Канферэнцыi 2013 г.

+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2012 годзе»
Мінск, 16–17 мая, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмiчная, 1.
Тэл.: (017) 284-28-54; Факс: (017) 284-18-70
E-mail: levko@mail.by; amedved@tut.by; lakvadim@yandex.ru
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
ЗАПРАШАЕ
прыняць удзел у
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2012 ГОДЗЕ

Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

  1. Археалагічныя даследаванні помнікаў першабытнай эпохі;
  2. Археалагічныя даследаванні помнікаў сярэдневякоўя;
  3. Археалагічныя даследаванні помнікаў культавай і абарончай архітэктуры;
  4. Ахоўныя мерапрыемствы ў зонах новабудоўляў і інвентарызацыя помнікаў археалогіі.

Тэрмін правядзення канферэнцыі: 16–17 мая 2013 г.
Месца правядзення канферэнцыі: ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Рэгламент: выступленні на пленарным пасяджэнні да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

Тэрмін падачы заяўкі ў аргкамітэт: да 1 красавіка 2013 г.

У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, месца працы, працоўны тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Электронны варыянт артыкула памерам да 0,5 д.а. разам з ілюстрацыямі (тэкст не больш 20 тыс. знакаў, рэзюмэ на рускай, беларускай і англійскай мовах, ілюстрацыі, падрыхтаваныя ў фармаце tif, якасць 600 dpi) і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў аргкамітэт у дзень пачатку канферэнцыі 16 мая 2013 г. Літаратура прыводзіцца ў канцы артыкула. Спіс літаратуры павінен быць складзены ў парадку з’яўлення спасылак у тэксце, якія змяшчаюцца ў квадратныя дужкі, напрыклад: [1, с. 12], ці [1]. Афармленне літаратуры згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для удзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікавання.

Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр гісторыі даіндустрыяльнага грамадства. Ляўко В.М. – (017) 284-28-54,levko@mail.by; Пашык А.В. – (017) 284-28-54, pashik69@mail.by; Лакіза В.Л. – (017) 284-13-22, lakvadim@yandex.ru. Факс: (017) 284-18-70

+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«Беларусь: дзяржава, рэлігія, грамадства (да 1025-годдзя хрышчэння Русі і прыняцця хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі на беларускіх землях)»
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь: дзяржава, рэлігія, грамадства (да 1025-годдзя хрышчэння Русі і прыняцця хрысціянства ў якасці дзяржаўнай рэлігіі на беларускіх землях)»
Жыровічы, 7 чэрвеня, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмiчная, 1.
Тэл.: (017) 284-18-69, 284-18-70, 284-27-00; Факс: (017) 284-18-70
E-mail: modernhistbel@mail.ru
+Міжнародная навуковая канферэнцыя
«Экалогія чалавека ва ўмовах трансгранічнага супрацоўніцтва»
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Экалогія чалавека ва ўмовах трансгранічнага супрацоўніцтва»
Мінск, 25–28 чэрвеня, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмiчная, 1.
Тэл.: (017) 284-27-96; Факс: (017) 284-18-70
E-mail: lidija@basnet.by; natpolina@mail.ru
+Міжнародная навуковая канферэнцыя
«Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Ўкраіне: гісторыя і памяць»
Мінск, 17–18 кастрычніка, Інстытут гісторыі HAH Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
Тэл./Факс: (017) 284-18-39
E-mail: paustannie1863@gmail.com
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ

праводзяць міжнародную навуковую канферэнцыю

ПАЎСТАННЕ 1863–1864 ГГ. У ПОЛЬШЧЫ, БЕЛАРУСІ, ЛІТВЕ І ЎКРАІНЕ: ГІСТОРЫЯ І ПАМЯЦЬ

Час правядзення: 17–18 кастрычніка 2013 г.
Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1).

Праблемнае поле канферэнцыі:
1. Гістарыяграфія паўстання 1863–1864 гг.
2. Крыніцазнаўчая база гісторыі падзей 1863–1864 гг.
3. Палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы напярэдадні і падчас паўстання 1863–1864 гг.
4. Паўстанне і нацыянальнае пытанне ў Беларусі, Польшчы, Літве і Ўкраіне.
5. Уплыў паўстання на геапалітычныя працэсы ва Ўсходняй Еўропе. Пытанне дзяржаўнасці.
6. Удзельнікі падзей 1863–1864 гг.
7. Паўстанне 1863–1864 гг. у культурнай спадчыне (выяўленчае мастацтва, літаратура, музыка, касцюм, фатаграфія).
8. Гістарычная памяць пра паўстанне 1863–1864 гг.

Заяўкі і тэксты дакладаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 верасня 2013 г. па адрасе аргкамітэту: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Каб. №: 232. Кант. тэл.: (017) 284-18-39. Фірыновіч Алена Эдвардаўна, E-mail: paustannie1863@gmail.com.

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская.

Патрабаванні да афармлення: артыкул аб’ёмам да 20 тысяч знакаў павінен быць уважліва адрэдагаваны. Інтэрвал – адзінарны. Палі: злева/справа – 25 мм, зверху/знізу – 30 мм. Шрыфт: Times New Roman; памер 14 пт; стыль – звычайны. ПАЗНАЧАЮЦЦА: 1) УДК; 2) Прозвішча і ініцыялы аўтара; 3) Поўная назва ўстановы (арганізацыі), горад і e-mail, вызначаныя курсівам; 4) Назва даклада; 5) Рэзюмэ на англійскай мове; 6) Рэзюмэ на беларускай мове, калі тэкст на рускай, польскай ці ўкраінскай мовах; 7) Рэзюмэ на рускай мове, калі тэкст напісаны па-беларуску; 8) Спасылкі афармляюцца згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі (у квадратных дужках па тэксце, спіс крыніц і літаратуры ў алфавітным парадку змяшчаецца ў канцы тэксту), гл. УЗОР.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі! (Публікацыя дакладаў пры ўмове выступлення на канферэнцыі).
Выдаткі, звязаныя з удзелам у канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіруючы бок.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі падаецца ў электронным выглядзе праз E-mail і павінна змяшчаць наступныя пункты:

1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва дакладу (і абсталяванне, неабходнае для выступлення).
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), факс, E-mail.

УЗОР
УДК 94(476)“1863/1864”:930.1(=16)
А. Э. Фірыновіч
Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, firinowicz@rambler.ru
Фарміраванне “дакументальнага капіталу” славянскай гістарыяграфіі паўстання 1863-1864 гг.

Тэкст…

У 1920-я гг. уносяцца пэўныя карэктывы ў базу крыніц. Гэта было прадыктавана некаторымі зменамі ў гістарыяграфічнай традыцыі даследавання паўстання. Прадстаўнікі беларускай гістарычнай навукі адышлі ад вывучэння гісторыі падзей 1863–1864 гг. у агульнаімперскім маштабе, а звярнуліся непасрэдна да тэрыторыі Беларусі [1, c. 23–24; 3, с. 10–11].
Крыніцы і літаратура:
1. Агурский, С.Х. Очерки по истории революционного движения в Белоруссии. (1863-1917) / С.Х. Агурский. – Минск: Белорус. Гос. Издательство, 1928. – 348 с.
2. Байкова, С.М. О движущих силах восстания 1863 г. на территории Белоруссии / С.М. Байкова // Историко-социологические исследования (на материалах славянских стран). – М.: «Наука», 1970. – С. 22–253.
3. Виленский временник. Кн. 6: Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию в пределах Северо-Западного края: в 2 ч. / сост.: А.И. Миловидов. – Вильна: Губернская типография, 1913–1915. – Ч. 1. – 464 с.
4. Ігнатоўскі, У. 1863 год на Беларусі. Нарыс падзей / У. Ігнатоўскі // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Працы Інстытуту гістарычных навук. – Мінск: Бел. АН, 1930. – 274 с.
5. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). – Фонд 1. – Воп. 31. – Спр. 18.
6. Giller, А. Historja Powstania Narodu Polskiego w 1861–1864 r.: w 4 t. / А. Giller. – Paryż: Księgarnia Luxemburgska Ulica de Tournon, 16, 1867–1871. – Т. 2. – 370 s.

РЕЗЮМЕ
Фиринович Е.Э.
Формирование “документального капитала” славянской историографии восстания 1863-1864 гг.
В статье проведен анализ формирования источниковой базы славянской историографии восстания 1863-1864 гг., выделены хронологические этапы этого процесса, определены факторы, детерминирующие в специфике каждого из периодов и их особенные черты.

+Міжнародная навуковая канферэнцыя
«Беларуская археалагічная навука ад вытокаў да сучаснасці (да 120-годдзя з дня нараджэння А.М.Ляўданскага)»
Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская археалагічная навука ад вытокаў да сучаснасці (да 120-годдзя з дня нараджэння А.М.Ляўданскага)»
Мінск, 24–25 кастрычніка, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмiчная, 1.
Тэл.: (017) 284-28-54; Факс: (017) 284-18-70
E-mail: levko@mail.by; amedved@tut.by; lakvadim@yandex.ru
+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«1943 год на Гомельшчыне»
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
«1943 год на Гомельшчыне»
Мінск, 25–26 лістапада, Інстытут гісторыі HAH Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
Тэл./Факс: (017) 284-18-70; 284-24-21 E-mail: voenhistbel@mail.ru