (паводле археалагічных і антрапалагічных даследаванняў) // Матэрыялы па археалогіі Беларусі: зб. навук. артык. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; уклад. В.М. Ляўко, В.І. Кошман, рэд. калл. В.М. Ляўко (гал. рэд.) [і інш.]. Вып. 29. — Мінск: “Беларуская навука”, 2018. — С. 242–254; у сааўт.
  • Краниологическое исследование погребений XVII–XVIII веков на территории урочища «Зевакин курган» в Рогачёве в контексте антропологии верхнего Поднепровья // Гомельское Поднепровье и Полесье: историческое и культурное наследие: сборник научных статей; редкол.: Г.А. Алексейченко (гл. ред.) [и др.]. — Гомель: ГГУ, 2018. — С. 91–113.
  • Перспективы исследования антропологических аспектов потенциальной устойчивости черепа к механическим воздействиям у населения Беларуси // Актуальные вопросы антропологии: сб. науч. тр. / Институт истории НАН Беларуси; сост. Ю.В. Боом, редкол.: И.И. Саливон (гл. ред.) [и др.]. Вып. 13. — Минск: «Беларуская навука», 2018. — С. 369–380.
  • Вариантная анатомия горизонтальной профилированности лицевого отдела черепа // Современная морфология: проблемы и перспективы развития: сб. науч. тр.; под общ. ред. Н.А. Трушель. — Минск: ИВЦ Минфина, 2019. — Ч. 2. — С. 50–52.
  • Морфологическая характеристика мужских черепов из погребений ХVII–ХVIII веков у стен костела Божьего Тела в Несвиже // Актуальные вопросы антропологии: сб. науч. тр. / Институт истории НАН Беларуси; сост. Ю.В. Боом, редкол.: И.И. Саливон (гл. ред.) [и др.]. Вып. 14. — Минск: «Беларуская навука», 2019. — С. 120–133.
  • Шляхтич из Несвижа. Реконструкция лица по черепу из погребения XVII–XVIII веков у стен костела Божьего Тела // Актуальные вопросы антропологии: сб. науч. тр. / Институт истории НАН Беларуси; сост. Ю.В. Боом, редкол.: И.И. Саливон (гл. ред.) [и др.]. Вып. 15. / Институт истории НАН Беларуси. — Минск: «Беларуская навука», 2020. — С. 141–150.