Аддзел антрапалогii

У складзе Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі
cтвораны 1 студзеня 2016 г.
Сваю гісторыю пачаў у 1990 г. у межах Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН Беларусі, у 2008 г. увайшоў у склад Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск,
вул. Акадэмічная, 1, пак. 213.
Тэл.: (+375 17) 284-27-96
E-mail: belantrop@tut.by

Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук, дацент
Вольга Уладзіміраўна Марфіна

У аддзеле працуюць:
гал.н.с., д.б.н. Салівон Інэса Іванаўна;
вяд.н.с., к.м.н. Поліна Наталля Іванаўна;
ст.н.с., к.б.н. Гурбо Таццяна Леанідаўна;
н.с. Памазанаў Мікалай Мікалаевіч;
м.н.с. Боом Юлія Вячаславаўна;
м.н.с. Крумплеўскі Уладзіслаў Станіслававіч;
м.н.с. Шыпіла Уладзімір Аляксандравіч;
ст.л. Яшэнка Леанід Пятровіч.

Навучаецца:
– дактарант Герасевіч Анатоль Мікалаевіч;
– аспірант Алена Мікалаеўна Каспарава.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • палеаантрапалагічнае вывучэнне марфалагічных асаблівасцяў насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў розныя гістарычныя эпохі;
  • • фарміраванне калекцыі краніялагічных і астэалагічных матэрыялаў, якія ўключаюць і новыя паступленні з археалагічных раскопак, з мэтай удакладнення антрапалагічных асаблівасцяў асобных тэрытарыяльных груп і лакальнай спецыфікі змены марфалагічных тыпаў у часе;
  • • комплексны маніторынг змяненняў у часе асноўных марфалагічных і функцыянальных паказчыкаў фізічнага развіцця ў сучасных дзяцей, падлеткаў і моладзі Беларусі.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
«Фарміраванне фізічнага тыпу беларусаў у працэсе зменаў сацыяльна-эканамічных умоў жыцця (XI – пачатак XXI ст.)».

Важнейшие результаты научных исследований отдела:

  • • вызначаны лакальныя антрапалагічныя асаблівасці ў груп насельніцтва, што жылі на
    тэрыторыі Беларусі на працягу апошняга тысячагоддзя, выяўлены змены ў часе структурных
    паказчыкаў чэрапа і посткраніяльнага шкілета сярод пакаленняў беларусаў на мяжы XIX і XX стст.;
  • • створана камп’ютарная база даных па краніяметрычным і астэяметрычным паказчыках насельніцтва XVIII–XIX стст., што дало магчымасць упершыню выкарыстаць для аналізу змяненняў гэтых паказчыкаў у часе
    новую метадалогію – ацэнку міжпакаленных зрухаў;
  • • выканана супастаўленне антрапалагічных паказчыкаў развіцця дзяцей і падлеткаў з розных рэгіенаў Беларусі ў дачарнобыльскі (1970–1986 гг.) і паслячарнобыльскі (1990–пач. 2000 гг.) перыяды, што
    дазволіла выявіць накіраваныя змены ў размеркаванні функцыянальных і марфалагічных прыкмет;
  • • распрацаваны і ўкаранены ў практыку новы метад вызначэння варыянтаў целаскладу па комплексу найбольш інфарматыўных антрапаметрычных паказчыкаў.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу фундаментальных навуковых прац:

  • Тегако Л.И., Марфина О.В., Скриган Г.В., Емельянчик  О.А.  Динамика адаптивной изменчивости населения Беларуси. – Минск: Беларус. навука, 2013. – 303 с.
  • Саливон И.И., Марфина О.В. Физический тип древнего населения Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2014. – 137 с.
  • Марфина, О.В. История антропологических исследований в Беларуси. – Минск: Беларус. навука, 2015. – 405 с.
  • Палеоантропология Беларуси / И.И. Саливон [и др.]; науч. ред. И.И. Саливон, С.В. Васильев. – Минск: Беларус. навука, 2015. – 369 с.
  • Антропология Беларуси в исследованиях конца XIX – середины XX в. / сост.: О.В. Марфина [и др.]. – Минск: Бел. навука, 2017. – 455 с.