Аляксандр Мiкалаевiч Мацко: падпольшчык, партызан, вучоны-настаўнік

<< Вернуться к предыдущей статье
<< ВЕРНУТЬСЯ В НАРОДНУЮ ЛЕТОПИСЬ
Рэктар Інстытута падрыхтоўкі
навуковых кадраў НАН Беларусі
Марат Генадзьевіч Жылінскі

Дацэнт Беларускага
дзяржаўнага ўніверсітэта культуры
Андрэй Анатольевіч Цобкала
(г. Мінск)

Жыццёвы лёс беларусаў, якiя пасля польска-савецкай вайны аказалicя на акупiраваных Польшчай беларускiх тэрыторыях, нельга назваць простым. Нацыянальны i сацыяльны прыгнёт, насаджэнне каталiцызму былi распаўсюджанай з’явай у Заходняй Белapyci. Менавіта ў гэты час у дружнай i працавiтай сям’i Мiкалая Барысавiча i Кацярыны Mixaйлаўны Мацко, якiя жылi ў вёсцы Пагарэлка, што прытулiлася ў цудоўным месцы Карэлiцкага раёна Гродзенскай вобласцi на беразе Нёмана, нарадзiўся 15 кастрычнiка 1924 г. сын Аляксандр.
Дзяцiнства Аляксандра Мiкалаевiча Мацко праходзiла ў асяроддзi аднавяскоўцаў i родных. У сям’i было восем дзяцей: чатыры браты — Mіxaiл, Павел, Iван, Аляксандр, i чатыры сястры — Марыя, Аляксандра, Ганна i Яугенiя. У іх, як i ў тысячы iншых дзяцей беларускiх сялян-беднякоў, што жылi пад уладай польскiх паноў i асаднiкаў, асаблiва не было часу, каб любавацца на дзiвосныя краявiды роднага наднёманскага краю.
Каб пракармiць вялiкую сям’ю, не хапала надзелу ў 2,5 га зямлi. Прыходзiлася працаваць i на гаспадарцы, i, калi была магчымасць, icцi ў заробкi да пана цi асаднiкаў не толькі дарослым, але i дзецям. Вялікая сям’я рана засталася без маці. Кацярына Міхайлаўна памерла, калі самай маленькай Жэнечке было 6 гадоў, а Аляксандру — 9. Гадаваў і выхоўваў дзяцей бацька. Яму памагалі старэйшыя дзяўчынкі — Марыя і Шурачка. Ужо з 11 гадоў Аляксандр пасвiў кароў, спачатку свaix, потым асаднiцкіх, усяляк дапамагаў бацьку па гаспадарцы. А яшчэ, хаця са зрокам было не вельмі добра, сказаліся наступствы перанесенай ў раннім дзяцінстве хваробы, кожную вольную хвілінку чытаў.

Аляксандр Мікалаевіч Мацко
Здавалася, што такое становішча ніколі не зменіцца. Аднак у вераснi 1939 г. на тэрыторыю Заходняй Беларуci прыйшлi войскi Чырвонай Apмii. Як i тысячы беларусаў, 15-гадовы юнак шчыра вiтaў прыход новай улады. Ён актыўна ўключыўся ў будаўнiцтва новага жыцця. 3 вялiкай прагай Аляксандр набываў веды ў савецкай школе, у 1940 г. уступіў у камсамол. Камсамольцы — юнакi i дзяўчаты, актыўна ўдзельнiчалі ў грамадскiм жыццi, iшлі ў першых шэрагах стварэння калгаса, якi атрымаў назву «17 верасня».
Mipнae жыццё i вялiкiя планы парушыла Вялiкая Айчынная вайна. З першых дзён Аляксандр i шматлiкiя яго сябры-патрыёты, аднавяскоўцы iмкнулicя, аказаць дапамогу адступаючай Чырвонай Apмii.
Камсамольцы i патрыятычна настроеная моладзь вызначылi сваё месца — рашучая i бязлiтасная барацьба з германскiмi агрэсаpaмi. Ужо летам 1941 г. яны стварылi падпольную камсамольскую арганiзацыю, якая разгарнула актыўную работу сярод мясцовай моладзi. Юныя падпольшчыкі дапамагалi камандзiрам i чырвонаармейцам, што трапiлi ў акружэнне ў «навагрудскiм катле»; збiралi i хавалi ў надзейных месцах зброю, боепрыпасы, якiх шмат знаходзiлi на палях i ў лесе; распаўсюджвалi антыфашысцкiя лicтоўкi зводкi Саўiнфармбюро. Вясной 1942 г., калi пашырыўся патрыятычны рух, наладзiлi сувязь з першымi партызанскімi групамi, перадавалi iм разведвальную iнфармацыю, зброю, медыкаменты i харчаванне.
Дзейнасць маладых падпольшчыкаў зацiкавiла германскiя спецслужбы. Усё больш неспакойна станавiлася ў вёсцы. Жандары i палiцыя настойлiва шукалi партызан i тых, хто iм дапамагаў. Заставацца ў вёсцы стала небяспечна. У лiпенi 1942 г. камсамольцы вёсак Пагарэлка i Сiняўская Слабада прынялi рашэнне icцi ў партызаны. Два гады Аляксандр Мацко змагаўся з захопнiкамi радавым партызанам. За праяўленую рашучасць, смеласць i кемлiвасць у баявых аперацыях яго назначылi камандзiрам аддзялення партызанскага атрада “1-ы Камсамольскi”.

Скончылася вайна. Наступiў час напружанай стваральнай працы па аднаўленнi разбуранай гаспадаркi. Аляксандр Мікалаевіч Мацко актыўна ўключыўся ў грамадска-аднаўленчую працу. Ужо ў лiпенi 1944 г. яго накiравалі на трохмесячныя савецка-партыйныя курсы пры ЦК КП(б)Б, а пасля ix заканчэння — у Беластоцкае ваяводства, дзе да чэрвеня 1945 г. ён працаваў памочнiкам райупаўнаважанага па эвакуацыi беларусаў з тэрыторыi Польшчы. У лiпенi 1945 г. вярнуўся ў Мiнск, тады яго накiравалі камсоргам ЦК ЛКСМБ у Ярэмiцкую cярэднюю школу, дзе ён працаваў да сакавiка 1946 г. 3 сакавiка 1946 г. па сакавiк 1947 г. А. М. Мацко вучыўся ў Гродзенскай партыйнай школе, дзе ў студзенi 1947 г. уступіў ў шэрагі КП(б)Б. Пасля заканчэння партыйнай школы яго накiравалі прапагандыстам Карэлiцкага райкамa партыi. Маладога, таленавiтага работнiка ў вераснi 1947 г. прызначылі адказным рэдактарам па агiтацыi i прапагандзе Гродзенскага абласнога радыёкамiтэта.
Настойлiва авалодваў А. М. Мацко сакрэтамi радыёжурналiстыкi, iмкнуўся данесцi веру ў лепшае будучае. I нават у той складаны час, насычаны бурлiвымi падзеямi, ён знаходзiў неабходныя людзям словы. Разгортвалася масавая калектывiзацыя ў зaxoднix абласцях. Не заўсёды можна было сказаць словы праўды, зрабіць так, як падказвала сялянскае пачуццё, што хацелася.
У вераснi 1949 г. яго накiравалі на вучобу ў Рэспублiканскую партыйную школу. Гэта быў напружаны час спасцiжэння ведаў, А. М. Мацко паралельна з вучобай у партыйнай школе вучыўся ў Мiнскiм дзяржаўным педагагiчным iстытуце. У 1951 г. паспяхова закончыў партшколу, а ў 1952 г. экстэрнам здаў экзамены ў педагагiчным iнстытуце за ўвесь курс i атрымаў квалiфiкацыю выкладчыка гiсторыi сярэдняй школы.
Талент i вялiкая працаздольнасць Аляксандра Мiкалевiча ўражвалі многiх. Ужо 15 жнiўня 1951 г. рашэннем бюро ЦК КП(б)Б ён быў зацверджаны iнструктарам аддзела прапаганды i агiтацыi ў апараце ЦК, дзе працаваў да верасня 1959 г. Ішоў час бурных i складаных змен. Даводзiлася пераасэнсоўваць тое, у што людзi верылi многiя гады. Гэта быў перыяд палiтычнага сталення. Праца пад кiраўнiцтвам М. С. Патолiчава i К. Т. Мазурава сфармiравала грамадскiя i чалавечыя якасцi А. М. Мацко, пакінула значны след у яго жыццi.
Важным этапам на жыццёвым шляху Аляксандра Мiкалаевiча стаў 1952 г., калі ён стварыў сям’ю. З гэтага часу побач з iм iшла яго любiмы i надзейны сябра, дарадчык i апора — Кацярына Кузьмiнiчна Крывiцкая. У шчаслiвай сям’i Мацко ў жнiўнi 1953 г. нарадзiлася дачка Таццяна, а ў снежнi 1957 г. — дачка Людмiла.
Прагу да вучобы i навукi Аляксандр Мiкалаевiч пранёс праз усё жыццё. У вepacнi 1959 г. ён паступіў у Акадэмiю грамадскiх навук цры ЦК КПСС. У тэты час з’явіліся яго першыя навуковыя працы. Аналiтычны розум i вялiкая працаздольнасць далі плённы вынiк. У 1962 г. А. М. Мацко паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сумесная барацьба працоўных Польшчы i Заходняй Беларусi супраць фашызму ў 1933–1939 гг.» Абраная навуковая праблема iшла ад жыцця, была добра вядомай не толькi па кнiгах i архiўных дакументах. Неабходна падкрэслiць, што Аляксандр Мiкалаевiч з’яуляўся першапраходцам у навуковым фармуляваннi высноў i пастаноў шэрага новых праблем. Яго навуковае даследаванне не згубiла актуальнасцi і ў наш час. Распрацаваныя iм падыходы ўзнялi на новую ступень вывучэнне падзей у Заходняй Беларусi.
У жнiўнi 1962 г. маладога кандыдата навук залiчылі на пасаду старшага навуковага супрацоўнiка сектара гiсторыi партыi Iнстытута гiсторыi партыi пры ЦК КПБ. Ужо праз год выйшла з друку першая манаграфiя А. М. Мацко «Барацьба працоўных Польшчы i Заходняй Беларусi супраць фашызму (1933–1939 гг.)», яшчэ праз 3 гады — вялiкая калектыўная манаграфiя «Рэвалюцыйны шлях Кампартыi Заxодняй Беларусi (1921–1939 гг.)». З’явіўся шэраг артыкулаў у навуковых выданнях i перыядычным друку. Аляксандр Мiкалаевiч актыўна працаваў над архiўнымi дакументамi, якiя былі ў СССР, не раз выязджаў у навуковыя камандзiроўкi ў Польскую Народную Рэспублiку.

А. М. Мацко (у першым радзе другі справа) сярод былых партызан. Карэліцкі раён. 9 мая 1963 г.

А. М. Мацко (трэці справа) падчас святкавання Дня Перамогі. Карэліцкі раён. 9 мая 1970 г.
Вынiкам плённай напружанай працы А. М. Мацко з’явiлася яго доктарская дыcертацыя «Дзейнасць Кампартьi Польшчы i Кампартыi Заходняй Беларусi па арганiзацыi працоўных мас на барацьбу супраць прыгнёту буржуазii i памешчыкаў (1918–1938 гг.)», якую навуковец паспяхова абаранiў у снежнi 1968 г.
У лicтападзе 1968 г. яго запрасілі на працу ў Iнстытут гicтоpыi Aкадэмii навук БССР. Спачатку ён выконваў абавязкi загадчыка сектара гicтоpыi Вялiкай Айчыннай вайны i партызанскага руху ў Беларусi, а з снежня 1969 г. i да лiпеня 1973 г. — загадчыка сектара гiсторыi i зарубежных сацыялiстычных краiн. Выйшлі з друку яго артыкулы на рускай, беларускай, украiнскай i польскай мовах. У 1972 г. была выдана грунтоўная манаграфiя Аляксандра Мікалаевіча «Рэвалюцыйная барацьба працоўных Польшчы i Заходняй Беларусi супраць гнёту буржуазii i памешчыкаў». А. М. Мацко з’яўляўся кiраўнiком 3-га тому фундаментальнай калектыўнай працы «Усенародная барацьба супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў у Белapyci ў гады Вялiкай Айчыннай вайны (чэрвень 1941 г. — лiпень 1944 г.)», якая выйшла ў 1985 г., а таксама членам галоўнай рэдкалегii 5-томнай «Гiсторыi Беларускай ССР».

А. М. Мацко (у першым радзе чацвёрты справа) з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР. 1969 г.

Безумоўна, Аляксандр Мiкалаевiч унёс значны ўклад у распрацоўку праблем гісторыі Заходняй Беларусі 1921–1939 гг., а таксама Вялікай Айчыннай вайны. Канешне, на яго навукова-даследчыя працы наклаў адбiтак час, але яны з’яўляюцца значным крокам наперад у развiццi беларускай гiстарычнай навукi, не страцiлi актуальнасцi і ў наш час. Галоўнае, што ix адрознiвае, — спроба-пранiкнуць у глыбiнны сэнс падзей, жаданне аб’ектыўна паказаць сацыяльна-палiтычныя працэсы ў нашай краіне.
Адначасова з плённай навуковай працай ён займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце, кipаваў падрыхтоўкай кандыдатаў i дактароў навук. Значнай ацэнкай педагагiчнай дзейнасцi А. М. Мацко з’явiлася прысваенне яму ў лiстападзе 1970 г. вучонага звання прафесара па гiсторыi СССР i БССР.
У лiпенi 1973 г. ён быў абраны на пасаду загадчыка кафедры гiсторыi КПСС Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага Iнстытута iмя А. М. Горкага. Менавiта на гэтай пасадзе ў поўнай меры раскрыўся яго талент не толькi як вядомага даследчыка гicтoрыi Заходняй Беларусi, але і як таленавiтага педагога, мудрага дарадчыка студэнцкай моладзi i аспiрантаў. Пад яго навуковай рэдакцыяй былi выдадзены першыя кафедральныя зборнiкi навуковых прац выкладчыкаў i аспiрантаў, у якiх па-новаму асвятлялiся многiя пытаннi гicтopыi Беларусi.

Калектыў кафедры гісторыі КПСС Мiнскага дзяржаўнага педагагiчнага Iнстытута iмя А. М. Горкага. Сядзяць: Я. К. Касцевіч, Г. С. Цытовіч, С. І. Альшэўская, І. А. Кавалёў, А. М. Мацко, А. М. Грыгорьева, В. Р. Аліферава. Стаяць: В. І. Талкачоў, В. Ф. Касовіч, лабарантка Людмила, І. Зайцаў, І. Б. Канапацкі, М. К. Сакалоў, В. П. Паўлоўская, А. А. Каваленя, В. С. Лукін, А. А. Цобкала, Л. Л. Шкуцько. 1984 г.

Стыль працы Аляксандра Мікалаевіча быў эталонным для педагогаў і навукоўцаў. Кожная хвіліна ў яго была на ўліку. Любую работу ён выконваў вельмі грунтоўна, карыстаўся вялікай павагай і аўтэрытэтам калектыву кафедры і педагагічнага інстытута.
У выніку да баявых узнагарод дадалicя ўзнагароды за сумленную працу: тры Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, нагрудныя знакi «Выдатнiк народнай асветы Беларускай ССР», «За выдатныя пocпexi ў працы» Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР. У сакавiку 1980 г. А. М. Мацко было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнiк вышэйшай школы Беларускай ССР».
Аляксандр Мiкалаевiч пакiнуў вялiкую навуковую спадчыну. Яго пяру належаць 6 манаграфiй i больш за 200 навуковых артыкулаў, рэцэнзiй і навукова-папулярных прац. Ён неаднойчы публiкаваўся ва ўсесаюзным i рэспублiканскiм друку, яго працы вядомы за мяжой.

Прафесар А. М. Мацко падчас размовы з аспірантамі Ігарам Зайцавым, Андрэем Цобкала, Валерыем Талкачовым, Аляксандрам Каваленяй. 1982 г.

Цяжка пераацанiць уклад А. М. Мацко ў справу падрыхтоўкi беларускiх нацыянальных навуковых кадраў. Пад яго кiраўніцтвам абаронена 4 доктарскiя і больш за 40 кандыдацкiх дысертацый. Гэта быў адказны, патрабавальны і разам з тым клапатлівы настаўнік, які турбаваўся не толькі навуковай працай сваіх вучняў, але і пытаннямі іх жыццёвага ўладкавання.
Вучнi Аляксандра Мiкалаевiча сёння працуюць у многiх навучальных і навуковых установах Рэспублiкi Беларусь i за яе межамі. Яго вучань член-карэспандэнт А. А. Каваленя, паспяхова працуе акадэмікам-сакратаром Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзначальвае В. В. Даніловіч, загадчыкам кафедры гісторыі Беларусі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна працуе прафесар У. В. Здановіч, прафесар А. М. Літвін узначальвае аддзел ваеннай гісторыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры працуе А. А. Цобкала, дацэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта — Т. Ю. Калядзінская і Л. Л. Шкуцько.
А гэта значыць, што справа, якую заклаў былы партызан, выдатны вучоны і педагог, працягваецца. Сёння яго вучнi рыхтуюць новае пакаленне айчынных даследчыкаў, не парываецца сувязь гiстарычнай навуковай школы А. М. Мацко.
У кароткім нарысе немагчыма дасканала апісаць вобраз гэтага сапраўднага Чалавека, Настаўніка і Вучонага, характэрнымі рысамі якога былі бачанне праўды свету, цвёрдасць у перакананнях і ўдзячнасць часу. Кожны раз, успамінаючы добрае імя Аляксандра Мікалаевіча і разважаючы над тым, якая рыса найбольш яго характарызуе, нам, яго вучням, здаецца, што гэта — паўзабытае сёння паняцце Людскасці, ці Чалавечнасці. Менавіта сваімі адносінамі да людзей ён паказаў, якім быў на самой справе. І таму кожны з вучняў А. М. Мацко бачыў і адчуваў яго праз прызму гэтых адносін.