Цэнтр ваеннай гісторыі Беларусі

Кіраўнік – докт. гіст. навук, прафесар Аляксей Міхайлавіч Літвін
Гісторыя структурнага падраздзялення:
• 1957 — сектар гісторыі партызанскага руху;
• 1965 — сектар Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху;
• 1991 — аддзел ваеннай гісторыі Беларусі савецкага перыяду;
• 2005 — аддзел ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін;
• 2016 — аддзел ваеннай гісторыі Беларусі.
З 1 студзеня 2021 г. — атрымаў статус цэнтра.

Адрас:Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1, пак. 203.
Тэл.: (017) 378-24-21 e-mail: voenhistbel@mail.ru

У цэнтры працуюць:
вяд.н.с., д.г.н., прафесар Чыкалава Ірына Рамуальдаўна;
вяд.н.с., к.г.н., дацэнт Смальянінаў Міхаіл Мітрафанавіч;
вяд.н.с., к.г.н., дацэнт Крыварот Анатолій Аляксеевіч;
ст.н.с., к.г.н. Кузняцова-Ціманава Аляксандра Ўладзіміраўна
ст.н.с. Варанкова Ірына Юр’еўна;
н.с. Кіенка Дзмітрый Генадзьевіч;
н.с. Бахір Юлія Мікалаеўна;

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • палітычныя і сацыяльна-эканамічныя аспекты войн канца ХVIII — XX ст.;
  • • даследаванне ўдзелу беларусаў у войнах і лакальных ваенных канфліктах канца ХVIII — XX ст.;
  • • вайсковая справа і вайсковае будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі канца ХVIII — пачатку ХХI ст.;
  • • Беларусь у гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў;
  • • айчынная і замежная гістарыяграфіі ваеннай гісторыі Беларусі.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016 — 2020 гг.:
«Беларусь у гістарычным працэсе канца ХVIII — пачатку ХХI ст.: вайсковае будаўніцтва, удзел у войнах і ваенных канфліктах»

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • выяўлены і ахарактарызаваны комплекс айчынных і замежных дакументальных і гістарыяграфічных крыніц, у якім адлюстраваны маштаб і ступень удзелу беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі ў войнах і ваенных канфліктах XX ст.;
  • • даследаваны франтавыя баявыя дзеянні перыяду Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі;
  • • паказана ўзаемадзеянне беларускіх партызан і войскаў Чырвонай Арміі, іх уплыў на ход баявых дзеянняў падчас Сталінградскай і Курскай бітваў, а таксама напярэдадні і падчас Беларускай стратэгічнай аступальнай аперацыі «Баграціён»;
  • • вызначаны ступень уздзеяння ваенных катаклізмаў на развіццё беларускай дзяржаўнасці месца і роля Беларусі ў міждзяржаўных адносінах XX ст.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела прадстаўлены манаграфіямі:

  • Освобождение Беларуси. 1943—1944 / редкол. И.И. Басик, А.А. Каваленя [и др.]. — Минск: Беларус. навука, 2014. — 944 с.
  • Смольянинов М. М. Беларусь в Первой мировой войне 1914–1918 гг. — Минск: Беларус. навука, 2014. – 317 с.
  • Воронкова И.Ю. Военные конфликты на Дальнем Востоке и Беларусь: 1921–1941 гг. — Минск, 2015. – 300 с.
  • Крыварот А.А. Узаемадзеянне партызанскіх фарміраванняў Беларусі і Расіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. — Минск: Беларус. навука, 2015. — 239 с.
  • Этот день мы приближали, как могли…: материалы Междунар. науч.-практ. конф., посвящ. 70-летию Победы в Великой Отечественной войне и окончания Второй мировой войны (Минск, 7–8 мая 2015 г.). В 2 ч. / редкол.: В.Г. Гусаков (гл. ред.) и др. — Минск: Беларус. навука, 2016. – 517 с.