Пярвічная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў
адукацыі і навукі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі
E-mail: prafkam@history.by
Старшыня: Боом Юлія Вячаславаўна
Нам. старшыні: Мазец Валянцін Генрыхавіч
Сябры прафсаюзнага камітэта: Памазанаў М.М., Ганчарэнка К.Д.
ДАКУМЕНТАЦЫЯ
Для ўступлення неабходна запоўніць дзве формы заявак:
>> Заява на ўступ у ППА (docx)
>> Заява на адлічэнне ўнёскаў (docx)
_____________________________________________________________________________________
23 лютага 2021 г. — Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і
Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

_____________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________________

_____________________________________________________________________________________
29 лютага 2020 г. — Зімовая спартакіяда 2020 г.
>> Ліст арганізацыям па Зімовай спартакіядзе 2020 (pdf)
>> ПАЛАЖЭННЕ АБ ЗІМОВАЙ СПАРТАКІЯДЗЕ 2020 (pdf)
>> Праграма зімовай спартакіяды-2020 (pdf)
_____________________________________________________________________________________
Просім усіх сяброў прафсаюза даслаць свой актуальны адрас электроннай пошты на prafkam@history.by
_____________________________________________________________________________________
Навагодні канцэрт (26 снежня 2019 г.)
_____________________________________________________________________________________
23-25 жніўня 2019 г. — Летняя спартакіяда 2019 г.
_____________________________________________________________________________________
26 красавіка 2019 г. — Ландшафтная кампазіцыя прафсаюзнага актыву Першамайскага раёна г. Мінска прымеркавана да 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі і 50-годдзя Першамайскага раёна г. Мінска
_____________________________________________________________________________________
26-27 студзеня 2019 г. — Зімовая спартакіяда 2019 г.






_____________________________________________________________________________________
24-26 жніўня 2018 г. — Летняя спартакіяда 2018 г.
_____________________________________________________________________________________
24-25 лютага 2018 г. — Зімовая спартакіяда 2018 г.
(Дэбют каманды Інстытута гісторыі)


_____________________________________________________________________________________
25-27 жніўня 2017 г. — Летняя спартакіяда 2017 г.
Як Скарына ў спорце дапамог
Аўтар артыкула: Кацярына Ганчарэнка [Газета “НАВУКА” ад 11 верасня 2017 г.]
Зборная каманда Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў вярнулася з узнагародамі з Летняй спартакіяды-2017, якая прайшла 25-27 жніўня на базе дзіцячага летніка “Фатон” сярод калектываў арганізацый НАН Беларусі.
Па “бронзе” было здабыта ў творчым конкурсе “Візітная картка” і эстафеце са спартыўнымі снарадамі. Сімвалічна, што заваяваць сімпатыі журы і гледачоў на “візітоўцы” дапамог гумарыстычны нумар, дзе Францыск Скарына быў прадстаўлены як “спартсмен, гуманіст і проста прыгажун”.
Конкурс “Візітная картка” з’явіўся на спартакіядзе ў мінулым годзе, а ў гэтым быў уключаны ў выніковую табліцу спаборніцтваў. Ідэя для выступлення, якое павінна было адпавядаць тэматыцы Года Навукі, прыйшла да аўтара сцэнарыя, Кацярыны Ганчарэнкі, лёгка. У гэтым годзе адзначаецца 500-годдзе першай друкаванай кнігі Францыска Скарыны, а, значыць, нумар трэба прысвяціць яму. Тым больш, што ў камандзе ёсць філолаг (Кацярына Ганчарэнка, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа), “гуманісты” (Алена Трубчык, Аляксандр Бажко і Кірыл Ганчарэнка, Інстытут гісторыі, Ігар Харытонаў, Інсытут сацыялогіі) і “купцы” (Ала Канавалава, Аляксандр Цэдрык, Інстытут эканомікі). Але пры чым тут спорт? Паразважайце: Скарына – актыўны турыст, кожны дзень цісне шматкілаграмовыя кнігі (качок!), як доктар займаецца здароўем, у кнігах піша не толькі пра арыфметыку і логіку, але і пра “справы багатырскія”. І ўвогуле Скарына першы. Нават у тым, што зрабіў першае ў свеце сэлфі. Фотаздымак, дастаны “лёгкім рухам рукі” выканаўцам галоўнай ролі Аляксандрам Бажко і яго прывітальнае слова на “старажытнай” мове з пажаданем “здорового духа” канчаткова пакарылі аўдыторыю.
І вось – 3-е месца і дадатковая намінацыя “За лепшую прафсаюзную матывацыю”.
У наступны дзень спартакіяды праводзіліся спаборніцтвы па групавых скачках праз скакалку, скачках у даўжыню, эстафеце са спартыўнымі снарадамі, т.зв. “летніх лыжах” і баях на надзіманым батуце (для мужчын і жанчын), дзе ўдача была на баку “дужых, але лёгкіх”. Каманда гуманітарыяў па гэтых этапах рухалася з пераменным поспехам, але зладжанасць і акуратнасць дапамаглі трапіць у тройку прызёраў на эстафеце.
Вынік – два дыпломы за 3-е месца, дыплом з намінацыяй і агульны 15-радок сярод 28 каманд па суме балаў за ўсе віды спаборніцтваў.
Зазначым, што спартакіяда з’яўляецца рэгулярным мерапрыемствам Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі і праводзіцца двойчы на год: летам і зімой. Так што наперадзе зімовая спартакіяда!
_____________________________________________________________________________________
4 лютага 2017 г. — Зімовая спартакіяда 2017 г.

