Надтачаеў Валерый Мікалаевіч

Навуковы супрацоўнік
цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі

Тэл.: (+375 17) 378-07-70
Е-mail: vn3968@mail.ru

Нарадзіўся 18 лістапада 1959 г. Беларус. Адукацыя вышэйшая. У 1977 г. скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, у 1981 г. — Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае ваеннае танкавае вучылішча ім. В.І. Леніна. Праходзіў службу ва Узброеных Сілах, у органах КДБ СССР і Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік у адстаўцы.

Працоўная дзейнасць:
З верасня 2014 па сакавік 2022 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на пасадах: загадчык сектара гісторыі пасляваенных узброеных канфліктаў, вучоны сакратар. Навуковы супрацоўнік цэнтра вайсковай гісторыі Беларусі.

Сфера навуковых інтарэсаў:

  • ваенная гісторыя;
  • гісторыя айчынных спецслужбаў;
  • гісторыя партызанскага руху і падпольнага дужання на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.

Вынікі навуковай дзейнасці:

  • 6 навуковых публікацый;
  • Аўтар кніг: «Ваенная контрразведка Беларусі. Лёсы, трагедыі, перамогі», «Шчыт і меч Айчыны» (у сааўтарстве);
  • Аўтар і суаўтар 4-х дакументальных фільмаў па гісторыі айчынных спецслужбаў.