Аддзел гісторыі Беларусі Новага часу

У складзе Цэнтра новай і навейшай гісторыі Беларусі створаны 1 студзеня 2016 г.
Сваю гісторыю пачаў у лістападзе 2005 г. як
аддзел гісторыі беларускай дзяржаўнасці.
Адрас: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 220072,
Мінск, вул. Акадэмічная 1, пак. 230
Тэл.: (017) 378-18-39
E-mail: hbmt_ih@outlook.com

Загадчык аддзела:
кандыдат гістарычных навук, дацэнт
Новік Наталля Яўгенаўна

У аддзеле працуюць:
вяд.н.с. Анофранка Наталля Васільеўна;
ст.н.с., к.г.н. Зянюк Раіса Уладзіміраўна;
ст.н.с., к.г.н. Сакольчык Алена Эдвардаўна;
мл.н.с. Ганчарэнка Кірыл Дзмітрыевіч;
мл.н.с. Мядзведзеў Кірыл Аляксандравіч.

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў аддзела:
• аналіз дзяржаўна-прававога статуса беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі;
• правядзенне параўнальнага навуковага аналізу фактараў і складаючых нацыятворчых працэсаў у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст.;
• выяўленне і раскрыццё асноўных тэндэнцый палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і канфесійнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII — пачатку ХХ ст.
• адлюстраванне працэсаў развіцця шматнацыянальнай і шматканфесійнай культуры беларускіх зямель у кантэксце нацыянальнай палітыкі ураду Расійскай імперыі.

Агульная тэма даследчай працы ў 2016 – 2020 гг.:
«Беларусь у гістарычным працэсе сацыяльна-эканамічныя трансфармацыі і грамадска-культурныя змены (канец XVIII – пачатак ХХ  ст.)»

Важнейшыя вынікі навуковых даследаванняў аддзела:

  • • вызначана, што галоўнай мэтай расійскага ўраду, якую ён імкнуўся дасягнуць у сваёй палітыцы адносна далучаных беларускіх зямель, была інтэграцыя гэтых тэрыторый у агульнарасійскі палітычны арганізм;
  • • выяўлена, што практычна кожнае сацыяльнае, канфесійнае, культурнае пытанне ў адносінах грамадства беларускіх зямель з уладамі Расійскай імперыі мела палітычнае вымярэнне, паколькі тым ці іншым чынам закранала пытанне дзяржаўнасці;
  • • распрацавана перыядызацыя палітычнай эвалюцыі на беларускіх землях у складзе Расійскай імперыі. Вылучаны 3 этапы, у якіх пераважала тая або іншая палітычная сітуацыя: перавага на беларускіх землях элементаў палітычнага ладу былой Рэчы Паспалітай над агульнарасійскімі (канец XVIII – да 1831 г.); функцыянаванне «доўгага надзвычайнага становішча», мэтай увядзення якога было выкараненне элементаў палітычнага ладу былой Рэчы Паспалітай з грамадскага жыцця беларускіх зямель і поўная інтэграцыя іх у агульнарасійскую палітычную прастору (1830-я гг. да пачатку рэвалюцыі 1905 г. з перапынкам на 1856–1861 гг.); перавага элементаў агульнарасійскай палітычнай сістэмы з 1905 г. да 1914 г.

Важнейшыя распрацоўкі аддзела знайшлі адлюстраванне ў шэрагу навуковых артыкулаў, а таксама ў манаграфіях:

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / В. В. Яноўская [і інш.] ; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2020. — 684 с.
У манаграфіі раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст.: аграрная палітыка і эвалюцыйныя працэсы ў галіне сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці і гарадоў, сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства, фарміраванне камунікацыйнай і інфармацыйнай прасторы, фарміраванне і развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, гандаль, прадпрымальніцтва і ўдзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці і транспарту. Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.
Грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі, 1772–1917 гг. / А. У. Унучак [і інш.]; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2018. — 573 с.
Выданне прысвечана грамадска-палітычнаму жыццю Беларусі ў перыяд знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Паказана эвалюцыя дзяржаўна-прававога статусу беларуска-літоўскіх зямель у складзе Расійскай імперыі, прааналізаваны адносіны тагачаснага беларускага грамадства да палітыкі ўлад, прасочаны працэсы станаўлення і кансалідацыі грамадскіх і нацыянальных рухаў. У кнізе прадстаўлены вынікі навуковага асэнсавання палітычнага становішча нашых зямель у перыяд 1772–1917 гг. Прызначана для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст.
Беларусь, Слуцкі край і Эдвард Вайніловіч : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Слуцк — Мінск, 22-23 верасня 2017 г. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі [і інш.]; рэдкал.: А.А.Каваленя (навук. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2018. — 416 с. — (Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»)
У зборніку змешчаны даследванні беларускіх і польскіх навукоўцаў, спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ — першай трэці ХХ ст., прысвечаныя выдатнай асобе, рэфарматару, патрыёту сваёй Айчыны Эдварду Вайніловічу (1847–1928), а таксама Слуцку і Слуцкаму краю. На фоне гістарычных катаклізмаў як у Беларусі, так і за яе межамі адлюстраваны важнейшыя вехі з жыцця і дзейнасці нашага суайчынніка. Адрасуецца вучоным, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні амаль забытых старонак з гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
Беларусь, Нясвіжскі край і Эдвард Вайніловіч : матэрыялы навук.-практ. канф., г. Нясвіж, 26 жніўня 2016 г. / Інстытут гісторыі НАН Беларусі; рэдкал.: А.А.Каваленя (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск : Медысонт, 2016. — 244 с. — (Серыя «Беларусь і Эдвард Вайніловіч»)

У зборніку змешчаны даследванні беларускіх навукоўцаў, спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ — першай трэці ХХ ст., прысвечаныя выдатнай асобе, рэфарматару, патрыёту сваёй Айчыны Эдварду Вайніловічу (1847–1928), а таксама Нясвіжу і Нясвіжскаму краю. На фоне гістарычных катаклізмаў як у Беларусі, так і за яе межамі адлюстраваны важнейшыя вехі з жыцця і дзейнасці нашага земляка.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні амаль забытых старонак з гісторыі нашай Бацькаўшчыны.

05032014-1 Беларусь, Капыльшчына і Эдвард Вайніловіч : матэрыялы навук.-практ. канф. (г. Капыль, 14 лістап. 2015) / уклад.: А.У.Унучак, У.С.Пуцік, Н.В.Анофранка. — Мінск : Медысонт, 2016. — 218 с.
У зборніку змешчаны даследаваннібеларускіх навукоўцаў, спецыялістаў па гісторыі Беларусі другой паловы ХIX — першай трэці ХХ ст., прысвечаныя выдатнай асобе, рэфарматару, патрыёту сваёй Айчыны Эдварду Вайніловічу (1847–1928). На фоне гістарычных катаклізмаў як у Беларусі, так і за яе межамі адлюстраваны важнейшыя вехі з жыцця і дзейнасці нашага земляка.
Адрасуецца вучоным, выкладчыкам ВНУ, настаўнікам школ, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні амаль забытых старонак з гісторыі нашай Бацькаўшчыны.
Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю : зб. навук. арт. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал.: В. В. Даніловіч (гал. рэд.) [і інш.] ; А. У. Унучак (адк. рэд.). — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 271 с. — (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі)
У зборніку змешчаны вынікі даследаванняў, прысвечаных гісторыі горада Свіслачы Гродзенскай вобласці і Свіслацкага краю. Адрасуецца вучоным, студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам і ўсім тым, хто зацікаўлены ў вывучэнні гісторыі Беларусі.
05032014-1 Анофранка, Н. В. Дваранкі беларуска-літоўскіх губерняў у канцы XVIII – першай палове XIX ст. / Н. В. Анофранка. — Мінск : Беларуская навука, 2016. — 219 с.
У манаграфіі разгледжаны шляхі інтэграцыі прадстаўніц вышэйшага саслоўя былой Рэчы Паспалітай у склад дваранства Расійскай імперыі; выяўлены агульныя і рэгіянальныя тэндэнцыі развіцця шлюбна-сямейнай сферы ў беларуска-літоўскіх губернях; прааналізавана спецыфіка жаночай адукацыі; раскрыты прычыны і формы праяўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці прадстаўніц дваранскага саслоўя.
Прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX ст.
05032014-1 Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне: гісторыя і памяць: зб. навук. арт. / уклад.: В.В. Яноўская, А.У. Унучак, А.Э. Фірыновіч; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск: Беларус. навука, 2014. — 427 с.
05032014-1 Конфессиональная политика царского правительства в Беларуси. 1772–1860 гг. — Минск: Белорус. наука, 2006. — 191 с.