Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі

З 2021 г. у складзе цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы.

Кантактная інфармацыя: г. Мінск, Праспект Незалежнасці 66, каб 432;
тэл. +375173782287; E-mail: arhivnan@gmail.com
Фонд археалагічнай навуковай
дакументацыі (ФАНД) ЦНА
НАН Беларусі:


г. Мінск, Акадэмічная, 1, каб. 225; тэл. +375172700554

Арганізаваны ў пачатку 1930-х гг. На працягу сваёй гісторыі акадэмічны архіў неаднаразова рэарганізоўваўся і змяняў сваю падпарадкаванасць, з’яўляючыся папераменна структурным падраздзяленнем Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР і Аппарата Прэзідыума АН БССР. З снежня 1987 г. Цэнтральны навуковы архіў — самастойнае навукова-метадычнае падраздзяленне Інстытута гісторыі. З студзеня 2021 г. уваходзіць у склад цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Беларусі. На працягу свайго існавання архіў узначальвалі А. С. Цыганкоў (1952–1972 гг.), М. І. Бялоў (1972–1996 гг.), М. М. Смалянінаў (1996–2007 гг.), А. У. Шынкевіч (2007–2008 гг.), М. У. Глеб (2008–2020 гг.), Д. А. Крэнт (2021–2022).

На сённяшні момант у архіве працуюць:
Загадчык архіва:
Фокіна Ірына Сяргееўна

архівіст Дзянісаў Максім Мікалаевіч; архівіст Шыкунец Кірыл Ігаравіч.


Асноўныя накірункі дзейнасці архіва:

  • Прыём і пастаноўка на архіўны ўлік матэрыялаў структурных падраздзяленняў і арганізацый НАН Беларусі;
  • Метадычная дапамога арганізацыям НАН Беларусі ў арганізацыі справаводчага працэсу;
  • Арганізацыя працы па выкарыстанню дакументальных матэрыялаў архіва ў сацыяльна-прававых, культурна-асветніцкіх і навуковых мэтах;
  • Стварэнне і ўдасканаленне ўліковай і навукова-даведачнай дакументацыі да архіўных фондаў.

Па стане на 1 студзеня 2022 г. у архіве налічваецца 103 фонда і 58 948 адзінак захавання. Храналагічныя межы асноўнага дакументальнага масіву — 1922–2018 г. (маюцца асобныя дакументы якія храналагічна адносяцца да XVIII–XIX стст.). Большая частка дакументаў прадстаўлена матэрыяламі справаводства інстытутаў, іншых устаноў і падраздзяленняў Аппарата Прэзідыума Акадэміі навук. Найбольшую каштоўнасць прадстаўляюць матэрыялы, якія адклаліся ў міжваенны час. Большая частка падобных матэрыялаў захоўваецца ў фондах № 1 (Прэзідыум), 3 (Інстытут гісторыі), 14 (Інстытут эканомікі), 23 (Інстытут біялогіі), 54 (Інстытут аграглебазнаўства), 62 (Выдавецтва “Навука і тэхніка”), 67 (Інстытут беларускай культуры), 68 (Камісія па вывучэнню Заходняй Беларусі), 72 (Інстытут нацыянальных меншасцей) і інш. На захаванні ў ЦНА НАН Беларусі маюцца шэраг асабістых фондаў беларускіх навукоўцаў, чыя навуковая і службовая дзейнасць была цесна звязана з Акадэміяй навук. Па стане на 1 студзеня 2022 г. апісаны і пастаўлены на архіўны ўлік асабістыя фонды акадэміка У. М. Перцава (Ф. 3а), акадэміка Б. І. Сцяпанава (Ф. 114), кандыдата гістарычных навук М. У. Токарава (Ф. 3д). Не вылучаны ў якасці асобных фондаў, але прадстаўляюць не сумніўны інтарэс матэрыялы асабістага паходжання акадэміка А. В. Лыкава (матэрыялы ўлічаны па фонду № 56 “Інжынерна-фізічны часопіс”) і акадэміка М. М. Сіраты (матэрыялы ўлічаны па фонду № 46 “НПЦ па матэрыялазнаўству”). Значным інфармацыйным патэнцыялам валодае калекцыя асабістых спраў (Ф. 2), якая налічвае больш за 20 000 адзінак захавання.
З 2014 г. у падпарадкаванне архіва перададзена ўнікальнае сховішча дакументальных матэрыялаў па гісторыі археалагічнага вывучэння Беларусі — Фонд археалагічнай навуковай дакументацыі (былы Архіў археалагічнай навуковай дакументацыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі). Па стане на 1 чэрвеня 2021 г. па ФАНДу ўлічана 5448 адзінак захавання за 1924–2017 гг. Матэрыялы фонду прадстаўлены археалагічнымі справаздачамі, палявымі дзённікамі, рукапісамі асобных прац па археалогіі Беларусі і справаводчай дакументацыяй структурных падраздзяленняў археалагічнага профіля Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У склад фонду ўваходзіць шэраг асабістых фондаў беларускіх археолагаў, якія, аднак, патрабуюць дадатковай архіўнай апрацоўкі.