Лішай Дзмітрый Уладзіміравіч

малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі
Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў
,
магістр гістарычных навук

Тэл.прац.: (+375 17) 378-18-39
Е-mail: lishaiy-d96@yandex.ru

Нарадзіўся 14 сакавіка 1996 г. У 2017 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)». У 2019 г. скончыў магістратуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». З лістапада 2019 г. з’яўляецца аспірантам кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта БДУ.

Працоўная дзейнасць:
Са жніўня 2021 г. працуе на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Сфера навуковых інтарэсаў:
Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё Беларусі ў другой палове ХІХ – пачтаку ХХ ст.

Публікацыі:

  • 1. Лішай, Д.У. Прысутнасць «нядобранадзейных» асоб на тэрыторыі Віцебскай губерні ў 1862 г. / Д.У. Лішай // Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч : матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, г. Глыбокае, 25 верас. 2020 г. / Ін-т гіст. НАН Беларусі; рэд.кал. : А.А. Каваленя (навук.рэд.).[і інш.]; У.С. Пуцік (адк. рэд.). — Мінск : ІВЦ «Мінфіна», 2020. — С. 240–245.
  • 2. Лішай, Д.У. Праблема самаідэнтыфікацыі дваран Мінскай губерні ў 1862–1863 гг. / Д.У. Лішай // Беларусь у эпоху геапалітычных і сацыяльных зрухаў Новага і Навейшага часу. Да 25-годдзя кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта : матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 22 лістап. 2019 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; рэдкал.: А. Г. Каханоўскі (старш.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2019. — С. 124–127.
  • 3. Лішай, Д.У. Паўстанне 1863–1864 гг. у Пінскім павеце / Д.У. Лішай // Сборник работ 74-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, 15–24 мая 2017, Минск. В 3 ч. Ч.3 / БГУ, Гл. управление науки; отв. за выпуск С.Г. Берлинская. — Минск: БГУ, 2017. — С. 370–373.
  • 4. Лішай, Д.У. Роля Мінскай губерні ў стратэгічным плане Зыгмунта Серакоўскага / Д.У. Лішай // Сборник работ 73-й научной конференции студентов и аспирантов Белорусского государственного университета, 16–25 мая 2016, Минск. В 3 ч. Ч.1 / БГУ, Гл. управление науки; отв. за выпуск С.Г. Берлинская. — Минск: БГУ, 2016. — С. 475–478.