Аддзел гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання

(У 2021 г. — расфармаваны)
У складзе Цэнтра спецыяльных гістарычных навук і антрапалогіі
cтвораны 1 студзеня 2016 г. на базе сектара гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1,
пак. 232.
Тэл.: (+375 17) 373-27-00
E-mail: izhilinskaya@mail.ru, addziel.histaryjahrafii@gmail.com


Загадчык аддзела:
доктар гістарычных навук
Мяцельскі Андрэй Анатольевіч



У аддзеле працуюць:
вяд.н.с., д.г.н., прафесар Чыкалава Ірына Рамуальдаўна;
ст.н.с., к.г.н. Сакольчык Алена Эдвардаўна;
ст.н.с., к.г.н. Зянюк Раіса Уладзіміраўна;
ст.н.с., к.г.н. Даўгач Таццяна Валянцінаўна.

У аддзеле навучаюцца:
– аспірант Літвінчук Юлія Сяргееўна.
– дактарант, к.г.н. Мацвейчык Дзмітрый Часлававіч.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • выяўленне і аналіз праблемных палёў у гістарыяграфічных ацэнках і базе крыніц па развіцці сацыяльна-эканамічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ – пачатку ХХІ ст., выпрацоўка навуковых рэкамендацый па іх вырашэнні шляхам ўвядзення ў навуковае абарачэнне новых крыніц і метадаў навуковага даследавання;
  • • выяўленне, сістэматызацыя і аналіз навуковых даследаванняў па праблеме развіцця адукацыі і навукі Беларусі з ацэнкай навуковай значнасці гістарыяграфічнай спадчыны і вызначэннем спецыфікі і ўзроўню развіцця дадзеных сфер у дачыненні да канкрэтнага гістарычнага перыяду;
  • • вызначэнне асноўных тэндэнцый і спецыфікі сацыяльных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў перыяд 1944–1990 гг. на аснове сістэматызацыі і аналізу гістарыяграфічнай спадчыны, новых гістарычных крыніц і прымянення сучасных метадаў навуковага даследавання.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016–2020 гг.:
«Уключэнне насельніцтва Беларусі ў эканамічную і сацыяльна-прававую прастору Расійскай імперыі, СССР, Рэспублікі Беларусь: гісторыя, гістарыяграфія і метады гістарычнага даследавання»

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • даследаванне механізму адаптацыі хрысціянскіх і нехрысціянскіх канфесій беларускіх зямель у агульнаімперскую прававую прастору дазволіла вызначыць стратэгічны кірунак канфесійнай палітыкі ўрада Расійскай імперыі з канца XVIII да канца XIX ст. – упарадкаванне іх структур і стварэнне механізму кіравання па ўзоры праваслаўнай царквы;
  • • выяўлена, што на працэс кансалідацыі нацыянальных рухаў наймацнейшы ўплыў аказвала расійская палітыка русіфікацыі, яна аб’ектыўна спрыяла радыкалізацыі польскага і яўрэйскага рухаў на беларускай тэрыторыі і паступовай палітызацыі (патрабаванне аўтаноміі) беларускага нацыянальнага руху;
  • • абгрунтавана тэарэтычная мадэль рэвалюцыйнай сітуацыі 1905–1907 гг. у беларуска-літоўскіх губернях, базіс якой фарміраваўся з дзвюх крыніц: імпарта ініцыятыў звонку рэгіёна (цэнтральныя губерні Расійскай імперыі і Царства Польскае) і мясцовых умоў развіцця дадзенай тэрыторыі.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях: