Латушкова Юлiя Паўлаўна

навуковы супрацоўнік (да 09.09.2019)
аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі

Тэл. (+375 17) 284 02 20
E-mail: latucthkova@tut.by

Нарадзілася 9 лютага 1977 г. у г. Мінску. У 1998 г. з адзнакай скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1998-1999 гг. прайшла навучанне ў магістратуры БДУ па спецыяльнасці «музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры», атрымала ступень магістра гуманітарных навук.
Працоўная дзейнасць:
З 1999 па 2005 г. працавала лабарантам на кафедры археалогіі, этнаграфіі і дапаможных гістарычных дысцыплін гістарычнага факультэта БДУ, прымала актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях, палявой і камеральнай апрацоўцы калекцый. З 2003 па 2011 г. працавала ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, дзе паслядоўна займала пасады ад малодшага навуковага супрацоўніка аддзела рэчавых помнікаў да вядучага навуковага супрацоўніка навукова-фондавага аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі. З 21.06.2011 г. працуе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першапачаткова на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка сектара геральдыкі і нумізматыкі аддзела специяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай працы, з 11.01.2015 – навуковага супрацоўніка аддзела генеалогіі, геральдыкі і нумізматыкі.

Выкладчацкая дзейнасць:
Распрацавала і чытае на гістарычным факультэце БДУ агульны курс спецыяльнай гістарычнай дысцыпліны «Баністыка» для аддзялення архівазнаўства і музеязнаўства, 2 курс.

Навуковыя інтарэсы:

  • Баністыка Беларусі.
  • Грашовае абарачэнне на тэрыторыі Беларусі ў 1914-1924 гг.
  • Фінансы Беларусі ў часы сацыяльных крызісаў.
  • Крэдытныя ўстановы на беларускіх землях у 1914-1924 гг.

Папулярызацыя навукі:
Выступала ў СМІ (перадачы на каналах Міжнароднага радыё «Беларусь» і Першаго нацыянальнага канала Беларускага радыё: эфіры ў рамках праектаў “Карані”, “Беларускі альбом”, “Беларускія старонкі”, “Артадоксія”).

Узнагароды:
18.05.2005 г. атрымала Падзяку ад кіраўніцтва Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі «За сумленную працу і адказнае стаўленне да даручанай справы».

Навуковые праграмы і стажыроўкі:
У 2001 г. прайшла месячную стажыроўку ў Маскве пры Інстиытуце археалогіі РАН; У 2005 г. па абмену паміж БДУ і Готландскім Універсітэтам (Швецыя, в. Готланд, г. Вісбю) прыняла ўдзел у праграме “Палявыя метады археалогіі”. У 2006 г. прайшла стажыроўку ў Аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага Эрмітажа, г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя. У 2015 г. прымала ўдзел у адукацыйнай праграме «Культурна-гістарычны універсітэт», г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя. У 2016 г. узяла ўдзел у Міжнароднай школе маладых вучоных-гісторыкаў па складаным пытанням гісторыі ХХ стагоддзя, г. Масква, Расійская Федэрацыя.

Публікацыі:
Аўтар более 30 навуковых публікацый, у тым ліку:
Калектыўная манаграфія:

  • Банкаўская справа Беларусі. Гісторыя / Аўт. Ш.І. Бекцінееў [і інш.]; рэдкал.: А.А. Каваленя (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Беловагрупп, 2017.

Навуковыя артыкулы:

  • Латушкова Ю. Золото Слуцкого клада: загадки и гипотезы // PIENIĄDZ – SYMBOL – WŁADZA – WOJNA. Wspólne dziedzictwo Europy. Studia i materialy. Augustow, Warszawa, 2010. S.216-221.
  • Латушкова Ю. Бумага и соль. Деньги польской оккупации в Минске // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 510-годдзя атрымання Менскам магдэбурскага права). Матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 4-5 верасня 2009 г.). Мн.: Беларус. навука, 2010. С.139-145.
  • Латушкова Ю. Комплексы бон – депозиты периода Гражданской войны и интервенции // Банкаўскі веснік. 2010. № 7 (480). С.49-52.
  • Латушкова Ю. Финансовая жизнь Минска (08.08.1919 – 11.07.1920) // Банкаўскі веснік. 2012. № 1 (546). Ч.1. С.53–57.
  • Латушкова Ю. Дневники Иосифа Голубева: быт и деньги рядового горожанина в экстремальных условиях // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945 годдзя Мінска): зб навук. арт. /уклад. А.І. Груша; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. Мінск: Беларус. навука, 2012. С.376-383.
  • Латушкова Ю. Некоторые факторы экономической жизни Минска в конце августа – начале сентября 1919 г. (по материалам газет “Звон” и “Минский курьер) // Мінск і мінчане: дзесяць стагоддзяў гісторыі. Крыніцы па гісторыі горада. Сацыяльныя структуры і паўсядзённасць: (да 945 годдзя Мінска): зб навук. арт. /уклад. А.І. Груша; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]. Мінск: Беларус. навука, 2012. С.397-413.
  • Латушкова Ю. К вопросу о котировке валют в Минске в период немецкой оккупации (21 февраля – 10 декабря 1918 г.) // Наукові записки з украінськоі історіі: Збірник наукових статей. 2013. Вип.33. С.181-187.
  • Латушкова Ю. Нереализованный проект выпуска минских городских бон в 1918 г. // Банкаўскі веснік. 2014. № 3 (608). С.52-55.
  • Латушкова Ю. Денежное обращение и котировки валют в Минске (август 1919 – июль 1920 г.): по материалам городской прессы // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2014. Вып.29. С.170-179.
  • Латушкова Ю. Взаимодействие местной и военной администрации г. Минска по имущественным и финансовым вопросам в период немецкой оккупации 1918 г. // Архіварыус. 2014. Вып.12. С.279-288.
  • Латушкова Ю. Денежное обращение в Минске в период немецкой оккупации 1918 г. // Банкаўскі веснік. 2016. №1 (630). С.49-54.
  • Латушкова Ю. Газета «Беларускі шлях» о положении железнодорожных служащих в период немецкой оккупации 1918 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2016. Вып.31. С.152-157.
  • Латушкова Ю. Загадкі залатога скарбу 1990 г. са Слуцка // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 7. С.32-37.
  • Латушкова Ю. Мінск у перыяд нямецкай акупацыі 1918 г. (21 лютага – 10 снежня) // Архэ. 2017. № 2. С.263-319.