Канферэнцыi 2014 г.

+Міжнародная навуковая канферэнцыя
“Славянскія старажытнасці на тэрыторыі Беларусі (да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага археолага Л.Д. Побаля)”
Міжнародная навуковая канферэнцыя
“Славянскія старажытнасці на тэрыторыі Беларусі (да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага археолага Л.Д. Побаля)”
Мінск, 30−31 кастрычніка 2014 г.
+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
“Віцебшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны (да 70-годдзя вызвалення ад нацысцкіх акупантаў)”
Віцебск, 25 красавіка 2014 г.
Тэл.: (+375 212) 58-97-38
E-mail: kryn2013@yandex.ru

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава»
Гістарычны факультэт

Дзяржаўная навуковая ўстанова
«Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»Галоўнае упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама
Установа культуры
«Віцебскі абласны краязнаўчы музей»

Установа культуры
«Віцебскі абласны музей
Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова»

Шаноўныя калегі!
Шчыра запрашаем прыняць удзел у
рэспубліканскай  навукова-практычнай канферэнцыі
«Віцебшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны: да 70-годдзя вызвалення ад нацысцкай акупацыі»

Тэрмін правядзення канферэнцыі: 25 сакавіка 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі: г. Віцебск, вул. Леніна, 36, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ РАБОТЫ:

  1. Віцебшчына напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
  2. Абарончыя баі на Віцебшчыне летам 1941 г.
  3. Акупацыйны рэжым.
  4. Штодзённасць насельніцтва і стратэгіі выжывання.
  5. Партызанскі і падпольны рух.
  6. Жыхары Віцебшчыны на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
  7. Вызваленне Віцебшчыны.
  8. Пасляваеннае аднаўленне.
  9. Памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2014 г. накіраваць аргкамітэту тэкст даклада і заяўку з указаннем наступных звестак пра аўтара:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку;
  • вучоная ступень, званне;
  • месца працы, пасада;
  • паштовы адрас (службовы і хатні);
  • тэлефон з указаннем кода горада;
  • e-mail;
  • тэма даклада.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму. Адхіленыя матэрыялы, якія не адпавядаюць навуковаму ўзроўню і тэматыцы канферэнцыі, а таксама аформленыя з парушэннем патрабаванняў, не вяртаюцца.

Персанальныя запрашэнні будуць дасланы да 10 красавіка 2014 г.

Зборнік матэрыялаў плануецца выдаць да пачатку работы канферэнцыі. Памер арганізацыйнага унёску будзе паведамлены дадаткова.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт камандзіруючых арганізацый.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская і руская.

АФАРМЛЕННЕ ТЭКСТУ

Аб’ём – да 5 поўных старонак праз 1 міжрадковы інтэрвал на аркушы А4. Палі – 25 мм з усіх бакоў. Тэкст набіраецца шрыфтам Times New Roman, кегль – 14 пт. Абзац – 1,25 см.
Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, бібліяграфічнае апісанне – у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках: [1, с. 55].

Тэксты дакладаў просім дасылаць ў электронным выглядзе ў рэдактары MS Word па электроннай пошце на адрас: kryn2013@yandex.ru, a таксама ў раздрукаваным выглядзе. Раздрукаваны асобнік абавязкова падпісваецца аўтарам у канцы тэксту.

Узор афармлення тэксту даклада: 
НАЗВА2 інт
А.А. Іваноў (Віцебск)2 інт
Тэкст… [4, с. 11]. … Тэкст [1, арк. 11]… Тэкст [3]… Тэкст [5, с. 279]… Тэкст [6, с. 933]…Тэкст.Крыніцы і літаратура:
1. 
2.Прыклады бібліяграфічнага апісання

  1. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Фонд 4-п. – Воп. 1. – Спр. 9.
  2. Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг. [Электорнны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://www.podvignaroda.ru/. – Дата доступу: 04.01.2014.
  3. Каваленя, А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941–1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць / А.А. Каваленя. – Мінск: БДПУ імя Максіма Танка, 1999. – 260 с.
  4. Пахомов, Н.И. Витебское подполье / Н.И. Пахомов, Н.И. Дорофеенко, Н.В. Дорофеенко. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Беларусь, 1974. – 223 с.
  5. Літвін, А.М. Вяртанне ў рабства: прымусовая праца насельніцтва Беларусі. 1941–1945 гг. / А.М. Літвін, Я.А. Грэбень, С.Я. Новікаў; агул. рэд. А.М. Літвіна. – Мінск: Тэсей, 2010. – 584 с.
  6. Николаева, И.В. Политика немецких оккупационных властей в Беларуси в отношении женского населения (1941–1944 гг.) / И.В. Николаева // Женщины в истории: возможность быть увиденными: сб. науч. ст. / под ред. И.Р. Чикаловой. – Минск: БГПУ имени Максима Танка, 2004. – Вып. 3. – С. 255–268.
  7. Новікаў, С.Я. Лепельская аперацыя летам 1941 года: спроба навуковай рэканструкцыі / С.Я. Новікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 2012. – № 11. – С. 14–24.

КАНТАКТНЫ АДРАС
210038, г.Віцебск, Маскоўскі пр-т, 33, ВДУ імя П.М. Машэрава, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі
Тэл. 375 212 58 97 38; e-Mail: kryn2013@yandex.ru 

Каардынатар:

Дулаў Анатоль Мікалаевіч,
загадчык кафедры гісторыі Беларусі
e-mail: kryn2013@yandex.ru
Velcom: +375 29 668 58 07

+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
“Бяроза і Бярозаўскі рэгіён: Беларусь праз прызму мікрагісторыі”
г. Бяроза, Брэстская вобл., 13−14 мая 2014 г.
Тэл.: (+375 17) 284-14-09
E-mail:dounar_zagor@mail.ru
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ
БЯРОЗАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю

БЯРОЗА І БЯРОЗАЎСКІ РЭГІЁН:
БЕЛАРУСЬ ПРАЗ ПРЫЗМУ МІКРАГІСТОРЫІ

Праблемы для абмеркавання:
Ранняя гісторыя Бярозы.
Бяроза ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў.
Бяроза ў складзе Расійскай імперыі
Бяроза ў міжваенны перыяд.
Час правядзення канферэнцыі 13–14 мая 2014 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі г. Бяроза, Брэсцкая вобл.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 красавіка 2014 г.
У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 10 красавіка 2014 г.
Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: электронны і раздрукаваны вliарыянты не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@mail.ru.
Кантакт: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 17) 284-14-09, факс (+375 17) 284-18-70; Доўнар Аляксандр Барысавіч, е-mail: dounar_zagor@mail.ru

Пражыванне і харчаванне аплачваецца арганізатарамі канферэнцыі. Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку.

+Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя
“Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2013 годзе (да 200-годдзя з дня нараджэння Я.П.Тышкевіча)”
Мінск, 15–16 мая 2014 г.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ

ЗАПРАШАЕ
прыняць удзел у
Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
ВЫНІКІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 2013 ГОДЗЕ
(да 200-годдзя з дня нараджэння Я.П. Тышкевіча)
Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

  1. археалагічныя даследаванні помнікаў першабытнай эпохі;
  2. археалагічныя даследаванні помнікаў сярэдневякоўя;
  3. археалагічныя даследаванні помнікаў культавай і абарончай архітэктуры;
  4. ахоўныя мерапрыемствы ў зонах новабудоўляў і інвентарызацыя помнікаў археалогіі.


Тэрмін правядзення канферэнцыі: 15–16 мая 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі: ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Рэгламент: выступленні на пленарным пасяджэнні да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Тэрмін падачы заяўкі ў аргкамітэт: да 1 красавіка 2014 г. У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі паведамляецца назва даклада, прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, званне, месца працы, працоўны тэлефон, хатні адрас, хатні тэлефон, e-mail.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя. Электронны варыянт артыкула памерам да 0,5 д.а. разам з ілюстрацыямі (тэкст не больш 20 тыс. знакаў, рэзюмэ на рускай, беларускай і англійскай мовах, ілюстрацыі, падрыхтаваныя ў фармаце tif, якасць 600 dpi) і яго раздрукаваны варыянт перадаюцца ў аргкамітэт да 15 красавіка 2014 г. Літаратура прыводзіцца ў канцы артыкула. Спасылкі ў тэксце змяшчаюцца ў квадратныя дужкі, напрыклад: [1, с. 12] ці [2]. Афармленне літаратуры згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для ўдзелу ў канферэнцыі і артыкулаў для публікавання.

Аплата праезду, харчаванне і пражыванне за кошт камандзіруючых арганізацый.

Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Цэнтр гісторыі даіндустрыяльнага грамадства.

Ляўко В.М. – (017) 284-28-54,levko@mail.by;

Пашык А.В. – (017) 284-28-54, pashik69@mail.by;

Кошман В.І. – (017) 284-05-13, vadzim_archeo@tut.by.

Факс: (017) 284-18-70.

+VI навукова-практычная канферэнцыя “Гальшанскія чытанні”
“Ашмяншчына: горад і воласць у гістарычным узаемадзеянні”
Гальшаны, Ашмянскі раён, 23–24 мая 2014 г.
Тэл.: (+375 17) 284-14-09
E-mail:dounar_zagor@mail.ru
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ
АШМЯНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

праводзяць VI навукова-практычную канферэнцыю
«Гальшанскія чытанні»

АШМЯНШЧЫНА: ГОРАД І ВОЛАСЦЬ У ГІСТАРЫЧНЫМ УЗАЕМАДЗЕЯННІ

Плануемае поле канферэнцыі:
Грамадска-палітычнае, сацыяльнае, эканамічнае развіццё гарадоў, мястэчак і іх наваколля ў X–XX cт.
Культурная спадчына Ашмянскай зямлі (архітэктура, мастацтва, асвета, літаратура, этнаграфія).
Шляхецкія сядзібы ў гісторыка-культурнай прасторы Ашмяншчыны.
Захаванне культурнай прасторы населеных пунктаў Ашмяншчыны ў сучасных умовах.
Людзі і падзеі Ашмяншчыны.

Час правядзення канферэнцыі 23–24 мая 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі в. Гальшаны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы выступленняў прымаюцца да 15 красавіка 2014 г. У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, пасада і месца працы, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 1 мая 2014 г.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 20 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@mail.ru.
Кантакт: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-14-09, факс (017) 284-18-70; Доўнар Аляксандр Барысавіч, е-mail: dounar_zagor@mail.ru

Харчаванне аплачваецца арганізатарамі канферэнцыі. Выдаткі на праезд за кошт камандзіруючага боку.

+Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя
“Беларусь: памятнае лета 1944 года (да 70-годдзя вызвалення ад нацысцкіх акупантаў)”
Мінск, 19–20 чэрвеня 2014 г.
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ
МІНІСТЭРСТВА АБАРОНЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЮЦЬ
прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
«Беларусь: памятнае лета 1944 года (да 70-годдзя вызвалення ад нацысцкіх акупантаў)»

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
Сучасныя падыходы да асвятлення праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: пытанні гістарыяграфіі і крыніцазнаўства.
Беларусь у сістэме міжнародных адносінаў напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны.
Савецкае ваеннае майстэрства ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Ратны подзвіг сыноў і дачок беларускага народу на франтах вайны.
На зямлі Беларусі летам 1941 года.
Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі: генацыд, эканамічная палітыка, прапаганда, калабарацыянізм.
Канфесіі Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі: савецкі партызанскі рух і падпольная дзейнасць.
Беларусы – удзельнікі партызанскага руху на тэрыторыі іншых рэспублік СССР. Удзел беларусаў у еўрапейскім Супраціве.
Прадстаўнікі савецкіх рэспублік і замежныя антыфашысты ў партызанскім руху Беларусі.
Баявая садружнасць партызан Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Латвіі і Літвы.
Антысавецкія ўзброеныя фарміраванні на тэрыторыі Беларусі падчас вайны і ў першыя пасляваенныя гады.
Беларусы ў савецкім тыле.
Беларускія медыкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Чыгуначнікі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Баявыя дзеянні Чырвонай Арміі на першым этапе вызвалення Беларусі (канец 1943 г. – пачатак 1944 г.)
Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя «Баграціён».
Баявое ўзаемадзеянне Чырвонай Арміі і беларускіх партызан.
Беларусь у пасляакупацыйны ваенны перыяд (восень 1943 г. – вясна 1945 г.)
Памяць аб падзеях і героях вызвалення Беларусі, ахвярах вайны.
Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ў школах, сярэдніх навучальных установах, ВНУ.

Час правядзення канферэнцыі: 19 – 20 чэрвеня 2014 г.
Месца правядзення канферэнцыі: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Рэгламент: выступленні на пленарным пасяджэнні да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Рабочая мова канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.

Тэрмін падачы заяўкі і электроннага варыянта тэкста даклада: да 25 красавіка 2014 г. У заяўцы ўказаць: прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, вучонае званне, назву даклада, месца працы, працоўны адрас, працоўны і мабільны тэлефоны, e-mail, неабходнасць браниравання гасцініцы і забеспячэння мультымедыйнай тэхнікай.

Тэкст даклада абъёмам да 0,5 д.л., не больш за 20 тыс. знакаў, афармляецца згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь. Рэзюмэ на беларускай, рускай і англійскай мовах. Параметры форматавання: палі – 20 мм; без нумерацыі старонак. Параметры тэкста: фармат файла – doc, docх, rtf, шрыфт – Times New Roman, кегль – 14, абзац – палутарны (1,5). Заяўка і электронны варыянт тэкста дасылаецца на электронную пошту: voenhistbel@mail.ru. Раздрукаваны варыянт тэкста падаецца ў аргкамітэт 19 чэрвеня 2014 г. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі.

Аплата праезду, харчавання і пражывання – за кошт арганізацыі, якая накіроўвае ўдзельніка канферэнцыі.

Кантакты: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, аддзел ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін: Літвін Аляксей Міхайлавіч, тэл. (017) 284-24-21, e-mail: voenhistbel@mail.ru; .факс (017) 284-18-70.

+Міжнародная навуковая канферэнцыя
“Сучасная антрапалогiя: новыя дадзеныя, перспектывы развiцця i метадалагiчныя прынцыпы”
Міжнародная навуковая канферэнцыя
“Сучасная антрапалогiя: новыя дадзеныя, перспектывы развiцця i метадалагiчныя прынцыпы”
Мінск, 25−27 чэрвеня 2014 г.