Ахоўныя археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларусі

Земляныя і будаўнічыя работы ў Рэспубліцы Беларусь могуць выконвацца толькі пасля ўзгаднення з паўнамоцнымі дзяржаўнымі органамі. З 2002 г. у лік гэтых органаў уваходзіць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а дакладней Інстытут гісторыі НАН Беларусі (далей – Інстытут).

ТЛУМАЧЭННІ аб дзеючым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь у галіне аховы археалагічнага спадчыны (рус.) (Спампаваць)

+Дзеянні заказчыка земляных і будаўнічых работ для атрымання дазволу на іх правядзенне

У адпаведнасці с дзеючым заканадаўствам, заказчык земляных і будаўнічых работ павінен атрымаць у Дзяржбуднаглядзе дазвол на іх правядзенне, для чаго павінен аформіць наступныя дакументы:

  1. Рашэнне мясцовых выканаўчых органаў дзяржаўнага кіравання аб дазволе будаўніцтва (рэканструкцыі, рэстаўрацыі);
  2. Копію дзяржаўнага акта на права ўласнасці (валодання, карыстання) зямельным участкам або пасведчання на права часовага карыстання зямельным участкам (акрамя аб’ектаў камунальнай уласнасці);
  3. Заключэнне дзяржаўнай пазаведамаснай эспертызы па праектна-каштарыснай дакументацыі;
  4. копію ліцэнзіі падраднай арганізацыі на права выканання будаўніча-мантажных і спецыяльных работ.

а таксама ўзгадніць правядзенне гэтых работ у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і атрымаць «Дазвол» уУпраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Без наяўнасці гэтых дакументаў і дазволаў любыя работы на аб’екце будаўніцтва з’яўляюцца незаконнымі і падлягаюць спыненню.

 Образец заявления

Директору Института истории НАН Беларуси
Лакизе В.Л.

В соответствии с законодательством Республики Беларусь в области охраны историко-культурного и археологического наследия страны (Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры ад 20 лiпеня 2016 г.; пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 сакавiка 2016 г. № 185 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння i ўнясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156»; пастанова Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ад 23 снежня 2016 г. № 9 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi, устанаўленнi формы ўлiковай карткi археалагiчнага артэфакта, уключанага ў рэестр археалагiчных артэфактаў, і прызнанні страціўшай сілу пастановы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ад 26 лютага 2016 г. № 4 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485″»; Указ Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан»; постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 февраля 2012 г. № 156 «Об утверждении единого перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями в отношении юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, внесении дополнения в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 февраля 2009 г. № 193 и признании утратившими силу некоторых постановлений Совета Министров Республики Беларусь») просим выдать заключение об отсутствии на территории проведения земляных и строительных работ археологических объектов или необходимости принятия мер по их охране в случаях, предусмотренных законодательством.
Земляные и строительные работы будут выполняться в рамках проектирования/строительства объекта: (указать точное название объекта).
Характер земляных и строительных работ: (указать вид работ, например, строительство газопровода, автодороги, площадки скважины, логистического центра стадиона, завода, жилого дома и др.)
Объём земляных и строительных работ составляет: (указать точные метрические данные по объекту, длину, ширину и глубину котлованов, траншей и др., точную площадь проектируемых земляных работ).
Оплату гарантируем.

Приложение: Ситуационный план с нанесёнными границами земляных и строительных работ

 

+Мэта, юрыдычныя падставы і мерапрыемства нагляднай дзейнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі
    • Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб культуры ад 20 лiпеня 2016 г.;
    • Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 сакавiка 2016 г. № 185 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння i ўнясеннi дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156»;
    • Пастанова Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ад 23 снежня 2016 г. № 9 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi, устанаўленнi формы ўлiковай карткi археалагiчнага артэфакта, уключанага ў рэестр археалагiчных артэфактаў, і прызнанні страціўшай сілу пастановы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ад 26 лютага 2016 г. № 4 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485″»;
    • Указ Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200 «Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан»;
    • Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 17 февраля 2012 г. № 156 «Об утверждении единого перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями в отношении юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, внесении дополнения в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 февраля 2009 г. № 193 и признании утратившими силу некоторых постановлений Совета Министров Республики Беларусь».
    • Цель надзорной деятельности Института: выявление и фиксация данных о памятниках историко-культурного наследия Беларуси, находящихся в зоне ведения земляных и строительных работ, а при необходимости – принятие мер к сохранению (неразрушению) этих памятников.

Для дасягнення названай мэты прадугледжаны комплекс мерапрыемстваў (гл. Пастанова СМ РБ № 651 ад 2002/05/22 г.), якія праводзяцца ў адносінах да гістарычных помнікаў (археалагічных аб’ектаў), уключаных у зону вядзення земляных і будаўнічых работ:

Забарона ўсіх відаў работ на тэрыторыі планаванага будаўніцтва;
Замена тэрыторыі будаўніцтва;
Стварэнне інжынернай аховы археалагічных аб’ектаў;
Навуковае даследаванне археалагічных аб’ектаў;
нагляд археолага за выкананнем ахоўных мер пры правядзенні земляных і будаўнічых работ;
кансервацыя археалагічных аб’ектаў у складзе будаўнічага комплексу і іншыя меры, прадугледжаныя заканадаўствам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

+Паднаглядныя дзеянні заказчыка земляных і будаўнічых работ
Абавязак юрыдычных і фізічных асоб (як заказчыкаў, так і выканаўцаў), якія выконваюць земляныя і будаўнічыя работы (уключаючы меліярацыйныя, дарожныя і іншыя работы, звязаныя з масавым выманнем, перасоўваннем, укладкай грунта і г.д.) – правесці наступныя мерапрыемствы да пачатку фактычнага выканання названых прац:

  • узгадніць з Інстытутам парадак іх выканання;
  • заключыць з Інстытутам Дамову на правядзенне археалагічных разведак у зоне выканання земляных і будаўнічых работ, з мэтай магчымага выяўлення гістарычных помнікаў;
  • у выпадку выяўлення гістарычных помнікаў у зоне выканання земляных і будаўнічых работ – скласці з Інстытутам Дамову на правядзенне археалагічных даследаванняў гэтых помнікаў, альбо перанесці зону выканання земляных і будаўнічых работ (будаўнічы аб’ект) у іншае месца, за межы выяўленых помнікаў падчас выкананняў земляных і будаўнічых работ;
  1. аператыўна падаваць у Інстытут звесткі аб фактах выяўлення гістарычных помнікаў, аб’ектаў, знаходак;
  2. аказваць арганізацыйнае садзеянне навукова-даследчым працам, якія выконваюць супрацоўнікі Інстытута.

У цэлым, меры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны – гістарычных помнікаў, археалагічных аб’ектаў і знаходак – павінны прадугледжвацца на ўсіх этапах: перадпраектных і праектных работ, а таксама пры ўсіх відах будаўніцтва. Распрацоўка сістэмы мер па ахове археалагічных аб’ектаў уключаецца ў праектна-каштарысную дакументацыю на правядзенне ўсіх відаў земляных і будаўнічых работ.

+Праектныя мерапрыемствы па ахове археалагічных помнікаў

1. Выяўленне і абследаванне ўсіх археалагічных помнікаў, захаванасць якіх можа быць парушаная пры правядзенні будаўнічых работ або ў сувязі з іх наступствамі;
2. Вызначэнне характару і ступені шкоды, які можа быць нанесены ў працэсе будаўніцтва або ў сувязі з яго наступствамі;
3. Выбар варыянтаў забеспячэння захаванасці выяўленых археалагічных помнікаў, вызначэнне іх тэхнічнай магчымасці і эканамічнай мэтазгоднасці;
4. Вызначэнне аб’ёмаў работ па забеспячэнню захаванасці археалагічных помнікаў і каштарыснай кошту гэтых работ (кошту правядзення археалагічных даследаванняў);
5. Вызначэнне рэальных тэрмінаў правядзення мерапрыемстваў па забеспячэнню захаванасці археалагічных помнікаў;
6. Вызначэнне падрадных арганізацый археалагічнага профілю, якія будуць выконваць работы па забеспячэнню захаванасці археалагічных помнікаў.
Пасля ўзгаднення дадзеных пазіцый паміж заказчыкам, праекціроўшчыкамі і профільнай археалагічнай установай, яны павінны ўключацца ў праект будаўнічых і земляных работ і атрымаць дазвол на рэалізацыю ў Упраўленні па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры РБ.

+Кантроль выканання ахоўных мерапрыемстваў
Кантроль за наяўнасцю ў праектах будаўнічых і земляных работ мерапрыемстваў па ахове помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны ў зоне будаўніцтва ажыццяўляе Ўпраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

+Фінансавы бок ахоўных мерапрыемстваў
Распрацоўка і фінансавая ацэнка названых ахоўных мерапрыемстваў знаходзіцца па-за кампетэнцыяй праектных арганізацый, і выконваецца па іх заказу профільнымі навуковымі ўстановамі (Інстытут гісторыі НАН Беларусі, кафедры археалогіі вышэйшых навучальных устаноў, музеі і іншыя арганізацыі РБ) па дазволу (т. зв. “Адкрыты ліст”) Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны », Законам «Аб падатку на дабаўленую кошт “, дадзеныя віды работ вызваляюцца ад падаткаабкладання.
Кошт узгодненых ахоўных мерапрыемстваў (у т.л. археалагічных даследаванняў) уключаецца ў зводны каштарыс будаўніцтва. Для выканання ахоўных мерапрыемстваў паміж заказчыкам будаўнічага аб’екта і ўстановай, якая будзе выконваць профільныя навукова-разведвальныя археалагічныя работы, заключаецца гаспадарчая дамова.
У якасці заказчыкаў на ахоўныя мерапрыемствы могуць выступаць не толькі будаўнічыя, але і праектна-рэстаўрацыйныя арганізацыі, кіравання і аддзелы культуры абласцей і раёнаў рэспублікі.

+Дазвол на правядзенне ахоўных мерапрыемстваў

Міністэрства культуры РБ на падставе выдадзенага і зарэгістраванага “Адкрытага ліста” выдае заказчыку будаўнічага аб’екта Дазвол (сертыфікат) на права правядзення на ім земляных работ , дзе ўказаны археалагічныя даследаванні, якія праводзяцца на аб’екце будаўніцтва ў рамках ахоўных мерапрыемстваў.
У Дазволе на правядзенне земляных і будаўнічых работ, што выдаецца юрыдычнай або фізічнай асобе Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (Упраўленнем аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі) указваюцца:

      1. Объект, на котором проводятся земляные и строительные работы (по названию в проектной и производственной документации);
      2. Лицо, несущее ответственность за проектные и строительные работы на объекте (научный руководитель);
      3. Наименование историко-культурной ценности, входящей в зону строительства;
      4. Характер научных исследований (наблюдение, раскопки, шурфовка) и организация, проводящая эти работы;
      5. Лицо, ответственное за проведение научно-исследовательских работ на историко-культурной ценности и ее сохранность в процессе этих работ.

Выданное «Разрешение» является обязательным и включается в «Обязательный перечень» документов, представляемых заказчиком (застройщиком) в территориальные органы Госстройнадзора для получения разрешения на производство земляных и строительных работ на объектах строительства, реконструкции, реставрации, ремонта и т.п.

+Юрыдычная адказнасць

АДКАЗНАСЦЬ:

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў РБ ад 29 лістапада 1999 г. загады органаў дзяржаўнага будаўнічага нагляда падлягаюць абавязковаму выкананню як заказчыкамі, так і падрадчыкамі. За невыкананне загадаў вінаватыя юрыдычныя і фізічныя асобы нясуць адказнасць у адпаведнасці з арт. 28 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, а таксама нясуць адказнасць у адпаведнасці з Крымінальным кодэксам РБ:

      (арт. 344): за наўмыснае разбурэнне, знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы;
      (арт. 345): за разбурэнне, знішчэнне або пашкоджанне гісторыка-культурных каштоўнасцей, з якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы, па неасцярожнасці, у т.л. у выніку дзеяння або бяздзейнасці ў адносінах да дадзеных аб’ектаў.

Заўвага: У апошні час з’явілася шмат прыватных праектных фірмаў, якія выконваюць невялікія заказы. У мэтах эканоміі сродкаў, якія выдзяляе заказчык, яны імкнуцца абыйсці заканадаўства аб ахове помнікаў археалогіі і не ўлічваюць іх у праектах будаўнічых і рэстаўрацыйных работ. Больш таго, сустракаюцца выпадкі, калі такія фірмы нядобрасумленна ставяцца і да архітэктурных аб’ектаў, рыхтуючы праект іх рэстаўрацыі. У сваёй большасці такія праектныя арганізацыі нават і не здагадваюцца, якую шкоду помніку археалогіі можа нанесці увасабленне дадзенага праекта. Так, патурбаваны культурны пласт глыбінёй нават 0,5-1 м губляе сваё навуковае значэнне, таму варта закладваць у праект земляных і будаўнічых работ толькі тыя віды прац з грунтам, якія мінімальна могуць адбіцца на захаванасці культурнага пласта.

Кантакты:

Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485. СПАМПАВАЦЬ

Аб унясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 і ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762. СПАМПАВАЦЬ