Аддзел археалогii першабытнага грамадства

У складзе Цэнтра археалогіі Беларусі

Аддзел створаны ў 2005 г. на базе аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў і аддзела археалогіі жалезнага веку.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
E-mail: maxchar@gmail.com

Загадчык аддзела: кандыдат гістарычных навук Чарняўскі Максім Міхайлавіч

Тэлефон Каб. Супрацоўнікі
379-95-91 206 Дубіцкая Н.М., Мядзведзеў А.М., Партноў Д.В.
379-05-13 209 Шадыра Вадзім Іосіфавіч
379-08-22 402 Ткачова М.І., Велент-Шчэрбач С.С.
378-28-89 404а Чарняўскі М.М., Вашанаў А.М., Ліневіч С.Б., Ткачоў А.Ю., Бухалко Ю.С.
379-13-22 404б Калечыц А.Г., Крывальцэвіч М.М., Язэпенка І.М., Рогач К.А.
504 Лашанкоў М.І., Вараненка А.В., Атрохаў Д.А.

У аддзеле працуюць:
гал.н.с., д.г.н., праф. Калечыц Алена Генадзеўна;
вяд.н.с., к.г.н., дац. Шадыра Вадзім Іосіфавіч;
вяд.н.с., к.г.н. Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч;
ст.н.с., к.г.н., дац. Дубіцкая Наталля Мікалаеўна;
ст.н.с., к.г.н., дац. Мядзведзеў
Аляксандр Міхайлавіч
;
ст.н.с., к.г.н. Язэпенка Ігар Мікалаевіч;
ст.н.с., к.г.н. Лашанкоў Міхаіл Іванавіч;
н.с. Ліневіч Сяргей Барысавіч;
н.с. Вашанаў Аляксандр Мікалаевіч;
н.с. Ткачова Марыя Іванаўна;
н.с. Ткачоў Алег Юр’евіч;
н.с. Велент-Шчэрбач Святлана Сяргееўна;
н.с. Вараненка Алег Васільевіч;
м.н.с. Партноў Дзмітрый Валер’евіч;
м.н.с. Атрохаў Дзяніс Анатольевіч;
м.н.с. Яцін Павел Мікалаевіч;
лабарант Бухалка Юлія Сяргееўна;
лабарант Рогач Ксенія Аляксандраўна.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • археалагічныя разведкі і раскопкі помнікаў каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў;
  • • вывучэнне першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі;
  • • неалітызацыя і пераход ад прысвойваючых да вытвараючых форм гаспадарання;
  • • генэзіс і гістарычныя лёсы насельніцтва на працягу каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў;
  • • матэрыяльная і духоўная культура насельніцтва ў палеаліце, мезаліце, бронзавым і жалезных вяках;
  • • храналогія і перыядызацыі першабытнай гісторыі Беларусі

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела

  • • распрацавана канцэпцыя фарміравання і развіцця экалагічных падсістэм у познім плейстацэне — раннім галацэне, развіцця культур каменнага веку на тэрыторыі Беларускага Палесся;
  • • вылучаны дамінуючыя культурныя кампаненты ў першабытнай гісторыі Падняпроўя: агульнаеўрапейскі гарызонт культуры шнуравай керамікі, класічныя фазы сярэднедняпроўскай культуры (з актыўным уздзеяннем катакомбнай культуры), а таксама рэгіянальныя групы помнікаў (тыпу Мохаў 4) і група помнікаў тыпу культурнага круга Бабіна;
  • • ажыццёўлены шырокамаштабныя выратавальныя даследаванні ў зонах будаўніцтва Гродзенскай ГЭС на р. Нёман, Беларускай АЭС, дарог і газаправодаў, на месцы будаўніцтва Нежынскага калійнага камбіната (гарадзішча Обчын) і інш.;
  • • падчас штогадовых палявых даследаванняў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі выяўляюцца новыя крыніцы для характарыстыкі матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Беларусі.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях:

Дубицкая, Н. Н. Древности Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. / Н. Н. Дубицкая. — 2-е изд. — Минск: Беларуская навука, 2024. — 449 с.
Монография посвящена историко-археологическому изучению Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. В научный оборот вводится полностью материал, дана историческая и хронологическая интерпретация таких эталонных памятников, как селища и могильники Абидня и Тайманово. На основе материалов этих памятников выделена новая археологическая культура — культура Абидня (II–V вв.). На их фоне продемонстрированы сложность и многогранность этнических процессов, происходящих на данной территории в первой половине I тыс. н. э. Рассчитана на ученых, преподавателей вузов и средней школы, студентов, а также всех, кто интересуется древней историей Беларуси.
Калечиц, Е. Г. Юровичская верхнепалеолитическая стоянка: реальность и мифы / Е. Г. Калечиц. — Минск : Беларуская навука, 2023. — 215 с.
Книга, которую вы держите в руках, — первое монографическое обобщение по палеолиту Беларуси, основанное на изучении новых архивных материалов и документов раскопок одного из опорных памятников верхнего палеолита Восточной Европы — Юровичской стоянки. Изложена принципиально новая концепция происхождения костища в районе д. Юровичи, хронология последующих событий и проблем интерпретации найденных на нем материальных остатков. Предназначена для археологов, историков и широкого круга читателей (Скачать содержание).
Скарбаў падземных шчаслівы шукальнік: успаміны пра Пятра Фёдаравіча Лысенку / Нац. акад, навук Беларусі, Інстытут гісторыі; уклад, і прадм. С. С. Лаўшука. — Мінск: Беларуская навука, 2023. — 226 с.
Кніга прысвечана лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктару гістарычных навук, прафесару Пятру Фёдаравічу Лысенку (1931–2020), які ўнёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай археалогіі. Адкрыццё, археалагічнае даследаванне і музеефікацыя старажытнага Бярэсця паставілі яго імя побач з імёнамі самых знакамітых гісторыкаў свету. Яго, глыбокага даследчыка мінулага Тураўскай зямлі, адзначылі званнем Ганаровага грамадзяніна гарадоў Пінска і Турава, а манаграфіі навукоўца, якія датычацца вывучэння гэтага мінулага, увайшлі ў залаты фонд айчыннай гістарыяграфіі. Разлічана на навуковую грамадскасць, гісторыкаў, археолагаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі (Спампаваць змест).
Дубицкая, Н. Н. Древности Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. / Н. Н. Дубицкая. — Минск: Беларуская навука, 2023. — 449 с.
Монография посвящена историко-археологическому изучению Могилевского и Гомельского Поднепровья в I–V вв. В научный оборот вводится полностью материал, дана историческая и хронологическая интерпретация таких эталонных памятников, как селища и могильники Абидня и Тайманово. На основе материалов этих памятников выделена новая археологическая культура — культура Абидня (II–V вв.). На их фоне продемонстрированы сложность и многогранность этнических процессов, происходящих на данной территории в первой половине I тыс. н. э. Рассчитана на ученых, преподавателей вузов и средней школы, студентов, а также всех, кто интересуется древней историей Беларуси (Скачать содержание).
Калечыц, А.Г. Мезалітычныя помнікі Беларусі / А. Г. Калечыц, А. У. Коласаў. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 369 с.
Кніга абагульняе звесткі аб мезалітычных помніках Беларусі, якія характарызуюць раннегалацэнавы этап асваення чалавекам тэрыторыі нашай краіны — 10–6 тыс. гадоў таму. Ідэнтыфікаваны матэрыялы шэрага культур: пясочнароўскай, кундскай, бутаўскай, кудлаеўскай, яніславіцкай, помнікаў нарачанскага тыпу. Асноўную частку кнігі складае каталог мезалітычных помнікаў і месцазнаходжанняў, які ўтрымлівае звесткі аб 704 пунктах. Выданне прызначана для археолагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ.
Калечыц А.Г., Коласаў А.У., Хлопачаў Г.А. Верхнепалеалітычныя помнікі Верхняга Падняпроўя: Бердыж, Юравічы, Юдзінава (па матэрыялах невядомай навуковай спадчыны К.М. Палікарповіча і даных сучасных даследаванняў) / Адказ. рэд. Г.А. Хлопачаў, А.Г. Калечыц. — Мінск: ІГ НАНБ; Санкт-Пецярбург — МАЭ РАН, 2020. — 128 с.: іл.
Комплекснае вывучэнне калекцыйных і архіўных матэрыялаў па верхнепалеалітычным стаянкам Бердыж, Юравічы, Юдзінава дазваляе канцэптуальна абгрунтаваць гістарычнае месца помнікаў у верхнім палеаліце Усходняй Еўропы, устанавіць рэгіянальныя асаблівасці стаянак у межах сярэднедняпроўскай этнакультурнай супольнасці паляўнічых на маманта. Атрыманыя вынікі з’яўляюцца асновай для распрацоўкі пытанняў генезісу, храналогіі і культурнага зместу лакальных варыянтаў граветта і эпіграветта на тэрыторыі Верхняга Падняпроўя.
Калечыц, А.Г. Чалавек i асяроддзе: каменны век, Заходняе Палессе / А. Г. Калечыц. — Miнск: Беларуская навука, 2018. — 584 с.
Манаграфія – плён 20-гадовай працы аўтара на тэрыторыі Заходняга Палесся. На базе комплекснага аналізу вынікаў археалагічных даследаванняў на помніках гэтага рэгіёна i выкарыстання даных палеагеаграфічнага вывучэння пабудавана канцэпцыя паслядоўнага засялення палескіх абшараў ад моманту, калі першыя людзі ступілі на гэтую тэрыторыю, да пачатку эпохі выкарыстання металаў. Разлічана на гісторыкаў, археолагаў, выкладчыкаў i студэнтаў ВНУ краязнаўцаў i ўcix, хто цікавіцца гісторыяй нашага краю.
05032014-1 Калечыц, А.Г Першыя людзі на зямлі Беларусі : для сярэд. і ст. шк. ўзросту / А.Г. Калечыц. – Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. – 120 с.
У даступнай форме выкладаецца працэс станаўлення чалавека, яго распаўсюджання па зямным шары, пранікнення і рассялення на тэрыторыі Беларусі. Прыводзяцца апошнія даныя, атрыманныя археолагамі краіны падчас раскопак самых старажытных помнікаў. Аповед вядзецца з улікам цеснай сувязі чалавека і асяроддзя ў кантэксце агульнапланетарных прыродных з’яў.
05032014-1 Калечыц, А.Г. У гасцях у далёкіх продкаў / А.Г.Калечыц ; ДНУ «Ін-т гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» ; ДУА «Мін. абл. ін-т развіцця адукацыі». – Мінск : Мін. абл. ІРА, 2015. – 52 с.
Калі ўзнікла планета Зямля і на якім этапе яе развіцця з’явіўся чалавек? Калі ён упершыню трапіў на зямлю Беларусі? Як жыў, чым харчаваўся, як апранаўся, на якіх жывёл паляваў? Пра ледавікі і мамантаў, фарбы і спосабы апрацоўкі крэменю і шмат пра што іншае даведаецца чытач гэтай кнігі. Яна будзе цікавай для тых, хто любіць гісторыю, геаграфію, біялогію, а можа, нават марыць стаць археолагам.
Кніга прызначана для школьнікаў сярэдняга і старшага ўзросту.

  • Язэпенка І.М. Паселішчы неаліту і ранняга перыяду эпохі бронзы міжрэчча Бярэзіны і Дняпра. – Магілёў, 2014. – 238 с.
  • Abstract book International conference Crossing the Borders. Interregional and Cross-Cultural Interactions in the Context of Lithic Studies (15th SKAM Lithic Workshop) 17–19 October 2018, Minsk.
  • Калечыц А.Г., Ляшкевіч Э.А. Археалагічны гадзіннік. Гаспадарка каменнага веку. — Мінск, 2019. — 47 с.
  • Вверх