Галенчанка Георгій Якаўлевіч

галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гiсторыi Беларусi сярэднiх вякоу i пачатку новага часу
(да жніўня 2020 г.),
доктар гістарычных навук, дацэнт
Тэл.: (+375 17) 378-16-31
e-mail:  golench@tut.by

Нарадзіўся 28 лютага 1937 г. у г. Петразаводск, Расія.

У 1960 г. скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1965 г. скончыў аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута. У 1965 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гісторыя беларускага (кірылічнага) кнігадрукавання VI–ХVIII стагоддзяў» (навуковы кіраўнік – доктар мастацтвазнаўства А.А. Сідараў). У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю: «Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар».

Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994).

Працоўная дзейнасць:
У 1965-1968 гг. працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1968 па 1991 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР старшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду. З 1991 па 2005 г. быў загадчыкам аддзела спецыяльных гістарычных навук. З 2005 з’яўляецца галоўным навуковым Супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Выкладчыцкая дзейнасць:
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Познаньскі універсітэт.

Сфера навуковых інтарэсаў:
Вялікае Княства Літоўскае, духоўная і кніжна-пісьмовая культура Беларусі ХIV – сярэдзіны ХVII ст., міжнародныя культурныя сувязі, палітычная, сацыяльная, царкоўна-канфесійная, этнічная гісторыя Беларусі, дакументальнае і наратыўнае крыніцазнаўства, гістарыяграфія.

Публікацыі
Аўтар шэрагу манаграфій, больш за 300 навуковых артыкулаў, раздзелаў ў розных энцыклапедычных і бібліяграфічных выданнях. Сярод іх:

Манаграфіі:

  • Francisk Skorina. – Paris: UNESKO, 1979 (в соавт. с В. Чемерицким и В. Шматовым). – 78 р.
  • Очерки духовной культуры Белоруссии второй половины ХVI – первой половины ХVII в. – Минск, 1981. – 239 c.
  • Идейные и культурные связи восточнославянских народов в ХVI – середине ХVII в. – Минск, 1989. – 285 с.
  • Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. – Мінск, 1993. – 279 с.
  • Невядомыя і малавядомыя помнікі духоўнай спадчыны і культурных сувязей Беларусі ХV – сярэдзіны ХVII ст. – Мінск, 2008. – 458 с.
  • Раздзелы ў калектыўных манаграфіях:
  • Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. – Ч. 1. – Мінск, 1994. – С. 178–201.
  • L’Architetto Gian Maria Bernardoni si tra L’Italia e le terre dell’Europa сentro-orientale. – Roma, 1999. – Р. 67–79.
  • Славутыя імёны Бацькаўшчыны. – Вып. 2. – Мінск, 2000. – С. 28–51, 64–77, 129–135.
  • Всеобщая история России с древнейших времен до конца ХVIIІ века. – М., 2008.
  • Гісторыя Беларусі. – Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. – Мінск, 2008.
  • Бібліяграфічныя выданні і каталогі (укладальнік і рэдактар):
  • Кніга Беларусі: 1517–1917 гг.: зводны каталог. – Мінск, 1986. – Ч. 1: Старадрукаваныя кірылічныя выданні; кнігі грамадзянскага друку ХVI–ХVIII ст. – С. 10–191, 570–585.
  • Францыск Скарына і яго час: энц. даведнік (в соавт.). – Мінск, 1988. – 608 с.
  • Францыск Скарына: Спадчына і пераемнікі. Анатаваны бібліягр. паказ. – Мінск, 2002. – 176 с.
  • Кнігі Францыска Скарыны: у 20 тамах. – Т. 1: Францыск Скарына – жыццё, дзейнасць і творчасць. – Мінск, 2014.

Перавыданні:

  • «Біблія». Факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Францыскам Скарынаю ў 1517–1519 гг.: у 3 т. – Мінск, 1990–1991 (научн. конс., составитель, автор археогр. комментария).
  • Evanhelije in der Űbersetzung des Vasil Tjapinski um 1580: Facsimile und Kommentare. – Műnchen, Wien, Zűrich, 2005.
  • Важнейшыя навуковыя артыкулы:
  • Да пытання аб этнічных і этнаканфесійных катэгорыях Вялікага княства Літоўскага ХІV–ХVІ ст.: “беларусіны”, “ліцвіны” і “русіны” у дыскурсах сучасных даследчыкаў і пісьмовых крыніцах // Исследования по истории Восточной Европы. – Минск, 2008. – Вып. 1. – C. 9–19.