Кушнір Аляксандр Іванавіч

Навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагiчнай спадчыны

Тэл.: (+375 17) 378-90-93, 379-90-91.
E-mail: 6140758@gmail.com

Нарадзіўся 14 ліпеня 1958 г. у г. Казань.

Адукацыя:

  • • 1975–1980 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гістарычны факультэт, спецыялізацыя “Археалогія і этнаграфія”;
  • • 1985–1988 — аспірантура Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, аддзел антрапалогіі. Аспірантура скончана з прадстаўленнем тэксту дысертацыі па тэме: «Уплыў этна-гістарычных працэсаў на фармаванне краніялагічнага тыпу насельніцтва Беларусі ва II т. н.э.».

Досвед працы:

  • • 1980–1983 — настаўнік гісторыі ў школах г. Мінска;
  • • 1983–1985 — навуковы супрацоўнік сектара археалогіі аддзела гісторыі дасавецкага таварыства Дзяржаўнага музея БССР (Нацыянальнага гістарычнага музея РБ). Браў удзел у стварэнні тэматыка-экспазіцыйнага плана будучай экспазіцыі музея (раздзел “жалезны век і сярэднявечча”);
  • • 1988–1996 — навуковы супрацоўнік навукова-даследчай лабараторыі гісторыі БССР пры кафедры гісторыі БССР гістарычнага факультэта БДУ;
  • • 1996–2020 — старшы выкладчык кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ. Чытаў лекцыі па курсах “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі”, “Праектаванне музейнай экспазіцыі”, “Антрапалогія ў археалогіі”, “Гістарычнае краязнаўства”.;
  • • з 1 кастрычніка 2021 г. — працуе ў аддзеле захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У складзе археалагічных экспедыцый правёў 19 палявых сезонаў. Працаваў з Э. Загарульскім, В. Рабцэвічам, А. Мітрафанавым, Л. Дучыцам, В. Шадырам, В. Казеем, Л. Калядзінскім, А. Квяткоўскай, Г. Семянчуком, польскімі археолагамі. Таксама былі апрацаваны краніялагічныя матэрыялы з раскопак Г. Штыхава, Л. Дучыц, А. Плавінскага, Ш. Бекцінеева, В. Казея, Л. Каледзінскага, А. Квяткоўскай, А. Ляўко, Г. Семянчука, М. Чарняўскага.

Распрацаваў канцэпцыі і тэматыка-экспазіцыйныя планы больш як 15 пастаянных экспазіцый і выставак у Нацыянальным гістарычным музеі РБ, Доме-музеі І з’езда РСДРП, Музеі гісторыі БДУ, Музеі гісторыі медыцыны Беларусі, Музеі гісторыі гімназічнай адукацыі, Музеі дэпартамента аховы Мінскай вобласці.
Асноўныя публікацыі: «Этнические процессы Беларуси на рубеже I-II тысячелетий н.э. в свете краниологических данных», «Этна-гістарычныя асаблівасці фармавання краніялагічных тыпаў насельніцтва Беларусі», «Этносоциальные процессы в Беларуси XIV-первой половины XVIII вв. свете антропологических данных».